Баўгарская Мова: паўднёваславянская мова

Баўга́рская мова (саманазва: български език) — мова ўсходняй падгрупы паўднёваславянскае групы славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў.

Дзяржаўная мова Баўгарыі, дзе зьяўляецца моваю большасьці насельніцтва.

Баўгарская мова
български език
Баўгарская Мова: паўднёваславянская мова
Баўгарская Мова: паўднёваславянская мова
Ужываецца ў Баўгарыі, Румыніі, Паўночнай Македоніі, Украіне, Грэцыі, Турэччыне й іншых краінах
Рэгіён Паўднёвая Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў больш за 10 мільёнаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Баўгарыі і Эўразьвязе
Рэгулюецца Інстытут баўгарскай мовы пры БАН
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо баўгарскі альфабэт[d], Bulgarian Braille[d] і кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1 bg
ISO 639-2(Б) bul
ISO 639-2(Т) bul
ISO 639-3 bul
SIL bul

На баўгарскай мове размаўляе большая частка баўгараў у Баўгарыі, пэўная частка іншых этнасаў краіны, а таксама некаторыя прадстаўнікі баўгарскай дыяспары ў сьвеце. Баўгарская мова разгаліноўваецца на вялікую колькасьць дыялектаў, аднымі з найбольш прыкметных асаблівасьцяў дыялектаў зьяўляецца розны лёс стараславянскіх зычных і галосных. Практычна ўсімі баўгарскімі лінгвістамі, а таксама некаторымі лінгвістамі іншых краінаў у якасьці дыялектаў баўгарскае мовы разглядаецца македонская мова (гл. палітычны статус македонскай мовы).

Арэал баўгарскае мовы займае амаль усю тэрыторыю Баўгарыі, некаторыя памежныя раёны Грэцыі й Турэччыны, а таксама некаторыя месцы гістарычнай баўгарскай дыяспары ў такіх краінах як, напрыклад, Украіна, Малдова і Румынія. Баўгары Румыніі размаўляюць на ўласных дыялектах (якія паходзяць з рэгіёну іх расьсяленьня з Баўгарыі), на якіх заснаваная ўласная літаратурная мікрамовабанацкая. У рэгіёнах Грэцыі ля баўгарска-македонскага памежжа, а таксама на паўднёвым захадзе Баўгарыі распаўсюджаныя пераходныя македонска-баўгарскія гаворкі, якія могуць клясыфікавацца як дыялекты македонскай або баўгарскай моваў. Ля межаў Македоніі, Сэрбіі й Македоніі распаўсюджаныя тарлацкія дыялекты — дыялекты, якія некаторымі рысамі збліжаюцца з баўгарскай мовай. Апрача таго, у Сэрбіі пражываюць уласна носьбіты баўгарскай мовы (пры мяжы з Баўгарыяй).

Асноўнае адрозьненьне ад паўднёваславянскіх моваў (і славянскіх наогул) — некаторая ступень аналітычнасьці (напрыклад, постпазыцыйны артыкль), якая, зрэшты, ёсьць і ў македонскай мове.

Літаратурная мова — на аснове цэнтральных дыялектаў Баўгарыі. Пісьмовасьць на кірылічнай аснове, якая сваім складам падобная на расейскі альфабэт (за выняткам некалькіх літараў, адсутных у баўгарскай). Гукавыя значэньні некаторых зь іх адрозьніваюцца: напрыклад, ъ пазначае асаблівы рэдукаваны гук ([ɤ]), щ — [ʃt].

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Індаэўрапейскія мовыБаўгарыяПаўднёваславянскія мовыСлавянскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Акторы парнафільмаўНазоўнікГісторыя беларускай мовы5819411326.ba46Дотык пісі рукою.lbФранцускі пацалунакБеларусь2ЗаслаўеІван ШамякінКаханьне без пранікненьняФранцішак БагушэвічЖанна д’АркАнілінгусБарбароўБеларуская МарсэльезаПарнаграфія-гонза.gpІнстытут беларускай культурыМузычны альбом.plMemento moriКуфніца.cxГісторыя ад заснаваньня гораду27 сакавікаВіктар ЛяхарВідын (імя).ptМанчэстэр.pg.kzЖанчына зьверхуНевельТутэйшыя (выраз)Хрысьціянства.frНобэлеўская прэмія ў галіне літаратурыБеларуская моваТаінстваАнгкор-Ват.lkСарвідЦыбуля (расьліна)Бісэксуальная парнаграфія18.neНаселены пунктЛетувізацыяВусякіЛатнік (шахматы)Лукаш Бэндэ1960Сьпіс гарадоў БеларусіЧасьціца.cd.tm.mn.euІгар ТурСлавянскія мовы1880МураўёўкіБірута2023Мужчына зьверху.gsВэст-ІндыяJavaScriptІндрыхGoogleГенавэфа🡆 More