Лёзна: гарадскі пасёлак у Беларусі

Лё́зна (трансліт.: Liozna) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Лёзненскага раёна, на левым беразе р.

Мошна. За 40 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, недалёка ад мяжы з Расіяй. Чыгуначная станцыя на лініі ВіцебскСмаленск (Расія), аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Віцебскам, Смаленскам, Оршай, Янавічамі, Арэхаўскам. Насельніцтва 6 740 чал. (2017).

Гарадскі пасёлак
Лёзна
Цэнтральная плошча
Цэнтральная плошча
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1525
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
193 м
Насельніцтва
  • 6 605 чал. (1 студзеня 2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2138
Паштовы індэкс
211220, 211221
Аўтамабільны код
2
СААТА
2230551000
Афіцыйны сайт
Лёзна на карце Беларусі ±
Беларусь
Лёзна
Лёзна (Віцебская вобласць)
Лёзна

Гісторыя

Узнікла Лёзна ў канцы 15 ст. на землях Мікулінскай воласці. Назва, верагодна, паходзіць ад слова «лёзны» — чужы, нетутэйшы, прышлы. У 1514 годзе заваявана Маскоўскай дзяржавай, у 1526 годзе вернута ў склад ВКЛ. У канцы 16 ст. Лёзна разам з Мікулінскай воласцю ўваходзіла ў Віцебскі павет. 3 1625 года яно стала ўласнасцю князёў Агінскіх. У 1654 годзе ўзгадваецца як мястэчка. З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Аршанскага павета. У 1786 годзе Агінскімі была пабудавана мураваная праваслаўная царква (разбурана ў 1961 годзе). Падчас вайны 1812 года ў Лёзна стаяў 2 тыдні 3-і корпус маршала М. Нея (гэтая падзея захаваў на сваім малюнку маёр французскага войска Х. У. Фабер дзю Фора «На біваку ў Ліёзна ў жніўні 1812 года»). У 19 — пач. 20 ст. прыватнаўласніцкае мястэчка.

3 1831 года ў Лёзне праводзіліся 4 кірмашы штогод, былі развітыя сталярнае, сукнавальнае, гарбарнае, кравецкае рамёствы. У 1866—1867 гадах быў адкрыты рух па Рыга-Арлоўскай чыгунцы, якая прайшла праз мястэчка, у Лёзне пабудавана чыгуначная станцыя. У 1865 годзе адкрыта народнае вучылішча, а ў 1875 годзе пры чыгуначнай станцыі пачала дзейнічаць царкоўна-прыходская школа, якая ў 1887 годзе была рэарганізавана ў 4-класнае народнае вучылішча. 3 1870 г. Лёзна стала ўласнасцю Храпавіцкіх, пазней — А. І. Шабекі. У 1880-я у Лёзна 216 дамоў, 26 крам, размяшчалася валасное праўленне, працавала бальніца. У пач. 20 ст. — 11 цагляных і 1103 драўляныя будынка, 2 млына, 2 вучылішча, па-ранейшаму штогод праводзіліся 4 кірмашы.

Лёзна: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
«Пасяджэнне ЦК КП(б)Б у Лёзне пасля трансляцыі па радыё выступлення І. В. Сталіна 3 ліпеня 1941 г.». Іван Ахрэмчык, 1943—1944. НММРБ

У 1919 г. Лёзна ўвайшло ў склад РСФСР. 3 1924 года ў БССР, стала цэнтрам Лёзненскага раёна. З 27.9.1938 — гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны 17.7.1941 года Лёзна акупіравана гітлераўскімі войскамі, за час вайны акупанты загубілі тут 1,2 чал., Лёзна было спалена. 8 кастрычніка 1943 г. пасёлак вызвалены войскамі Калінінскага фронту.

Мясцовасць атрымала своеасаблівую вядомасць пасля меркаванага замаху на забойства тагачаснага кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнкі, які адбыўся 16.7.1994 непадалёк.

Насельніцтва

  • 1846 год — 745 чал.
  • 1867 год — 1 085 чал.
  • 1880 год — 1 536 чал.
  • 1897 год — 2 473 чал. (перапіс)
  • 1917 год — 2,1 тыс. чал.
  • 1939 год — 4,1 тыс. чал.
  • 1972 год — 5,7 тыс. чал.
  • 2003 год — 6,8 тыс. чал.
  • 2008 год — 6 678 чал.
  • 2009 год — 6,2 тыс. чал.
  • 2016 год — 6 688 чал.
  • 2017 год — 6 740 чал.

Эканоміка

Прамысловы комплекс пасёлка прадстаўлены наступнымі прадпрыемствамі:

  • РУП «Лёзненская хлебная база»
  • ААТ «Лёзненскі ільнозавод»
  • Лёзненскі філіял ААТ «Малако»
  • УПВГП «БІГІУ» — вытворчасць драўляных барабанаў для кабеляў
  • ДЛГУ «Лёзненскі лясгас»
  • ПВГУП «ЛЕСАРАМА»—вытворчасць піламатэрыялаў

Транспарт

Праз Лёзна праходзіць шаша Р21 і пачынаецца шаша Р109. У Лёзне знаходзіцца станцыя Лёзна, якая звязвае яго з Полацкам, Віцебскам, Смаленскам і Масквой.

У Лёзне знаходзіцца аўтастанцыя, якая злучае пасёлак з Віцебскам, Оршай, Смаленскам і вёскамі раёна. У межах пасёлка курсіруе 1 аўтобусны маршрут.

Культура

Лёзна: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Лёзненскі дом культуры

Дом культуры, 3 бібліятэкі — Цэнтральная раённая, Дзіцячая і Чкалаўская; дом рамёстваў, Лёзненскі ваенна-гістарычны музей, музей Марка Шагала. Выдаецца раённая газета «Сцяг Перамогі».

Адукацыя

У пасёлку 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў.

Архітэктура і славутасці

Забудова

Рака падзяляе пасёлак на 2 часткі. Асноўны жылы масіў знаходзіцца на левым беразе Мошны. Рэгулярная сетка вуліц захавалася з 19 ст. У 1972 г. быў распрацаваны генеральны план гарадскога пасёлка. Новы генеральны план распрацаваны ў 1983 годзе. Цэнтр Лёзна забудаваны 3—5-павярховымі цаглянымі будынкамі. Ва ўсходняй частцы створаны мікрараён з 3—5-павярховых жылых дамоў. За чыгункай, у паўднёвай частцы, сфарміравалася прамысловая частка Лёзна. Вядзецца катэджавае будаўніцтва.

Славутасці

Помнікі: Адаменская горка, магілы ахвяр нацызму, помнік вызваліцелям, Бюст Марка Шагала.

Страчаная спадчына

Лёзна: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Васкрасенская царква незадоўга да зносу
  • Царква Уваскрэсення Хрыстова (1786, знесена ў 1961) — знаходзілася перад кінатэатрам «Світанак», на месцы сквера з фантанам
  • Сядзіба Шагалаў (ХІХ ст.) — знаходзілася на месцы дома культуры

Вядомыя асобы

Лёзна: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Дошка на месцы сядзібы продкаў Марка Шагала

Гл. таксама

Зноскі

  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  • а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  • https://pandia.ru/text/78/049/19934.php
  • http://lioznolib1.ucoz.ru/index/rivkin_g_a/0-11
  • https://wiki.ssmu.ru/index.php?title=Фукс_Борис_Ильич
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Лёзна, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Лёзна ГісторыяЛёзна НасельніцтваЛёзна ЭканомікаЛёзна ТранспартЛёзна КультураЛёзна АдукацыяЛёзна Архітэктура і славутасціЛёзна Вядомыя асобыЛёзна Гл. таксамаЛёзна ЗноскіЛёзна ЛітаратураЛёзна СпасылкіЛёзнаІнструкцыя па транслітарацыіАрэхаўскБеларусьВіцебскВіцебская вобласцьЛёзна (станцыя)Лёзненскі раёнМошна (рака)ОршаРасіяСмаленскЯнавічы

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны СакрамэнтаўВолаваАлесь БадакПітэр ФондаЖанчына зверхуКупаллеАгульнанацыянальнае тэлебачаннеСпакойнага шчасця не зычу нікомуГеоргій Рыгоравіч МандзалеўскіТрыалізмБібліяМедаль да стагоддзя БНРКапіталізмТрагедыя ў НалібокахСпіс беларускіх імёнГісторыя беларускай мовыРэпрадуктыўная сістэма чалавекаХто смяецца апошнім (п’еса)Аляксандр Валер’евіч ХаджаеўНіна Іосіфаўна МацяшАдольф ГітлерHTMLСкланеннеFIRSTЗавулак РускіЛідаСезон 2022/2023 «Гродна-93-ГрДУ»Параўнанне (літаратуразнаўства)Мастацкая літаратураНігерыяБачная зорная велічыняРыгор БарадулінШтадлер МінскСпадарБеларуская літаратура1xbetШвагерМэтаВялікдзеньМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)ПінскМіхась СтральцоўУладзімір СцяпанСвабодныя матэрыялыІдалАндрэй ГорватІнданезійская моваПолацкае княстваІван ПташнікаўПомнік героям Айчыннай вайны 1812 года (Віцебск)2024Пагоня (гімн)ЭпітэтПубліцыстычны стыльМайкл Кларк ДунканТувінская моваАнтыкамуністычны партызанскі рух у Эстоніі (1940—1953)КамедулыЗянон Станіслававіч ПазнякТомас ДжэферсанЛітваБеларуская ВікіпедыяІндустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССРДавід ГільбертТлумачальны слоўнік беларускай мовыДзяржава ПалесцінаІранПол БэранГісторыя НароўліШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхФілалагічны факультэт БДУПятро ВасючэнкаНовая зямля (паэма)Арына Сяргееўна СабаленкаЯн Вертонген🡆 More