Грамадзкае Аб’яднаньне Белая Русь: грамадзкая арганізацыя

«Белая Русь» — грамадзкае аб’яднаньне рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, створанае ў лістападзе 2007 году, каб падтрымаць аўтарытарнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнку ў афіцыйных парлямэнцкіх выбарах 2008 году, а таксама ў выпадку яго ўдзелу ў выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе.

«Белая Русь»
па-беларуску: Беларуская партыя «Белая Русь»
Грамадзкае Аб’яднаньне Белая Русь: Кіраваньне, Праграма, Гісторыя
Лідэр партыі Алег Раманаў
Дата заснаваньня 17 лістапада 2007 (16 гадоў таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Фрунзэ, д. 5, каб. 300
Саюзьнікі і блёкі РКРКППГА
Ідэалёгія этатызм
Колькасьць 166 264 (2017)
Колькасьць дэпутатаў
· Палата прадстаўнікоў
63 / 110
· Абласныя Саветы дэпутатаў
159 / 415
Дэвіз За моцную і квітнеючую Беларусь
Афіцыйны сайт 1br.by

Кіраваньне

  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 год. Правамоцны пры наяўнасьці 2/3 прадстаўнікоў. Простай большасьцю галасоў абірае склад Рады й Цэнтральнай кантрольнай камісіі, ухваляе кірункі дзейнасьці й зьмены Статута.
  • Рада. Зьбіраецца штогод. Абірае старшыню ды Прэзыдыюм. Выконвае пастановы Зьезду, вызначае набыцьцё і выкарыстаньне маёмасьці. Ухваляе каштарыс прыбыткаў і выдаткаў, надзяляе маёмасьцю суполкі.
  • Прэзыдыюм. Праводзіць пасяджэньні штоквартал. Стварае ды касуе суполкі, прымае ды выключае чальцоў. Вядзе супрацу зь іншымі грамадзкімі аб’яднаньнямі, СМІ ды ўрадавымі ўстановамі. Вызначае колькасьць, парадак і аплату працы супрацоўнікаў. Стварае ды касуе падпарадкаваныя ўстановы, прызначае ды ўзнагароджвае іх кіраўнікоў.
  • Цэнтральная рэвізійная камісія. Зьбіраецца штогод. Сочыць за выкананьнем пастановаў Зьезду ды каштарысу прыбыткаў і выдаткаў.

Праграма

3 лістапада 2012 году 2-і зьезд ГА «Белая Русь» зацьвердзіў праграму, якую паправілі на 3-м зьезьдзе 19 студзеня 2018 году. Праграма складалася з прэамбулы і 2-х разьдзелаў: 1) Нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь у сучасным сьвеце; 2) Шлях Беларусі ў 21-м стагодзьдзі. У прэамбуле праграмы згадвалася, што «дэмакратычныя рэформы губляюць свой сэнс, калі простаму чалавеку становіцца горш». У 1-м разьдзеле абвяшчаўся «стратэгічны прынцып роўнай набліжанасьці да Ўсходу і Захаду». Тамсама адзначалася: «Пры ажыцьцяўленьні гэтага прынцыпу, наша краіна ўвайшла ў Эўразійскі эканамічны зьвяз, ажыцьцяўляе шматбаковую супрацу з краінамі Садружнасьці незалежных дзяржаваў і Эўрапейскага зьвязу, краінамі Ўсходняга партнэрства, Шанхайскай арганізацыі супрацы і Паўднёва-Ўсходняй Азіі.

У 2-м разьдзеле праграмы „стратэгічнымі мэтамі“ абвяшчаліся: „дзяржава, здольная абараніць сябе“ і „рынкавая эканоміка“. Паводле праграмы, ГА „Белая Русь“ выступала за: „палітычны плюралізм, прававыя гарантыі дзейнасьці ўсіх палітычных сілаў“; „пашырэньне паўнамоцтваў і належнае фінансавае забесьпячэньне дзейнасьці органаў мясцовага самакіраваньня“; „палітычную і эканамічную інтэграцыю з краінамі СНД, інтэнсіўнае разьвіцьцё зь імі культурных і гуманітарных сувязяў“. У гаспадарцы „Белая Русь“ абяцала: „прыярытэтнае разьвіцьцё сфэры інфармацыйных тэхналёгіяў“; „забесьпячэньне роўнага стаўленьня дзяржавы да ўсіх формаў уласнасьці і спосабаў гаспадараньня“; „дасягненьне энэргетычнай незалежнасьці нацыянальнай эканомікі за кошт уласных энэргарэсурсаў, разьвіцця ядзернай энэргетыкі, выкарыстаньня аднаўляльных крыніцаў энэргіі, ўкараненьня энэргазьберагальных тэхналёгіяў“. Таксама праграма прадугледжвала: „недапушчэньне ўраўнілаўкі … пры прызначэньні пэнсіяў“; „павелічэньне памераў сацыяльнай дапамогі і льготаў шматдзетным сем’ям і сем’ям, якія маюць дзяцей-інвалідаў і інвалідаў зь дзяцінства“.

Таксама ў 2-м разьдзеле праграмы згадвалася: „падтрымка традыцыйных для краіны рэлігіяў“; „захаваньне і разьвіцьцё роднай мовы“; процідзеяньне „насаджэньню“ культа гвалту ў сродках масавай інфармацыі. У якасьці захаду маладзёвай палітыкі прапаноўвалася „далучэньне беларускіх юнакоў і дзяўчатаў, дзяцей і падлеткаў да нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны“. У якасьці намеру абвяшчалася, што „РГА „Белая Русь“ працягне працу па пераўтварэньні ў палітычную партыю“. Урэшце адзначалася, што сябры „Белай Русі“ выступаюць супраць „растленьня (разбэшчваньня) моладзі“.

Гісторыя

Гарадзенскую абласную суполку ўтварылі ў 2004 годзе. 2 ліпеня 2007 году ў Менску ўтварылася ініцыятыўная група па ператварэньні аб’яднаньня ў агульнакраёвае. Рашэньне аб стварэньні РГА „Белая Русь“ прынята дэлегатамі ўстаноўчага зьезду грамадзкага аб’яднаньня, які адбыўся 17 лістапада 2007 году ў Менску, а ў сьнежні яно было зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі. 1 ліпеня 2010 году ў складзе арганізацыі зарэгістравана 100 тыс. чалавек. 30 жніўня 2011 у склад арганізацыі ўваходзілі 123 тысячы чалавек.

Па словах намесьніка старшыні „Белай Русі“ Аляксандра Шацько на 51 дэпутат Палаты прадстаўнікоў 4-га скліканьня (усяго іх 110), у тым ліку і ён зьяўляюцца чальцамі гэтага аб’яднаньня. У Савеце Рэспублікі чальцы аб’яднаньня складаюць каля чвэрці новых сэнатараў. Першы зьезд РГА „Белая Русь“ адбыўся 25 кастрычніка 2008 году. У працы першага зьезду прыняло ўдзел 380 дэлегатаў. Мерапрыемства адбылося ў Палацы Рэспублікі. На зьезьдзе была прынятая праграма „Белая Русь“, і адбылося даабраньне чальцоў у Рэспубліканскі савет „Белая Русь“. У праграме абвяшчалася імкненьне стала спрыяць Аляксандру Лукашэнку ў якасьці кіраўніка дзяржавы.

14 сакавіка 2011 г. А.Радзькоў паведаміў, што 159 з 415 (38%) дэпутатаў абласных Саветаў дэпутатаў, а таксама 61% дэпутатаў Менскага гарадзкога Савета ёсьць чальцамі „Белай Русі“. 29 верасьня 2011 году А. Радзькоў адзначыў, што „Белую Русь“ пабудавалі паводле партыйнага прынцыпу. На выбарах 2012 г. грамадзкае аб’яднаньне атрымала 63 са 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў 5-га скліканьня. На жнівень 2013 году ГА „Белая Русь“ налічвала звыш 140 000 сябраў (2,5% працаздольнага насельніцтва Беларусі), зь іх звыш 40% складалі настаўнікі і выкладнікі. Моладзь складала 26% сябраў „Белай Русі“.

На мясцовых выбарах у Беларусі 2014 году „Белая Русь“ заняла звыш 10 000 (звыш 50%) з 18 809 дэпутацкіх месцаў. 27 лютага 2014 году старшыня „Белай Русі“ Аляксандар Радзькоў заявіў: „Белая Русь“ — прапрэзыдэнцкае грамадзкае аб’яднаньне і мы скіраваныя на тое, каб падтрымліваць палітыку кіраўніка дзяржавы і рэальнымі дзеяньнямі дапамагчы яму выканаць тую праграму, зь якой ён ідзе да выбаршчыкаў». На мясцовых выбарах у Беларусі 2018 году колькасьць дэпутатаў «Белай Русі» зьменшылася да 9000 (50%) сярод 18 111 дэпутацкіх месцаў.

«Белая Русь» на прэзідэнцкіх выбарах 2020 году падтрымала Аляксандра Лукашэнку. 25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой ГА «Белая Русь» уваходзіла ў Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці.

18 сакавіка 2023 году прайшоў устаноўчы зьезд партыі «Белая Русь», які зацьвердзіў статут і праграму. Кіраўніком застаўся Алег Раманаў. Зьезд налічваў звыш 1000 удзельнікаў. 2 траўня Міністэрства юстыцыі Беларусі паставіла на ўлік партыю «Белая Русь».

Старшыні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Грамадзкае Аб’яднаньне Белая Русь КіраваньнеГрамадзкае Аб’яднаньне Белая Русь ПраграмаГрамадзкае Аб’яднаньне Белая Русь ГісторыяГрамадзкае Аб’яднаньне Белая Русь КрыніцыГрамадзкае Аб’яднаньне Белая Русь Вонкавыя спасылкіГрамадзкае Аб’яднаньне Белая РусьАляксандар ЛукашэнкаБеларусьГрамадзкае аб’яднаньнеПарлямэнцкія выбары ў Беларусі 2008 годуПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2010 годуРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль СербантовічУладзімер МаслоўскіБераМотарВуліца Янкі Лучыны (Менск)Пастава на каленяхІнжынэрная справаМузыкаВыказьнікІндаэўрапейскія мовыГолуб (сузор’е).neГісторыя МенскуАляксей БацюкоўФёдар ЛапавухаўЯн ГляўбіцЮры БеленькіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуЛютРадзівілыСямейства (біялёгія)АвечкаГенадзь БураўкінКрыж Эўфрасіньні Полацкай1919Беларускія немцыБеларусьЯсмантЗянон ПазьнякДзейнікСтаралітваКляштарБісэксуальная парнаграфія1951Аляксандар ЛукашэнкаЯзэп СажычСпакусьнікіЗіновій ПрыгодзічСельская гаспадарка БеларусіX (сацыяльная сетка)РадзімічыЦэнтральная РУУС (Менск)Андрэй Павук (актывіст)Кастусь КаліноўскіДыназаўрVirusTotalЛічэбнікРыгор МарцьянаўIP-адрасМагутны БожаБодаТаварыства філярэтаўЧарнобыльская катастрофаГедзімінавічыГрупавы сэксПадзелы Рэчы ПаспалітайМэдыяВікіСамілаRSSКаса (анатомія)Узброеныя сілы Рэспублікі БеларусьПапугаепадобныяІван ШамякінРаман СкірмунтРыдмонтISO 3166-1КоўнаАральны сэкс🡆 More