Пласцініставусыя

Пласцініставусыя (Scarabaeidae) — сямейства насякомых атрада жукоў (цвердакрылых).

Пласцініставусыя
Пласцініставусыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scarabaeidae Latreille, 1802

Тыпавы род
Подсемействы:
Пласцініставусыя
Сістэматыка
на Віківідах
Пласцініставусыя
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114493
NCBI  7055
EOL  8134
FW  69312

Апісанне і экалогія

Даўжыня 0,2—15,5 см (на Беларусі — да 4,1 см). Цела шырокае, выпуклае. Вусікі 3—7-членікавыя, з пласціністай (адсюль назва), зрэдку конусападобнай булавой. Пярэднія ногі рыючыя, лапкі 5-членікавыя. У самцоў галава і пярэдняспінка часта з рагамі і бугаркамі. Канец брушка пераважна не пакрыты надкрыламі.

Лічынкі мясістыя, белыя, С-падобна выгнутыя, з добра развітымі нагамі і вялікай галавой; жывуць у глебе, гнілой драўніне, раслінных рэштках, мурашніках, норах грызуноў і іншае; кормяцца каранямі, рэшткамі раслін, гноем.

Жукі кормяцца надземнымі часткамі, сокам, рэшткамі раслін, гноем, зрэдку трупамі, грыбамі, некаторыя не кормяцца. Многія віды нарыхтоўваюць корм для лічынак, закопваючы яго ў земляных норах.

Класіфікацыя

Вядома каля 20 тысяч відаў. Адрозніваюцца 2 экалагічныя групы: гнаевікі і хрушчы. Пашыраны ўсюды, найбольш разнастайныя ў тропіках. Да пласцініставусых належаць бронзаўкі (Cetoniinae), гнаевікі, майскія хрушчы (Melolontha), хрушчы (Melolonthinae), хрушчыкі (Rutelinae), васковікі (Trichiinae), гнаевічкі (Oniticellus), каранягрызы (Rhizotroginae), шаўкоўкі і інш.

Значэнне

Сярод пласцініставусых шмат шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі. Многія віды — апыляльнікі раслін, прыродныя санітары.

Гл. таксама

Літаратура

Tags:

Пласцініставусыя Апісанне і экалогіяПласцініставусыя КласіфікацыяПласцініставусыя ЗначэннеПласцініставусыя Гл. таксамаПласцініставусыя ЛітаратураПласцініставусыяСямейства (біялогія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Паліклініка №1 (Новасібірск)ЭтанолАсветніцтваПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Сацыяльны дарвінізмВыхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюзаНаціскNaviny.byТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмСімвалізмПадзолістыя глебыGoogle searchМагаметПалессеЛетнія Алімпійскія гульні 2024Ордэн ПагоніДзень Перамогі21 красавікаБаранавічыБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўМарына Вітальеўна ВасілеўскаяСезон 2010/2011 «Мінска-2006-2»Раіса Андрэеўна БаравіковаНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеЛічэбнікНаваполацкСяргей Іванавіч ЗаконнікаўКірыл Трафімавіч МазураўЛюдзі на балоце (раман)РыфмаЭнрыка КарузаЗвычайны прэзідэнтГісторыя беларускай мовыГерб ГомеляЗдароўеАлег Антонавіч ЛойкаКастусь ЖукСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАлесь РазанаўКацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяІгар Міхайлавіч ПракаповічЧабор звычайныКалядыРадаводНазоўны склонОршаХарыет БакерПрыслоўеБеларусізацыяМіхась ТурыянскіЛюдміла Пятроўна Воранава2024Reform.byКанадаКасцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе)НаміткаКуфарПрыродны газЯн ЧачотМухамад ІкбалЭнцыклапедыяСафлор фарбавальныСцягЛетнія Алімпійскія гульні 1920ІсландыяСідрПаўлінкаХатыньБеласнежка і сямёра гномаў (мультфільм, 1937)Av.byМіхась СтральцоўЛітаратурныя жанрыУладзімір Уладзіміравіч СаулічMolchat DomaЧасопісЧарнобыльAP$ENT🡆 More