Тырана: горад, сталіца Албаніі

Тырана (алб.: Tirana ) — сталіца Албаніі і адміністрацыйны цэнтр рэці Тырана, галоўны палітычны, эканамічны і культурны цэнтр краіны.

Заснаваная ў 1614 годзе, сталіца краіны з 1920 года. Знаходзіцца ў міжгорнай даліне (на вышыні 89 м над узроўнем мора) уздоўж ракі Лана ў цэнтральнай частцы Албанскай раўніны ля падножжа горнага хрыбта Круя-Дайці, за 40 км ад Адрыятычнага мора.

Горад
Тырана
алб.: Tirana
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Тырана: Гарадское кіраванне, Гістарычная даведка, Клімат
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
11 раёнаў
Кіраўнік
Заснаваны
1614
Першая згадка
Плошча
41,8 км²
Вышыня НУМ
90 м
Водныя аб’екты
Лана і Тырана[d]
Насельніцтва
650.837 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+355 04
Паштовыя індэксы
1001–1028
Аўтамабільны код
TR
Афіцыйны сайт
tirana.gov.al
(алб.)(англ.)
Тырана на карце Албаніі
Тырана (Албанія)
Тырана
Тырана (Албанія)
Тырана

Клімат субтрапічны, міжземнаморскі; лета спякотнае, сухое (сярэдняя тэмпература ліпеня 24 °C), зіма мяккая, вільготная (сярэдняя тэмпература студзеня 4—5 °C); ападкаў 1376 мм у год. Плошча 30 км². Насельніцтва Тыраны, па афіцыйных дадзеных у 2003 годзе складала 353 400 жыхароў (11 тыс. жыхароў у 1923; 40 тыс. жыхароў у 1939; 108 тыс. жыхароў у 1955; 136,3 тыс. жыхароў у 1960, звыш 200 тыс. чал. у 1975). Горад утварае самастойную адміністрацыйную адзінку.

Гарадское кіраванне

Тырана — горад рэспубліканскага падначалення і адміністрацыйны цэнтр Тыранскай вобласці. Орган дзяржаўнай улады — гарадская Народная рада, абіраная на 3 гады грамадзянамі, якія дасягнулі 18 гадоў. Народныя рады абіраюцца таксама ў гарадскіх раёнах Тырана Народныя рады абіраюць выканаўча-распарадчыя органы — выканаўчыя камітэты.

Гістарычная даведка

Упершыню згадваецца ў крыніцах у XV ст.. як невялікае селішча. У пачатку XVII ст.. быў заснаваны горад. Выгаднае размяшчэнне на скрыжаванні гандлёвых шляхоў спрыяла яго развіццю. Тырана стала была арэнай дужання албанскага народа супраць турэцкіх заваёўнікаў, мясцовых феадалаў. У студзені 1920 года па рашэнні албанскага Нацыянальнага кангрэса ў Люшне Тырана абвешчаная сталіцай Албаніі і рэзідэнцыяй урада. У 1920-х гг. у Тыране паўсталі першыя прафзвязы. У красавіку 1939 — верасні 1943 Тырана акупаваная фашысцкай Італіяй, у верасні 1943 — нацысцкай Германіяй. Была адным з цэнтраў нацыянальна-вызваленчага дужання албанскага народа. У лістападзе 1941 у Тыране заснаваная кампартыя Албаніі. 17 лістапада 1944 горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Нацыянальна-вызваленчым войскам. 28 лістапада 1944 года ў Тырану пераехала з Берата народна-дэмакратычны ўрад і 11 студзеня 1946 года была абвешчаная Народная Рэспубліка Албанія. У 1950-я гг. пры дапамозе СССР і іншых сацыялістычных краін у Тыране быў пабудаваны шэраг сучасных прадпрыемстваў, створаныя некаторыя культурныя ўстановы.

Клімат

Тырана: Гарадское кіраванне, Гістарычная даведка, Клімат 
Тырана

Размешчана ў міжгорнай даліне (на вышыні 89 м над узроўнем мора) уздоўж ракі Лана ў цэнтральнай частцы Албанскай раўніны каля падножжа горнага хрыбта Круя-Дайты, у 40 км ад Адрыятычнага мора. Клімат у рэгіёне субтрапічны, міжземнаморскі. Лета звычайна спякотнае і сухое з сярэдняй тэмпературай ліпеня 24 °C, а зіма мяккая і вільготная з сярэдняй тэмпературай студзеня 4—5 °C. Сутачныя ваганні досыць вялікія, яны вар’іруюць ад 10 °C у студзені да 14-15 °C у ліпені. Сярэдняя колькасць ападкаў — 1376 мм у год.

Клімат Тыраны
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 18,0 21,0 25,0 27,0 31,0 37,0 38,0 40,0 35,0 30,0 25,0 22,0 40,0
Сярэдні максімум, °C 11,0 12,0 13,0 18,0 22,0 27,0 31,0 32,0 27,0 22,0 16,0 13,0 21,0
Сярэдні мінімум, °C 2,0 2,0 3,0 7,0 12,0 15,0 17,0 17,0 13,0 10,0 7,0 3,0 9,0
Абсалютны мінімум, °C −5 −6 −3 0,0 2,0 10,0 12,0 12,0 7,0 1,0 0,0 −6 −6
Норма ападкаў, мм 120 140 100 140 140 70 30 10 40 120 150 130 1 250
Крыніца: Weatherbase

Архітэктура

Планіроўка Тыраны — радыяльна-кольцавая. Старыя кварталы маюць вузкія крывыя вуліцы і хаты ў глыбіні двароў. Адміністрацыйны і культурны цэнтр забудоўваўся ў 19201930-х гг. (ансамбль плошчы Скандэрбега, банк, універсітэт, Тэатр оперы і балета). У 19531958 прыняты план рэканструкцыі Тыраны (архітэктары Г. Стразіміры, М. Меле). Створаныя шырокія жылыя комплексы; пабудаваная кінастудыя «Новая Албанія» (1952, савецкі архітэктар Г. Л. Лаўраў). Помнікі: У. І. Леніну (цэмент, 1950-я гг., скульптар К. Хошы), Партызану (масенж, 1947, А. Мано) і інш.

Вучэбныя ўстановы, навуковыя і культурныя ўстановы

У Тыране знаходзяцца Тыранскі ўніверсітэт, Сельскагаспадарчы ўніверсітэт Тыраны, універсітэт мастацтваў, Інстытут фізкультуры, Акадэмія навук Албаніі, цэнтральная навукова-даследчая заатэхнічная станцыя, Ветэрынарны навукова-даследчы інстытут, Нацыянальная бібліятэка, Музей археалогіі і этнаграфіі, Музей дужання за нацыянальнае вызваленне, Натуральнанавуковы музей, Музей Леніна і Сталіна.

Маюцца: Тэатр оперы і балета (з балетнай школай), Народны тэатр, Тэатр эстрады і цырка, Тэатр лялек, Кансерваторыя, Філармонія, Вышэйшая акцёрская вучэльня імя А. Майсеі, Мастацкі ліцэй імя І. Маісі, кінастудыя «Новая Албанія».

Выбітныя мясціны

Гарады-пабрацімы

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Тырана: Гарадское кіраванне, Гістарычная даведка, Клімат 
Плошча Скандэрбега (фота Марка Марэла)
Тырана: Гарадское кіраванне, Гістарычная даведка, Клімат 
Панарама Тыраны з гары Дайці

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Тырана Гарадское кіраваннеТырана Гістарычная даведкаТырана КліматТырана АрхітэктураТырана Вучэбныя ўстановы, навуковыя і культурныя ўстановыТырана Выбітныя мясціныТырана Гарады-пабрацімыТырана Выбітныя ўраджэнцы і жыхарыТырана Гл. таксамаТырана СпасылкіТырана16141920Адрыятычнае мораАлбанская моваАлбаніяЛанаМіжнародны фанетычны алфавітСталіца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сяргей Іванавіч ГрахоўскіЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Махатма ГандзіРевизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском...Францыск СкарынаДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуЗмітрок Змітравіч МарозаўСправа «Армія з народам»АсінаБэзКуфарХрыстос прызямліўся ў ГародніАповесцьЮраўскі карагодКурган сяброўстваГалоўная старонкаДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыКурган ДружбыСідрПалацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)Родны склонOrkaМаркем (Канада)Прылівы і адлівыАляксандр Мікалаевіч КосінецГарады БеларусіМікіта Сяргеевіч ХрушчоўЧовен з ПесэЯўгенія ЯнішчыцЮрый КашыраПершы крыжовы паходІгар Міхайлавіч ПракаповічКірыла ТураўскіГермана-савецкі ваенны парад у Брэст-ЛітоўскуВялікдзень (народная традыцыя)КапіталізмПа што ідзеш, воўча?Яўхім Фёдаравіч КарскіViva BraslavЗагляне сонца і ў наша аконцаЛірыкаКлементс МаркемБеларускі алфавітІван Міхайлавіч ШаўрэйЛіза МіскоўскіФерзь з ЛукомляПітэр ХігсБелавежская пушчаПлошча Якуба КоласаСяргей БульбаЛі ЛіньсыПолк КаліноўскагаКазімір Вікенцьевіч КамейшаЭякуляцыяСексБеларуская краёвая абаронаБеларускія ручнікіМаркем (рака)ЛотацьМіхась БашлакоўЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)ПаскаДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціБлужскі сельсаветEukaryotaВіктар КарамазаўКастусь КаліноўскіЛюдміла Пятроўна ВоранаваІзагаміяДавальны склонТраецкае прадмесце🡆 More