Тасас

Та́сас, або Фа́сас (грэч.

Плошча — 380,097 км². Насельніцтва (2011 г.) — 13 770 чалавек.

Тасас
грэч. Θάσος
Панарама
Панарама
Характарыстыкі
Плошча380,097 км²
Насельніцтва13 770 чал.
Шчыльнасць насельніцтва36,23 чал./км²
Размяшчэнне
HGЯO
АкваторыяЭгейскае мора
Краіна
Тасас (Грэцыя)
Тасас
Тасас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Тасас 
Карта

Тасас месціцца на поўначы Эгейскага мора ў 300 км на паўночны ўсход ад Афін. Аддзелены пралівам шырынёй ў 6,69 км ад кантынентальнага ўзбярэжжа. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 26,05 км. Найбольшая шырыня — 21,71 км.

З пункту гледжання геалогіі, Тасас з'яўляецца працягам Радопаў. Суша сфарміравана пераважна гнейсамі і сланцамі. Цэнтральная частка вострава пакрыта гарамі. Найвышэйшы пункт — гара Іпсарыа (1206 м). Ужо ў старажытнасці на Тасасе здабывалі охру, срэбра, медзь, жалеза, золата. Пазней — свінец і цынк. Каля ўзбярэжжа Тасаса знойдзены радовішчы нафты і ўрана.

Клімат пераходны да міжземнаморскага. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад +4,5 °C ў студзені да +23,5 °C ў ліпені і жніўні. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 620 мм.

Прырода

Тасас знакаміты горнымі хваёвымі лясамі. Фаўна прадстаўлена амфібіямі, чарапахамі, дробнымі сысунамі і шматлікімі птушкамі. Паўднёвае ўзбярэжжа лічыцца багатым рыбалоўным раёнам.

Гісторыя

Мяркуюць, што Тасас быў населены ў палеаліце. Аднак найбольш ранняя выяўленая археолагамі стаянка належыць да эпохі неаліту. Яна месцілася на паўднёва-заходнім узбярэжжы, а яе жыхары былі культурна звязаны з тагачаснымі насельнікамі Македоніі. У бронзўавым веку Тасас уваходзіў у арэал распаўсюджання кікладскай культуры. Прыкладна з 1100 г. да н. э. фіксуецца ўплыў мікенскай і фракійскай культур. У пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. узнікла фінікійская калонія. Згодна старажытнагрэчаскай міфалогіі, правадыром фінікійцаў быў Тасас. Яго імя было дадзена востраву.

У VIII ст. да н. э. Тасас быў каланізаваны грэкамі з Параса. Яны вялі барацьбу за мясцовыя залатыя радовішчы супраць фракійцаў. У выніку каланісты здолелі выціснуць фракійцаў як з самога вострава, так і з суседніх прыбярэжных тэрыторый, таксама багатых каштоўнымі металамі. У часы Герадота прыбыткі тасасцаў ад здабычы металаў складалі 200 — 300 талантаў у год.

З сярэдзіны VI ст. да н. э. Тасас знаходзіўся пад ціскам з боку дзяржавы Ахеменідаў, таму яго жыхары падтрымалі барацьбу з персамі і ў выніку далучыліся да Дэласкай сімахіі. Аднак спрэчкі з Афінамі вымусілі тасасцаў выйсці з яе складу. У адказ у 463 г. да н. э. пасля двухгадовай аблогі афіняне захапілі мясцовы поліс, разбурылі яго муры і вымусілі тасасцаў выплочваць штогадовы ўнёсак ад 21 да 30 талантаў. У 411 г. да н. э. Тасас зноў паўстаў і далучыўся да саюза са Спартай. У 407405 гг. да н. э. афіняне ўзнавілі свой кантроль, але перамога спартанскага флота вымусіла іх адступіць. Пры Філіпе II востраў трапіў у склад Македоніі. У 197 г. да н. э. быў далучаны да валоданняў Рыма, хаця фармальна лічыўся свабодным. На Тасасе быў пахаваны Гай Касій Лонгін.

Пасля падзелу Рымскай імперыі Тасас з'яўляўся аўтаномным валоданнем у складзе Візантыі. У XIVXV стст. належаў генуэзскім сем'ям на службе візантыйскага імператара. У 1462 г. захоплены асманамі. На Тасасе правёў дзяцінства Мухамед Алі Егіпецкі. У 1821 г., калі ўспыхнула грэчаскае паўстанне, ён падтрымаў султана Махмуда I, за што атрымаў востраў у якасці асабістага феода. У 1907 г. Тасас пераўтвораны ў дзяржаўны санджак.

20 кастрычніка 1912 г. заняты грэчаскім флотам. У 1914 г. афіцыйна далучаны да Грэцыі. У 19411944 гг. акупаваны Балгарыяй. У 1944 — 1950 гг. насельніцтва вострава было ўцягнута ў грамадзянскую вайну. У нашы дні з'яўляецца важным прамысловым, сельскагаспадарчым і турыстычным цэнтрам паўночнай Грэцыі.

Спасылкі

Tags:

Тасас ГеаграфіяТасас ПрыродаТасас ГісторыяТасас СпасылкіТасасВостраўГрэцыяГрэчаская моваЭгейскае мора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ГіпатаніяЧыгуначны вакзалСтарабеларуская моваГорадКаірЛітаратурныя жанрыАдам МіцкевічКальцо (алгебра)Беларускі лацінскі алфавітМностваРэйчэл КарсанШываВіктар Дзмітрыевіч Даніленка2024Філіп Сеймур ХофманМаксім ГарэцкіЭндрэ ДаманаўскіАркадзь КуляшоўRammsteinНаталля Пятроўна АўдзееваМатрыца Звычайны прэзідэнтМаксім БагдановічДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійГісторыя беларускай мовыuknytМарыя Віктараўна ВасілевічПершая Аўстрыйская РэспублікаТомас ЛубангаГрэчаская моваЗлучаныя Штаты АмерыкіСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаЕфрасіння ПолацкаяПерламутраўка балотнаяДжон БернталАсіміляцыя талышоўПалавы актЭталонная мадэль OSIКасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Заслаўе)Пінхас ПалонскіIva SativaHromadske.TVВольга Яўгенаўна КарачАляксандр Іванавіч ГаўрылаўСпіс беларускіх імёнЦягнікКарл II СцюартДжэрэмі РэнерРазбуры турмы мурыРуская мова ва УкраінеВін ДызельМішэль АбамаНацыяналізмСымон-музыкаБеларуская моваСексуальныя практыкі паміж мужчынаміPink FloydЯдзерная рэакцыяNürnbergЗнак бядыКузьмінічы (Чавускі раён)Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»Бенедыкт XVIТворны склонДзікае паляванне караля СтахаНойМ. ЦяцерскіПольшчаМянушкаКастусь ЦвіркаСцяг🡆 More