Клавіяту́ра — прылада, якая ўяўляе сабой набор кнопак (клавіш), прызначаных для кіравання якой-небудзь прыладай або для ўводу інфармацыі.
Як правіла, кнопкі націскаюць пальцамі рук. Асноўныя віды клавіятур – музычныя і алфавітна-лічбавыя.
Асноўнымі прыладамі ўводу інфармацыі ад карыстальніка ў камп’ютар з'яўляюцца мыш і клавіятура. Стандартная камп’ютарная клавіятура, якую таксама называюць клавіятурай PC/AT або AT-клавіятурай (паколькі яе пачалі пастаўляць разам з камп’ютарамі серыі IBM PC/AT), мае 101 або 102 клавішы. Клавіятуры, якія пастаўлялі разам з папярэднімі серыямі — IBM PC і IBM PC/XT — мелі 86 клавіш. Размяшчэнне клавіш на AT-клавіятуры падпарадкоўваецца адзінай агульнапрынятай схеме, спраектаванай у разліку на англійскі алфавіт.
Па сваім прызначэнні клавішы на клавіятуры дзеляцца на шэсць груп:
Дванаццаць функцыянальных клавіш размешчаны ў самім верхнім радку клавіятуры. Ніжэй размяшчаецца блок алфавітна-лічбавых клавіш. Правей гэтага блока знаходзяцца клавішы кіравання курсорам, а з самога правага боку клавіятуры — лічбавая панэль.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Камп’ютарная клавіятура, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.