Эмілі Дзікінсан

Эмілі Элізабэт Дзікінсан (англ.: Emily Elizabeth Dickinson, 10 снежня 1830 год, Амхерст, штат Масачусетс — 15 мая 1886 года, там жа) — амерыканская паэтэса.

Эмілі Дзікінсан
Emily Elizabeth Dickinson
Эмілі Дзікінсан
Эмілі Дзікінсан
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Emily Elizabeth Dickinson
Дата нараджэння 10 снежня 1830(1830-12-10)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 1886(1886-05-15)[…] (55 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Эмілі Дзікінсан ЗША
Бацька Edward Dickinson[d]
Маці Emily Norcross Dickinson[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка, садавод
Жанр паэзія
Мова твораў англійская
Дэбют Poems by Emily Dickinson
Узнагароды
emilydickinson.org (англ.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

Эмілі нарадзілася другой з трох дзяцей у пурытанскай сям’і Эдварда Дзікінсана, багатага адваката, кангрэсмена і Эмілі Норкрас. Дзедам Эмілі быў Самуэль Фаўлер Дзікінсан, заснавальнік Коледжу Амхерст. У доме Дзікінсаў прытрымліваліся строгіх пратэстанцкіх правілаў. Эмілі наведвала пачатковую школу на Плезэнт Стрыт, у 1840 годзе паступіла разам з сястрой у Коледж Амхерст, які за два гады да гэтага стаў прыймаць дзяўчынак. У каледжы Эмілі вывучала англійскую мову, латынь, літаратуру, батаніку, геалогію, псіхалогію і арыфметыку. Скончыла каледж у 1847 годзе, а потым, з 10 жніўня да 25 сакавіка 1848 года, вучылася ў жаночай семінарыі Маўнт-Холіноўк, у 16 км ад Амхерсту. Прычыны яе сыходу з семінарыі невядомыя. Пасля семінарыі Эмілі вярнулася ў бацькоўскі дом. Да канца жыцця Эмілі Дзікінсан так і не выйшла замуж і засталася ў доме бацькоў. Родны горад Амхерст Эмілі пакідала толькі некалькі разоў для падарожжаў у Філадэльфію, Вашынгтон і Бостан. Пісаць вершы яна пачала ў 30 гадоў. У 1862 годзе Эмілі даслала некалькі сваіх вершаў у выдавецтва «Atlantic Monthly», але рэдактар Томас Хігінсан адмовіўся іх друкаваць па прычыне неадпаведнасці прынятым стандартам вершаў таго часу. Аднак яны пасябравалі і яшчэ шмат гадоў яны перапісваліся, ў лістах Хігінсан даваў парады Дзікінсан ў справах паэзіі.

У гады жыцця Эмілі Дзікінсан было надрукавана толькі сем яе вершаў. Пасля яе смерці 15 мая 1886 года яе малодшая сястра Лавінія знайшла ў закрытай на ключ шафе рукапісы 1775 вершаў Эмілі.

Лавінія папрасіла дапамогі ў выданні вершаў сястры ў Мэйбл Луміс Тод, жонкі мясцовага прафесара астраноміі, таленавітай мастачкі і сяброўкі Эмілі. Пасля шматлікіх спробаў і пры дапамозе Томаса Хігінсана атрымалася выдаць творы Эмілі (у 1890 годзе), але вершы былі адрэдагаваны, каб дапасаваць іх да прынятых у той час эстэтычных правілаў для вершаў. Публікацыя некаторых з вершаў была адхілена з-за асцярогі публічнага меркавання. Аднак, нягледзячы на асцярогі, вершы хутка атрымалі папулярнасць. Толькі ў 1955 годзе быў надрукаваны поўны збор твораў паэтэсы. Гэта дапамагло грамадскасці больш поўна ацаніць медытатыўную лірыку творчасці Эмілі, а аўтар была прызнана як самая таленавітая амерыканская паэтэса.

Творчасць

Вершы Эмілі Дзікінсан не маюць аналагаў у паэзіі таго часу. Іх радкі кароткія, назвы, як правіла, адсутнічаюць, і часта сустракаецца незвычайная пунктуацыя і выкарыстанне загалоўных літар. Шматлікія яе вершы ўтрымліваюць матывы неўміручасці і смерці, гэтыя ж сюжэты ёсць і ў яе лістах да сяброў.

На беларускую мову вершы Дзікінсан перакладалі Рыгор Барадулін, Андрэй Хадановіч, Макс Шчур.

Зноскі

  • а б Emily Dickinson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Emily Elizabeth Dickinson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  • http://asteria.fivecolleges.edu/findaids/amherst/ma167.html Праверана 17 красавіка 2017.
  • Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 291.
  • а б http://www.bielarus.org/open.php?n=530&a=12 Bielarus.org № 530
  • Bloom (1999), 9; Ford (1966), 122.
  • Эмілі Дыкінсан(недаступная спасылка)
  • Лiтaратура

    Беларускія пераклады

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Эмілі Дзікінсан, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Эмілі Дзікінсан Біяграфічныя звесткіЭмілі Дзікінсан ТворчасцьЭмілі Дзікінсан ЛiтaратураЭмілі Дзікінсан СпасылкіЭмілі Дзікінсан10 снежня15 мая18301886АмхерстАнглійская моваМасачусетсПаэт

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Чарнобыльская катастрофаЖоўты карлікТочка BYІрына Уладзіміраўна ДрыгаХусітыMP3Новая зямля (паэма)Іпацій ПацейПастава на каленяхМаркем (Канада)Яўгенія ЯнішчыцC++Пошукавая аптымізацыяДжон ТраволтаАляксей ДудараўЗШАВацлаў ЛастоўскіСімвалДзве душыБеларусь у складзе Расійскай імперыіЭйфелева вежаНесцер Фёдаравіч СакалоўскіГенадзь БураўкінЯноўка (Пухавіцкі раён)Iva SativaКангрэс Злучаных Штатаў АмерыкіАпалінарый Гіляравіч ГараўскіІван МележБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)Аляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаМінская вобласцьІлья Данілавіч ГурскіРевизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском...Канстытуцыя 3 мая 1791 годаПадарожжа з ЖыгамонтамГерб ПінскаПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Google MapsБерасцянкаЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)Траецкая набярэжная (Мінск)Касцёл Святога Сымона і Святой АленыСправа «Армія з народам»Іслам у Эстоніі2022Samsung InternetOz.byУліковы нумар плацельшчыкаЗабіць прэзідэнтаТраецкае прадмесцеСексЗдароўеВярбаЯнка СіпакоўДзень беларускага пісьменстваПункт расыУніверсітэт ТунцзіКуфарВасіль ЗуёнакСунНовасібірскКраязнаўства БеларусіВолаваAv.byЧарнобыльскі шляхЧаротыКандрат КрапіваБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціПарнаграфіяКорнуал (Антарыа)Газавая плітаХатыньGoogle searchКупаллеСпіс вуліц МінскаМендзыжац Падляскі🡆 More