Летні Час: час, які дзейнічае ў летні пэрыяд

Ле́тні ча́с — час, ссунуты на 1 гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтым часавым пасе.

Часам нармальны пасавы час завуць «зімовым», але гэты тэрмін не зьяўляецца карэктным.

Летні Час: час, які дзейнічае ў летні пэрыяд

     раёны, дзе ўжываецца пераход на летні час

     раёны, дзе пераход быў скасаваны

     раёны, дзе пераход ніколі не ўжываўся

Летні час уводзіцца ў шматлікіх краінах у летні пэрыяд з мэтай эканоміі электраэнэргіі на асьвятленьне. Упершыню летні час быў ўведзены ў Вялікабрытаніі ў 1908 годзе.

У Расейскай імпэрыі пераход на летні час упершыню быў ажыцьцёўлены ў ліпені 1917 году. У СССР летні час дзейнічаў да 1930 году, калі стрэлкі гадзіньнікаў былі пераведзеныя на адну гадзіну наперад адносна пасавага часу. Гэты час звалі «дэкрэтным», бо ён быў уведзены Дэкрэтам Саўнаркаму 16 чэрвеня 1930 году. З 1981 году ў СССР ізноў стаў рэгулярна ўводзіцца летні час.

Сучасны стан

У 2012 годзе ў 78 краінах выкарыстоўваецца, у тым ці іншым варыянце, летні час (зь іх у 10 краінах ён ўжываецца ня ўва ўсіх рэгіёнах), і 161 краіна яго не выкарыстоўвае. У паўночным паўшар’і летні час выкарыстоўваецца амаль паўсюдна ў ЗША, Канадзе, Мэксыцы (акрамя раду штатаў і правінцыяў), цалкам ува ўсіх краінах Эўропы, акрамя Беларусі, Ісьляндыі й Расеі, а таксама ў Марока, Турэччыне, Іране, Азэрбайджане, Сырыі, Ярданіі, Лібане, Ізраілі, Палестыне. У паўднёвым паўшар’і летні час выкарыстоўваецца ў Аўстраліі (у радзе штатаў), Новай Зэляндыі, Парагваі, Уругваі, Бразыліі (у радзе штатаў), Чылі, Намібіі.

Адмовіліся ад увядзеньня летняга часу Японія, Кітай, Індыя, Сынгапур, а таксама рэспублікі былога СССР: Армэнія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргыстан, Расея, Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан. Пры гэтым Грузія, Туркмэністан, Кыргыстан і большая частка Казахстану й Узбэкістану захавалі «дэкрэтны час».

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ГадзінаЧасавы пас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГердаСярэдняя школа №104 (Менск)Васіль ІгнаценкаБярозка (часопіс)Кірыл КоктышЗлучаныя Штаты АмэрыкіУсевалад ГарачкаЖан-Поль СартрБеларусыПорнгабНовая зямляІзбутГенадзь ПашкоўДалярКастусь КаліноўскіМагілёўТрыялетАўгустоўскі каналСалігорскМастацкі творСтрахПрыметнікАўстраліяГаянаІгар ПракаповічФранцішак СкарынаУладзімер КараткевічПрыродаЯва (імя)Генадзь ШутаўКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)УрадУнівэрсальны каардынаваны часПаўзуныУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціМэдаль Францішка СкарыныСьцяг КанадыМаякУладзімер Арлоў (гісторык)Mozilla Firefox1877Зямля пад белымі крыламіЛагойскФэрамоныЛетува (каралеўства, 1918)Мадэль OSIПарнаграфія ў ЗШАКрэўскі замакЯн ЧэрскіПружаныЛіцьвіныАлесь АркушЛезьбіянстваМаларытаВікіслоўнікЯнка СіпакоўНаваградак.bbВарэнікіВасіль Зуёнак1891Максім Танк2020-яМенскПастава на каленяхБеларуская мінуўшчына (часопіс)🡆 More