Rammstein: Нямецкі рок-гурт.

Rammstein — рок-гурт з усходняга Берліну, створаны ў 1994 г.

Музыкальны стыль самі ўдзельнікі гурта вызначаюць як індастрыял-метал з элементамі нямецкай цяжкай сцэны (Neue Deutsche Härte). Rammstein — сусветна вядомы гурт, амаль усе песні выконваюць на роднай мове. Візітнай карткай гурта з’яўляюцца захапляючыя сцэнічныя вогненныя шоу, непаўторны стыль і эпатажныя тэксты.

Rammstein
Выява лагатыпа
Канцэрт «Rammstein», 2005 год
Канцэрт «Rammstein», 2005 год
Асноўная інфармацыя
Жанры Neue Deutsche Härte[d], індастрыял-метал[d] і шок-рок[d]
Гады 1994 — па наш час
Краіна Rammstein: Паходжанне назвы, Гісторыя, Канцэрты Германія
Адкуль Берлін
Лэйблы Motor Music[d], Republic Records[d] і Universal Music Group
Склад
rammstein.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне назвы

Назва гурта паходзіць ад назвы ваеннай базы ЗША ў Германіі Рамштайн (Ramstein). 28 жніўня 1988 на авіябазе падчас авіяшоў здарылася сутыкненне трох самалётаў. У выніку трагедыі загінула каля 70 чалавек, больш як 300 атрымалі раненні. Першая версія назвы гурта гучала як «Rammstein-Flugschau», менавіта з дзвюма «m». Потым другую частку назвы ўдзельнікі выдалілі, а назва авіябазы так і засталася напісана з памылкай. Іншая трактоўка «Rammstein» — у перакладзе з нямецкага — «таранны камень» — моцна і жорстка, так удзельнікі характарызуюць гучанне сваіх песень.

Гісторыя

Herzeleid, Sehnsucht

Гурт створаны ў 1994 у Берліне Рыхардам Круспэ. Сваю музыкальную працу ён пачаў у гурце «Orgasm Death Gimmick» у 1989 г. Пасля аб’яднання Германіі Рыхард вяртаецца на радзіму ў горад Шверын. Там ён знаёміцца з будучымі ўдзельнікамі гурта Оліверам Рыдэлем і Крыстоферам Шнайдэрам, крыху пазней і з Цілям Ліндэманам. Ліндэман, які іграў раней на барабанах, у новым гурце заняў месца саліста. Упершыню кампазіцыі калектыву прагучалі 19 лютага 1994 г. на конкурсе маладых гуртоў у Берліне. Яны выканалі песні «Das alte Leid», «Seemann», «Weißes Fleisch» і «Rammstein» і перамаглі, атрымаўшы права на запіс у прафесійнай студыі. Пазней да гурта далучыліся Пауль Ладэрс і Крысціан Лорэнс, якія раней ігралі ў «Feeling B». У такім складзе быў запісаны першы альбом Herzeleid (Сардэчны боль) пад лэйблам Motor Music. Усе тэксты напісаў Ціль Ліндэман. Дыск разышоўся вялікім тыражом і праз некаторы час меў ужо статус «залатога». У падтрымку новага альбома Rammstein здзейснілі тур па Еўропе на разагрэве ў Clawfinger. Услед за альбомам выходзіць сінгл «Engel», на які зняты кліп.

У 1997 гурт выпускае другі студыйны альбом «Sehnsucht», які адразу ж становіцца плацінавым.

Mutter

Сусветную вядомасць гурта прынёс наступны альбом «Mutter» (Маці), запісаны ў 2001. Пазней выйшлі сінглы — «Ich Will», «Mutter», «Feuer Frei!» і відэакліпы да іх.

Reise, Reise, Rosenrot

Перад выхадам наступнага альбома Rammstein здымае новы кліп «Mein Teil», а крыху пазней і сам альбом. Сусветны тур здзейснены ў гэтым жа годзе. Канцэрты ў рамках тура суправаджаліся вогненным, светавым, лазерным шоу, а таксама тэатральнымі сцэнамі. 28 кастрычніка 2005 выходзіць наступны, пяты альбом гурта. У 2006 годзе выходзіць DVD «Volkerball» з канцэртнымі запісамі.

Liebe ist für alle da

Пасля доўгага перарыву стала вядома, што на кастрычнік 2009 запланаваны выпуск шостага альбома Rammstein. 18 верасня выйшаў сінгл «Pussy», а ўжо 16 кастрычніка свет убачыў і сам альбом «Liebe Ist Fur Alle Da» (Каханне для ўсіх). Альбом, як потым аказалася, стаў самым скандальным за ўсю гісторыю гурта. Па-першае, кліп «Pussy», у якім прысутнічаюць устаўкі з парнафільмаў. Кліп быў забаронены для паказу па тэлебачанні. Па-другое, тэкст кампазіцыі «Ich Tu Dir Weh» паказаўся, на думку нямецкага дзяржаўнага камітэта па СМІ, небяспечным для моладзі. Тэкст песні змяшчаў элементы садамазахізму і насілля. Вокладка альбома была прызнана непрыстойнай і на продаж альбома ў Германіі быў накладзены ўзроставы цэнз.

Rammstein: Паходжанне назвы, Гісторыя, Канцэрты 
Кампазіцыя «Engel», 07.03.2010, Мінск

Канцэрты

У канцэртным туры «Liebe Ist Fur Alle Da» у спісе, між іншых, упершыню аказваецца і Беларусь. Гэта навіна вызвала даволі актыўную рэакцыю з боку прадстаўнікоў савета ветэранаў і грамадскага савета па маральнасці, якія вырашылі дабівацца адмены канцэрта. Сярод моладзі, у сваю чаргу, гэта заява падвергнулася крытыцы. 25 лютага 2010 міністр культуры Павел Паўлавіч Латушка заявіў, што не бачыць пагроз і прычын для адмены канцэрта. 7 сакавіка на «Мінск-Арэне» канцэрт усе ж такі адбыўся. Канцэрт наведалі 11.000 чалавек.

Склад

Дыскаграфія

Зноскі

  • Чергинец настаивает на предварительном просмотре выступления Rammstein в Минске Архівавана 2 мая 2010.
  • Латушко не видит оснований для отмены концерта Rammstein в Минске Архівавана 2 красавіка 2010.
  • Около 11 тысяч человек пришли на концерт Rammstein в Минске Архівавана 10 красавіка 2010.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Rammstein, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Rammstein Паходжанне назвыRammstein ГісторыяRammstein КанцэртыRammstein СкладRammstein ДыскаграфіяRammstein СпасылкіRammsteinБерлінРок

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Разалінд ФранклінАўстра-ВенгрыяГран-Пры Канады 2014 годаГісторыя БеларусіДу ФуЛінцНарвасадатаБэзЛявон ВольскіСавояЛітаратурныя жанрыБен БарнсЭтымалогіяКамп’ютарная мышМіхась ПазнякоўWorld Wide WebФальшывыя сябры перакладчыкаУладзімір Пятровіч ЖданаўКліматСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііЗолтан ЛаціновічГістарычны горад СукатаіPink FloydГольмійКарла ТальявініМагнус ХенрыксенГігабайтЛаўрынас КашчунасТрыясавы перыядToyota Motor CorporationБеларусьМаксім Філімонавіч УсДзікае паляванне караля СтахаТрускаўкаВялікае Княства Літоўска-БеларускаеПурпурны колерЯварЯўген Васільевіч МаўлееўВасіль Васілевіч ШапялевічПастава на каленяхСан-Паола-фуоры-ле-МураПій XIГуцулыЖуан ПерэйраБаба-ЯгаІван ПташнікаўШтучны інтэлектПрэмія імя Карласа ШэрманаЛеаніды не вернуцца да ЗямліАляксандр ГамільтанВасіль ВіткаНарвалApraxiaВін ДызельГрызуныЛюбоўКока-КолаЭўкарыётыПавел ВентНацыяналізмАкупацыя Ірака (2003—2011)ЦнатлівасцьФра Беата АнджэлікаАбвал моста Лісіньша (2024)Трагедыя ў Налібоках27 сакавікаМіжнародны стандартны кніжны нумарБеларуская энцыклапедыяАфра БазальдэлаПеніс чалавекаАнглійская моваІсакратПерламутраўка балотная🡆 More