Старажытная Македонія

Македонія (Старажытная Македонія, Македонскае царства): рабаўладальніцкая дзяржава ў цэнтральнай і паўночна усходняй частцы Балканскага паўвострава, заселенай ілірыйскімі і фракійскімі плямёнамі.

Гісторыя

Існавала ў з 5 ст. да н.э. да 148 да н.э. Найбольшага росквіту дасягнула ў выніку заваёваў Філіпа II (падначаленне ўсёй Грэцыі) і імперыі Аляксандра Македонскага).

Раннерабаўладальніцкая дзяржава на землях Ніжняй Македоніі склалася на працягу 6—5 ст. да н.э., але яшчэ ў 4 ст. да н.э. плямёны Верхняй Македоніі былі на стадыі родаплемяннога ладу. Шлях утварэння і этнічная прыналежнасць македонскай народнасці застаюцца прадметам спрэчак. Асноўнымі заняткамі насельніцтва дзяржавы былі земляробства і жывёлагадоўля. Непасрэднае суседства з Грэцыяй спрыяла ўздзеянню грэчаскай культуры і мовы, устанаўленню цесных узаемасувязей з грэчаскімі гарадамі-полісамі. 3 утварэннем у Македоніі класавага грамадства адбывалася і яе паступовае палітычнае аб'яднанне, пашырэнне дзяржаўных межаў, умацаванне незалежнасці і рост ваенна-палітычнай магутнасці.

У часы кіравання Філіпа II (359—336 да н.э.) канчаткова сфарміравалася македонская манархія і была падпарадкавана Верхняя Македонія. Гэты цар завяршыў рэарганізацыю войска і стварыў македонскі флот. Імкнучыся пашырыць свае ўладанні і палітычныя ўплывы, а таксама авалодаць марскім узбярэжжам, якое знаходзілася ў руках грэкаў, Філіп II на працягу 357—346 да н.э. вёў вайну супраць Афін і іх саюзнікаў, у выніку якой авалодаў больш чым 30 гарадамі, падпарадкаваў Фесалію і захапіў усё фракійскае ўзбярэжжа Эгейскага мора. Паўторнае яго ўмяшанне ў справы Грэцыі завяршылася ў 338 да н.э. бітвай пры Херанеі, у якой македонскае войска выйшла пераможцам і грэчаскія гарады прызналі гегемонію македонскай манархіі. У 336 да н.э., рыхтуючыся выступіць супраць Персідскага царства і мясцовай знаці, Філіп II стаў ахвярай змовы.

Яго пераемнікам стаў сын Аляксандр Македонскі (336—323 да н.э.), які падавіў паўстанні грэчаскіх гарадоў і ажыццявіў намеры свайго бацькі ў адносінах да Персідскага царства. Ён разбіў цара Дарыя III, заваяваў Персідскую дзяржаву і на яе тэрыторыі ўтварыў сваю вялікую манархію, якая, аднак, была нетрывалай. Пасля смерці Аляксандра імперыя распалася, і Македонія змагалася за кантроль над Грэцыяй з Ахейскім і Эталійскім саюзамі. Пасля ўступлення ў канфлікт з Рымам з-за Ілірыі (Македонскія войны) Македонія панесла паразу, была падзеленая на 4 рэспублікі пад рымскім пратэктаратам, і, нарэшце, улучана ў склад Рыму як правінцыя (148 да н.э.).

Гл. таксама

Літаратура

Tags:

Балканскі паўвостраўРабаўладальніцкі лад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ДзядыПалессеПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)В’етнамЛідская раўнінаГамеланІгарыўка (Канатопскі раён)Нацыянальная бібліятэка ФранцыіСінтаксіс мовыПа што ідзеш, воўча?ПалесцінцыЯнка МаўрІван НавуменкаВіктар МарціновічАлесь АдамовічАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаСекс без пранікненняБеларуская міфалогіяФранцішак БагушэвічПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Плешчыцы (Пінскі раён)GoogleПершы падзел Рэчы ПаспалітайВіцебская вобласцьМайЭякуляцыяГедзімінСправа журналістаў Белсата2012Брэсцкая вобласцьКарфагенАфіцыйна-дзелавы стыльПарыж (Беларусь)Адвечным шляхамАркаПрымыканне (лінгвістыка)ГлебаБаладаЧалавекПершая сусветная вайнаСтаражытнаруская моваЧорны замак АльшанскіФрэдэрыктанскі ўніверсітэтМаксім ГарэцкіЗлучнікЯнка КупалаЭнцыклапедыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРасліны28 красавікаКіслародБеларусь 2ПрэдыкатывыУладзімір Мікалаевіч КарватАляксандр Аляксандравіч ВіхорГенадзь Валер’евіч ШутаўЕфрасіння ПолацкаяНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Салідарныя з БеларуссюПадзеі МіякеОрдэн «Знак Пашаны»Сасык (Кундук)Вінцэнт Дунін-МарцінкевічУладзімір Уладзіміравіч ПуцінПапараць-кветкаПастава на каленяхВярбаКіеўская РусьАлесь ПісьмянкоўПалавы актПрыгоннае праваГаўрыіла (Глухава)Магіла льва (паэма)🡆 More