Гарэнне

Гарэнне — складаны фізіка-хімічны працэс ператварэння кампанентаў гаручай сумесі ў прадукты згарання з вылучэннем цеплавога выпраменьвання, святла і прамяністай энергіі.

Набліжана можна апісаць прыроду гарэння як бурна працякаючае акісленне.

Гарэнне
Гарэнне запалкі
Гарэнне
Гарэнне натрыю

Дагукавое гарэнне (дэфлаграцыя) у адрозненне ад выбуху і дэтанацыі працякае з нізкімі хуткасцямі і не звязана з утварэннем ударнай хвалі. Да дагукавога гарэння адносяць нармальнае ламінарнае і турбулентнае распаўсюджванне полымя, да звышгукавога — дэтанацыю.

Гарэнне падпадзяляецца на цеплавое і ланцуговае. У аснове цеплавога гарэння ляжыць хімічная рэакцыя, здольная працякаць з прагрэсавальным самапаскарэннем з прычыны назапашвання вылучаемага цяпла. Ланцуговае гарэнне сустракаецца ў выпадках некаторых газафазных рэакцый пры нізкіх цісках.

Умовы тэрмічнага сампаскарэння могуць быць забяспечаны для ўсіх рэакцый з досыць вялікімі цеплавымі эфектамі і энергіямі актывацыі. Гарэнне можа пачацца самаадвольна ў выніку самазагарання альбо быць ініцыяваным запальваннем. Пры фіксаваных знешніх умовах бесперапыннае гарэнне можа працякаць у стацыянарным рэжыме, калі асноўныя характарыстыкі працэсу — хуткасць рэакцыі, магутнасць цеплавыдзялення, тэмпература і склад прадуктаў — не змяняюцца ў часе, альбо ў перыядычным рэжыме, калі гэтыя характарыстыкі вагаюцца каля сваіх сярэдніх значэнняў. З прычыны моцнай нелінейнай залежнасці хуткасці рэакцыі ад тэмпературы, гарэнне адрозніваецца высокай адчувальнасцю да знешніх умоў. Гэтая ж ўласцівасць гарэння абумоўлівае існаванне некалькіх стацыянарных рэжымаў пры адных і тых жа умовах (гістэрэзісны эфект).

Літаратура

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 74. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Tags:

Акісленне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мы, беларусыWayback MachineПомнік Якубу Коласу (Мінск)ЛабокАпострафViva BraslavGoogleСтарабеларуская моваMicrosoft OfficeГасцінец (дарога)ПрыметнікСпіс птушак БеларусіКалгасАляксандр БаршчэўскіВера Аляксандраўна Палякова-МакейКарная аперацыя «Bamberg»ВайнаГеоргій МарчукАнімэСялянская рэформа ў Расійскай імперыіВілейкаГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)МашэкаЛюдзі на балоце (раман)Мінская ратушаРаіса Андрэеўна БаравіковаМіхась Лынькоў21vek.byАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаСімвал28 красавікаРэпартажФрунзенскі раён (Мінск)Сымон БудныКунілінгусНе бойся!Пурпурны колерКуфарІван ШамякінБаладаБаранаПрыпяць25 красавікаАнатоль Іванавіч БутэвічСучаснасцьReform.byМірскі замакКарлес ПучдэмонАндрэй Валер’евіч ХадановічСэрца на далоніПеніс чалавекаАдольф Гітлер УунонаЮрась СвіркаБрэсцкая вобласцьПолацкае княстваБярэзінскае зледзяненне115-ы зенітна-ракетны полкВадзім КабанчукАперацыя «Баграціён»ВялікдзеньКаласы пад сярпом тваімБеларуская фантастычная прозаMuhriaДзве душы188-я інжынерна-сапёрная брыгадаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)СяброўстваМінійПятрусь БроўкаУніверсітэт Святога СтэфанаАлесь Пісьмянкоў🡆 More