Мак Снатворны

Мак снатворны (Papaver somniferum) — старажытная культурная расліна сямейства макавых, дзікарослая не трапляецца.

Мак снатворны
Мак Снатворны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Papaver somniferum L., 1753

Мак Снатворны
Сістэматыка
на Віківідах
Мак Снатворны
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18894
NCBI  3469
EOL  594796
GRIN  t:406377
IPNI  673724-1
TPL  kew-2561497

Назва

Мак снатворны, відук, мак праўдзівы, мак-самасей, мак, харошы мак, мак-цякун.

Батанічнае апісанне

Шызая аднагадовая расліна вышынёй 80—150 см, з млечным сокам, стрыжнёвым коранем і прамастойным слабагалінастым сцяблом. Лісце падоўжана-яйцападобнае, надрэзана-лопасцевае, з хвалістымі востра- і няроўназубчастымі краямі; верхняе сядзячае, сцяблоабдымнае, з сэрцападобнай асновай, ніжняе кароткачаранковае, у разетцы. Кветкі буйныя, адзіночныя (да 20 на адной расліне), рознага колеру (белы, ружовы, светла-фіялетавы, пурпуровы або ярка-чырвоны), простыя, іншы раз махрыстыя, з доўгімі (4—6 см) пялёсткамі, часта з цёмна-фіялетавай, цёмна-чырвонай або светлай плямай каля іх асновы. Каробачка голая, шырокаяйцападобная або акруглая, з 7—15-прамянёвым рыльцам. У насенні 40—55 % тлустага алею. Млечны сок ядавіты, багаты алкалоідамі.

Пашырэнне

Радзіма — Міжземнамор’е. Культывуецца як каштоўная лекавая (медыцынская сыравіна для атрымання опію), дзеля насення (атрымліваюць алей і гатуюць розныя кулінарныя вырабы) і дэкаратыўная (мае шматлікія прыгожыя сарты) расліна. На Беларусі сустракаецца ў агародах, каля жылля, як пустазелле на палях, засмечаных месцах; цвіце ў чэрвені—ліпені.

З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Мак Снатворны НазваМак Снатворны Батанічнае апісаннеМак Снатворны ПашырэннеМак Снатворны ЛітаратураМак СнатворныМакавыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

1851Рыгор БарадулінVII Усебеларускі народны сходАндрэй ПачобутЗайменнікПарыжАлесь АсіпенкаГарады КыргызстанаМаксім БагдановічХведар Хведаравіч ГурыновічБеларуская ВікіпедыяАперацыя «Баграціён»Пераклад Бібліі Беларускага экзархата РПЦАбаронцы Брэсцкай крэпасці (карціна Івана Ахрэмчыка)Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіБелавежская пушчаІнфінітыўПітэр ХігсШвагерЛютаўская рэвалюцыяДаўжыня хваліБеларуская літаратураАрт-рокТамара Дзмітрыеўна ВіннікаваІмпрэсіянізмНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьЛьвоўБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБачная зорная велічыняСюррэалізмШэраньУсяслаў БрачыславічПакістанСівая легендаВячаслаў Антонавіч ЧамярыцкіЗлучнікГерманіяНігерыяМастацкі стыльБлокчэйнПалессеПаўлюк ТрусУ вайны не жаночы тварМарская міляДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіМірскі замакКалядыТальГарабурдаМанумент Перамогі (Мінск)Анатоль ВярцінскіТадзіяна Тодараўна КляшторнаяБеларускі нацыянальны касцюмАтлант БаранавічыВасіль ЗуёнакНіна Іосіфаўна МацяшНацыянальная бібліятэка БеларусіДругая сусветная вайнаСімвалізмПародыяЦецярукПомнік Максіму БагдановічуЛітаратурныя жанрыШумілінскі раёнФранцыяІранСяргей Аляксандравіч ШавельВікіЭйвінд ЮнсанAv.byФранцішак БагушэвічВолаваБелсат🡆 More