Міжнародны Валютны Фонд

Міжнародны валютны фонд, МВФ (англ.: International Monetary Fund, IMF) — міжнародная арганізацыя, якая назірае за глабальнай фінансавай сістэмай, макраэканамічнай палітыкай дзяржаў-членаў МВФ, асабліва за абменнымі курсамі валют і плацежным балансам.

Арганізацыя ўтворана, каб стабілізаваць міжнародныя абменныя курсы і садзейнічаць эканамічнаму развіццю. МВФ таксама прапануе крэдыты, галоўным чынам для краін, якія перажываюць эканамічныя цяжкасці. Штаб-кватэра МВФ размешчана ў Вашынгтоне (ЗША).

Міжнародны валютны фонд (МВФ)
Міжнародны Валютны Фонд
Міжнародны Валютны Фонд
     Дзяржавы — члены МВФ
Краіна
Штаб-кватэра Злучаныя Штаты Амерыкі Вашынгтон, ЗША
Тып арганізацыі Спецыялізаваная ўстанова ААН
Афіцыйныя мовы англійская
Кіраўнікі
Распараднік Крысцін Лагард
Заснаванне
Стварэнне хартыі МВФ 22 ліпеня 1944
Афіцыйная дата стварэння МВФ 27 снежня 1945
Пачатак дзейнасці 1 сакавіка 1947
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 908 чал. (30 красавіка 2022)
Матчыная арганізацыя Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
Член у 187 дзяржаў-членаў
www.imf.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Міжнародны Валютны Фонд
Будынак МВФ (Вашынгтон)

Функцыі МВФ

  • садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў грашовай палітыцы;
  • развіццё сусветнага гандлю;
  • крэдытаванне краін-удзельніц;
  • стабілізацыя грашовых курсаў.

Удзельнікі

У якасці дзяржаў-заснавальніцаў у фондзе напачатку бралі ўдзел Балівія, Брытанія, Бельгія, Гандурас, Гватэмала, Грэцыя, Дамініканская Рэспубліка, ЗША, Індыя, Ірак, Іран, Ісландыя, Калумбія, Канада, Кітай, Куба (да 2 красавіка 1964 г.), Люксембург, Нарвегія, Нідэрланды, Парагвай, Паўднёвая Афрыка, Польшча (да 1950 г., аднавіла ўдзел 12 чэрвеня 1986 г.), Філіпіны, Францыя, Чэхаславакія (да 1954 г.), Егіпет, Эквадор і Эфіопія. Колькасць удзельнікаў устойліва павялічвалася і ў чэрвені 2010 года дасягнула 185 дзяржаў.

Урад Беларусі бярэ ўдзел у МВФ з 10 ліпеня 1992 года. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца яго ўдзельнікамі. Урад Польшчы — ад заснавання фонду, Літвы — з 29 красавіка 1992 г., Латвіі — з 19 мая 1992 г., Расіі — з 1 чэрвеня 1992 г., Украіны — з 3 верасня 1992 года.

У Беларусі

14 красавіка 2009 года, пасля чатырохгадовага перапынку, МВФ аднавіў у Беларусі пасаду свайго сталага прадстаўніка. Яе заняла Наталля Калядзіна, якая раней працавала старшым эканамістам Еўрапейскага аддзелу МВФ.

Зноскі

  • https://www.imf.org/external/pubs/ft/ar/2022/downloads/web-tables.pdf
  • Беларусь: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  • Літва: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  • Латвія: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  • Расійская Федэрацыя: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  • Украіна: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  • МВФ займеў сталага прадстаўніка ў Беларусі// Радыё «Свабода». 14 красавіка 2009
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міжнародны валютны фонд, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Міжнародны Валютны Фонд Функцыі МВФМіжнародны Валютны Фонд УдзельнікіМіжнародны Валютны Фонд У БеларусіМіжнародны Валютны Фонд СпасылкіМіжнародны Валютны ФондАнглійская моваВашынгтон

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Навум Якаўлевіч ГальпяровічВейшнорыяСтары ЗапаветАнглійская моваЗнак бядыАнтон Гадзімавіч МатолькаВасіль Ісакавіч ТалашБеларусь у складзе Расійскай імперыіЛітаратурныя жанрыУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуХто смяецца апошнім (п’еса)RunciniaПятрусь БроўкаРаскіданае гняздо (п’еса)Полацкае княстваАндрэй Валер’евіч ХадановічВацлаў ЛастоўскіСвабодныя матэрыялыПрыслоўеЛявон ВольскіЗямля пад белымі крыламіВіктар Францавіч КучынскіКупалінка (песня)Александрынскі тэатрБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларускія народныя танцыАлесь СавіцкіУладзімір Аляксеевіч АрлоўСлуцкСялянская рэформа ў Расійскай імперыіМінскі інавацыйны ўніверсітэтДзікДзікае паляваннеКвэньяПаўднёвая АмерыкаБелы легіёнЧорны замак АльшанскіДом урада (Мінск)Радыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаГерб БеларусіАленаМікіта Сяргеевіч КрыўцоўВасіль ЗуёнакШаленстваЯўгенія ЯнішчыцВ’етнамБелая РусьСцяг БеларусіГербы гарадоў БеларусіІван ЧыгрынаўВялікае Княства ЛітоўскаеГалоўная старонкаМоўная інтэрферэнцыяНавіяльСправа «Армія з народам»Родны склонПолацкПрыметнікЖанчына зверхуh8kpjГенадзь Васільевіч КастырчанкаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Карная аперацыя «Bamberg»Месны склон26 красавікаЗлучнікАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіСент-Стывен (Нью-Брансуік)Першая сусветная вайнаУжурСказЯнка БрыльГасцінец (значэнні)Васіль Цяпінскі🡆 More