Муамар Кадафі

Муамар бен Мухамед Абу Меньяр Абдэль салям бен Хамід аль-Кадафі (араб.

Кіраваў Лівіяй у якасці старшыні Савета рэвалюцыйнага камандавання з 1969 да 1977 года і ў якасці «братэрскага правадыра» Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі з 1977 да 2011 года. Першапачаткова ідэалагічна прытрымліваўся арабскага нацыяналізму і арабскага сацыялізму, але пазней стаў кіраваць у адпаведнасці са сваёй уласнай Трэцяй міжнароднай тэорыяй і, яшчэ пазней, стаў прытрымлівацца панафрыканізму.

Муамар Кадафі
араб. معمر القذافي‎‎
Муамар Кадафі на 12-м саміце Афрыканскага саюза ў Адыс-Абебе (Эфіопія), 2009.
Муамар Кадафі на 12-м саміце Афрыканскага саюза ў Адыс-Абебе (Эфіопія), 2009.
Сцяг Братэрскі правадыр і кіраўнік рэвалюцыі
1 верасня 1969 — 20 кастрычніка 2011
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Пасада скасавана
Сцяг Старшыня Савета рэвалюцыйнага камандавання Лівіі
8 верасня 1969 — 2 сакавіка 1977
Папярэднік Пасада заснавана
Сцяг13-ы Прэм'ер-міністр Лівіі
16 студзеня 1970 — 16 ліпеня 1972
Папярэднік Махмуд Сулейман аль-Магрыбі
Пераемнік Абдэль Салам Джэлуд
Сцяг13-ы Міністр абароны Лівіі
16 студзеня 1970 — 16 ліпеня 1972
Папярэднік Адам Саід Хаваз
Сцяг1-ы Генеральны сакратар Усеагульнага народнага кангрэса Лівіі
2 сакавіка 1977 — 2 сакавіка 1979
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Абдул Аці Абейдзі
Нараджэнне не раней за 7 чэрвеня 1939 і не пазней за 7 чэрвеня 1943
Смерць 20 кастрычніка 2011(2011-10-20)[…] (69 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні араб. Muammar Muhammad Abu Minyar Gadafi‎‎
Бацька Mohammed Abdus-Salam[d]
Маці Айша бен Ніран
Жонка Fathia Nuri Khalid[d] і Safia Farkash[d]
Дзеці Al-Saadi Gaddafi[d], Саіф аль-Іслам Кадафі, Hannibal Muammar Gaddafi[d], Mutassim Gaddafi[d], Saif al-Arab Gaddafi[d], Хаміс Кадафі, Muhammad Gaddafi[d] і Ayesha Gaddafi[d]
Веравызнанне Quranism[d] і суніты
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар навук
Прафесія Ваенны
Дзейнасць палітык, пісьменнік, афіцэр
Аўтограф Выява аўтографа
Гады службы 1961 — 2011
Прыналежнасць Муамар Кадафі Каралеўства Лівія
Сцяг Лівіі (1977-2011) Лівійская Арабская Джамахірыя
Род войскаў Сухапутныя войскі Лівіі[d] і Узброеныя сілы Лівійскай Джамахірыі
Званне палкоўнік
Камандаваў Узброеныя сілы Лівійскай Джамахірыі
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў сынам збяднелага бедуінскага казінага пастуха і стаў браць удзел у палітыцы яшчэ ў школе ў Сабхе, а затым паступіў у Каралеўскую ваенную акадэмію ў Бенгазі. Заснаваўшы рэвалюцыйную ячэйку ў арміі, у 1969 годзе ваенныя захапілі ўладу ў краіне ў выніку бяскроўнага перавароту, зрынуўшы абсалютную манархію караля Ідрыса. Стаўшы старшынём кіруючага Савета рэвалюцыйнага камандавання адмяніў манархію і абвясціў рэспубліку. Кіруючы пастановамі, прымаў меры па ліквідацыі таго, што лічыў замежным імперыялістычным уплывам на Лівію, і ўмацоўваў сувязі з арабскімі нацыяналістычнымі ўрадамі. Намерана штурхаючы Лівію да «ісламскага сацыялізму», увёў шарыят у якасці асновы для прававой сістэмы і нацыяналізаваў нафтавую прамысловасць, выкарыстоўваючы рост прыбыткаў на ўмацаванне арміі, рэалізацыю сацыяльных праграм і фінансавання рэвалюцыйных баевікоў па ўсім свеце. У 1973 годзе ініцыяваў «народную рэвалюцыю», сфарміраваўшы Вышэйшыя народныя камітэты нібыта ў якасці сістэмы прамой дэмакратыі, але захаваўшы асабісты кантроль над асноўнымі рашэннямі ў дзяржаве. У тым жа годзе выклаў сваю Трэцюю міжнародную тэорыю, апублікаваўшы яе ў «Зялёнай кнізе».

У 1977 годзе распусціў рэспубліку і стварыў новую сацыялістычную дзяржаву «Джамахірыю» («дзяржава мас»). Афіцыйна прыняўшы сімвалічную ролю ў кіраванні, захаваў уладу ў якасці ваеннага галоўнакамандуючага і кіраўніка рэвалюцыйных камітэтаў, адказных за дзейнасць паліцыі і задушэнне праціўнікаў. Назіранне за няўдалымі памежнымі канфліктамі з Егіптам і Чадам, падтрымка Кадафі міжнародных баевікоў і адказнасць за выбух над Локербі прывялі да таго, што Лівія стала «міжнародным ізгоем». Асабліва варожыя адносіны ў Лівіі развіваліся з ЗША і Вялікабрытаніяй, што прывяло да амерыканскага бамбавання дзяржавы ў 1986 годзе і ўвядзення эканамічных санкцый ААН супраць Лівіі. Адпрэчваючы свае ранейшыя ідэалагічныя абавязацельствы, з 1999 года Кадафі стаў заахвочвацца эканамічнай прыватызацыяй і шукаў збліжэння з заходнімі краінамі, а таксама стаў прытрымлівацца панафрыканізму і быў старшынём Афрыканскага саюза з 2009 да 2010 года. На фоне Арабскай вясны ў 2011 годзе ў Лівіі ўспыхнула паўстанне супраць Кадафі пад кіраўніцтвам Нацыянальнага пераходнага савету, што прывяло да грамадзянскай вайны. У выніку ваеннага ўмяшання НАТА на баку пераходнага савету ўрад быў зрынуты, а Кадафі, адступаючы ў Сірце, узяты ў палон і забіты паўстанцамі.

Кадафі лічыцца вельмі спрэчнай ва ўсім свеце фігурай. Ён дамінаваў у палітыцы Лівіі на працягу чатырох дзесяцігоддзяў і быў прадметам паўсюднага культу асобы. Яго прыхільнікі хвалілі яго антыімперыялістычную пазіцыю і падтрымку панафрыканізму і панарабізму. З іншага боку, на міжнародным узроўні ён быў асуджаны як дыктатар і самадзержац, адміністрацыя якога парушала правы чалавека лівійскіх грамадзян і які падтрымліваў ірэдэнтысцкія рухі, племянныя войны і тэрарызм у многіх іншых краінах.

Гл. таксама

Зноскі

  • Moamar al-Gaddhafi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1468-5965.2012.02278.x/full
  • http://link.springer.com/content/pdf/10.1007%252F978-3-319-10687-8_11.pdf
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Муамар Кадафі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    194220 кастрычніка20117 чэрвеняІтальянская ЛівіяАрабская моваВялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская ДжамахірыяЛівіяСірт

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    BingXАнатоль Іванавіч БутэвічЗайменнікУсебеларускі народны сходБеларуская энцыклапедыяДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Беларускі нацыянальны касцюмДзяржаўная прэмія БССРНароўляСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічКарфагенУладзімір НякляеўПлошча Якуба КоласаПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Сент-Стывен (Нью-Брансуік)Васіль Аляксеевіч ЖуковічМашэкаТэмнэКаласы пад сярпом тваімМарыя Магдалена РадзівілТарашкевіцаДзень ПерамогіМіхась СтральцоўСтаражытнабеларуская літаратураВіртуальная машынаЯн БаршчэўскіЯн ЧыквінМіхась Бельскі383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Алесь СавіцкіМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Google searchПеракладМоўны пурызмСэрца на далоніЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь21vek.byУніверсітэт імя Дж. КрэндалаФранцыск СкарынаОўручПрыродаБерасцянкаТадэвуш КасцюшкаБеларуская дыяспараПалавы актРагвалодЦягнікМы ідзём шырокімі паляміХведар Хведаравіч ГурыновічПурпурны колерАлесь ЖукАляксей ДудараўБеларуская моваКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьНацыянальны характарСпіс беларускіх імёнПлошча Свабоды (Мінск)Кандрат КрапіваЛацінская моваСтарабеларуская моваБеларускі лацінскі алфавітЭнцыклапедыяМастацкая літаратураАндрэй МакаёнакСям’яБрэстStreit Group SpartanПрыродны газБеларуская міфалогіяРасійская імперыяCourage (фільм)Змітрок БядуляСінонімы🡆 More