Лівійская Пустыня

Лівійская пустыня (араб.

Знаходзіцца на захад ад р. Ніл, у межах Лівіі, Егіпта і Судана. Плошча каля 2 млн. км².

Лівійская Пустыня
Лівійская пустыня

Этымалогія назвы

Назва пустыні паходзіць ад імя племя старажытных лівійцаў - [Rbw] «Леву / лібу», якія прабывалі тут, назву ім далі егіпцяне каля 2700-2200 гг. да н.э.

Прырода

Паўночная частка нізінная, укрыта пяскамі, якія ўтвараюць дзюны вышынёй да 300 м; на паўночным усходзе — глыбокія тэктанічныя ўпадзіны (Катара, 133 м ніжэй узроўню мора, Сіва, Бахарыя, Фаюм і інш.). Паўднёвая частка — камяністае або пясчанікавае плато вышынёй 400-500 м з асобнымі астанцовымі масівамі да 1934 м (г. Эль-Увейнат).

Клімат трапічны, пустынны, на поўначы — субтрапічны міжземнаморскі, паўпустынны. Ападкаў месцамі менш за 25 мм за год (выпадаюць не штогод), на поўначы — 50-100 мм.

Расліннасць вельмі бедная — пустынная акацыя, тамарыск, палыны. Каля калодзежаў і выхадаў грунтавых вод рэдкія аазісы: Сіва, Фаюм, Джалу, Дахла, Куфра, Фарафра. Аазісы Фаюм і Харга звязаны чыгункай з далінай Ніла.

Насельніцтва і гаспадарчая дзейнасць

Насельніцтва ў пустыні - у большасці лівійцы і берберскія народнасці (мазабіты, туарэгі) — засяроджаныя ў асноўным у аазісах. Гаспадаранне - развядзенне фінікавай пальмы, персікавых і абрыкосавых дрэваў, вырошчванне збожжавых. Таксама сярод насельніцтва развіта жывёлагадоўля, разводзяць коз, авечак, вярблюдаў-драмадэраў. Пагалоўе жывёлы ў засухі можа моцна скарачацца. Аазісы Эль-Файюм і Харге звязаныя чыгункай з далінай Ніла. Маюцца буйныя запасы нафты. У аазісе Бахар - радовішча жалезнай руды. З глыбокай старажытнасці праз пустыню ішоў транзіт тавараў па караванных шляхах ад узбярэжжа Міжземнага мора да цэнтральных абласцей Афрыкі.

Цікавыя факты

  • У міфалогіі старажытных егіпцян і лівійцаў існавала бажаство - увасабленне Лівійскай пустыні - Ха, а таксама архаічнае бажаство-кіраўнік Лівійскай пустыні - Аш. Пазней яны былі замешчаны і выцесненыя іншым богам пустыні - Сетам.
  • 13 верасня 1922 года ў горадзе Эль-Азіза (раён паўночнага захаду Лівійскай пустыні) была зафіксавана самая высокая ў свеце тэмпература паветра ў цені, якая дажыла да 57.7 °C (136 °F).

Tags:

Лівійская Пустыня Этымалогія назвыЛівійская Пустыня ПрыродаЛівійская Пустыня Насельніцтва і гаспадарчая дзейнасцьЛівійская Пустыня Цікавыя фактыЛівійская ПустыняАрабская моваАфрыкаЕгіпетЛівіяНілСахараСудан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

987ІранБеларускі фальклорФранцішак Багушэвіч7Нержавеючая стальПавятовы соймікGemeinsame NormdateiАсіміляцыя (мовазнаўства)Зямля пад белымі крыламіЛюблінМіхась СтральцоўПятрусь БроўкаРэфармацыяТрасцянец6Павел Аляксандравіч ХарланчукЭнцыклапедыяФларыян ЧарнышэвічЯлтаБрагінУладзімір Ісакавіч ШолкЧыкагаПрызнанне Галадамору генацыдамКузьма ЧорныЛявон Вольскі1706Ханс Крысціян АндэрсенТлумачальны слоўнік беларускай мовыВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўШаманізмСяргей Васілевіч БесарабNirvanaТрайчасты нервВацлаў ЛастоўскіДзідаБеларусьСмальяныБарташы (Шчучынскі раён)Уладзімір Пятровіч БутрамееўXMPPКубаЮр’еў дзень (вясенні)1Сухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьБеларуская мова2 красавікаБатанічныя помнікі прыродыКаралеўства Італія (1861—1946)Саудаўская АравіяАльгердГенадзь Пятровіч ПашкоўIva SativaФеадалізмЦім БёртанЯн БаршчэўскіЮрась СвіркаХрышчэнне РусіСлавенская моваДасакратыкіВенера (планета)Аляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўІнфарматыкаЯнка МаўрМінскСтарыя Дарогі69Нігерыя27 сакавікаАмерыканскі варыянт англійскай мовыЭтанолКрыптавалютаАнастасія Леанідаўна Хаванская🡆 More