Марк Шагал

Марк Шагал (7 ліпеня 1887, Віцебск — 28 сакавіка 1985) — беларускі і французскі мастак.

Бацька — Захар Мордухавіч. Дзед — Мордух Сегал, з невядомых прычын змяніў прозвішча на Шагал. Прадзедам Марка Шагала быў вядомы мастак Хаім Сегал, які распісваў сінагогі. Пры нараджэнні будучага мастака назвалі Маісеем, імя на Марка ён змяніў, калі пераехаў у Санкт-Пецярбург.

Марк Шагал
фр.: Marc Chagall
руск.: Марк Захарович Шагал
англ.: Moishe Zakharovitch Chagalov
чэшск.: Moishe Zakharovitch Chagalov
Фатаграфія
Шагал у 1920-я гады (фота Пятра Шумава)
Імя пры нараджэнні руск.: Моисей Хацкелевич Шагал
руск.: Мовша Хацкелевич Шагал
фр.: Moïche Zakharovitch Chagalov
Дата нараджэння 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1887
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1985(1985-03-28)[…] (97 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Паходжанне беларускі яўрэй
Грамадзянства
Жонка Бэла Розенфельд, Virginia Haggard[d] і Валянціна Бродская[d]
Дзеці David McNeil[d] і Іда Шагал[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, паэт, літограф, дызайнер, графік, ілюстратар, сцэнограф, скульптар, архітэктурны чарцёжнік, кераміст, рысавальнік
Жанр авангард, анімалістычны жывапіс[d], пейзаж, партрэт, рэлігійнае мастацтва[d], мастак, сцэнограф[d] і паэт
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм і каталонскі мадэрн[d]
Уплыў Мікалай Канстанцінавіч Рэрых і Леон Бакст
Член у
Узнагароды
Сайт marcchagall.com (фр.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Марк Шагал
Марк Шагал
4 ліпеня 1941.
Фота Carl Van Vechten
Марк Шагал
Партрэт Марка Шагала працы Юдаля Пэна.

Біяграфія

Пачатковую адукацыю атрымаў традыцыйную яўрэйскую — па Торы, Талмуду, з вывучэннем старажытнаяўрэйскай мовы. Увосені 1900 года паступіў у гарадское чатырохкласнае вучылішча з рамесным ухілам, дзе дасягнуў поспехаў толькі ў маляванні і геаметрыі. У сям’і Шагалаў маляванне ў адпаведнасці з догмамі іўдаізму лічылася грэшным заняткам. Тым не менш, маці згадзілася з жаданнем сына і сама прывяла яго ў школу-майстэрню Іегуды Пэна, дзе ён правучыўся два месяцы. У 1907 годзе Марк Шагал накіраваўся працягваць мастацкую адукацыю ў Санкт-Пецярбург. Вучыўся ў рысавальнай школе пры Таварыстве заахвочвання мастацтваў, у прыватнай школе А. Званцавай.

У 1910 годзе Марк Шагал паехаў у Парыж, дзе наведваў даступныя ўсім жадаючым, так званыя «свабодныя Акадэміi» — знакамітую Гранд Шам’ер на Манпарнасе i Ла Палет. Але галоўнай яго акадэміяй сталі Луўр з палотнамі старых мастакоў, мастацкія салоны i крамы Парыжу, у якіх можна было ўбачыць палотны імпрэсіяністаў, постімпрэсіяністаў i авангарда 1900-х гадоў. У 1912 годзе Марк Шагал упершыню прыняў удзел у Асеннім Салоне.

Летам 1914 года ён вярнуўся ў Віцебск. У верасні 1918 года з рэкамендацыі Анатоля Луначарскага прызначаны паўнамоцным прадстаўніком па справах мастацтваў Віцебскай губерні, кіраваў мастацкім афармленнем Віцебска ў гонар першай гадавіны Кастрычніцкага перавароту. Стварыў Віцебскую народную мастацкую школу і ўзначальваў яе некаторы час. З 1919 года кіраваў «Вольнай майстэрняй жывапісу», дапамагаў у стварэнні Віцебскага музея сучаснага мастацтва[ru]. У чэрвені 1920 года Марк Шагал пераехаў у Маскву, афармляў спектаклі i глядзельную залу Камернага яўрэйскага тэатра, выкладаў у працоўнай калоніі для беспрытульнікаў «III Інтэрнацыянал» пад Масквой.

Марк Шагал 
Будынак Народнага мастацкага вучылішча, дзе быў размешчаны Віцебскі музей сучаснага мастацтва.

У 1922 годзе Марк Шагал з сям’ёй пераехаў у Берлін, дзе яшчэ ў 1914 годзе адбылася яго выстаўка і засталіся работы, а ў 1923 годзе пераехаў у Парыж. З гэтага часу сталіца Францыі стала для яго ўжо больш чым «другі Віцебск». Мастак шмат працаваў, падарожнічаў па Францыі і за яе межамі. У 1930-я гады адбыліся яго першыя рэтраспектыўныя выстаўкі. Мастак быў узнагароджаны першымі прэміямі. Тым не менш у 1937 годзе, у пісьме з нагоды смерці Іегуды Пэна (было апублікаванае ў менскіх газетах «Акцябр» і «Звязда»), Марк Шагал сцвярджаў: «хоць я і жыву ў Парыжы ўжо з 1910 года з невялікімі перапынкамі, я ўсё ж душэўна застаўся адданы маёй радзіме, што паказаў як мог у сваім мастацтве».

У 1940 годзе Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку запрасіў Шагала ў Амерыку, і ў чэрвені 1941 года разам з сям’ёй і сваімі работамі ён адплыў у Нью-Ёрк, дзе ў 1943 годзе сустрэўся з членамі Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта Саламонам Міхоэлсам і І. Феферам, якія прыехалі з Масквы ў Амерыку, і перадаў з імі на радзіму «Письмо моему родному Витебску».

У 1947 годзе Марк Шагал упершыню пасля вайны прыехаў у Парыж у сувязі з адкрыццём сваёй рэтраспектыўнай выстаўкі, арганізаванай Музеем сучаснага мастацтва, а ў 1948 годзе вярнуўся ў Францыю назаўсёды. Менавіта ў гэты перыяд яго творчасць набыла сусветную вядомасць. Адна за другой адбываюцца выстаўкі жывапісу, графікі, скульптуры мастака. Ён удастойваецца ганаровых званняў i ўзнагарод, сярод якіх — вышэйшая ўзнагарода Францыі Вялікі крыж Ганаровага Легіёна. На працягу 1950—1970-х гадах ён выканаў мноства вітражоў i керамічных пано для вядомых сабораў Францыі.

У 1973 годзе ў Ніцы адкрыўся Нацыянальны музей «Біблейскае пасланне Марка Шагала». У гэтым жа годзе Марк Шагал прыязджаў у Маскву i Ленінград і перадаў у дар Дзяржаўнаму музею выяўленчага мастацтва імя А. С. Пушкіна 75 сваіх літаграфій, даў інтэрв’ю «Литературной газете», аднак у родны Віцебск патрапіць не здолеў. У 1997 годзе на радзіме мастака, у Віцебску, быў адкрыты мемарыяльны Дом-музей Марка Шагала. Нашчадкі мастака перадалі ў дар музею калекцыю яго графічных работ. Пачынаючы з 1991 года, у Віцебску штогод праходзяць Міжнародныя Шагалаўскія чытанні, адкрыты помнік Марку Шагалу работы віцебскага мастака А. Гвоздзікава.

На працягу творчасці Марк Шагал звяртаўся да розных відаў выяўленчага і прыкладнога мастацтва, але ўсё ж перавагу аддаваў жывапісу. У яго жывапісе знайшлі сваё ўвасабленне нацыянальныя звычаі, роднасныя сувязі, віцебскія краявіды. На палотнах Марка Шагала жывуць рамеснікі і гандляры, мяснікі і рабіны, местачковыя скрыпачы і блазны, а таксама сяляне, жывёлы, цэрквы і дамы Віцебска, і, перш-наперш, бацькоўскі дом («Віцебск», «Стары Віцебск», «Сіні дом у Віцебску», «Анёл над Віцебскам», «Я і мая вёска»). Шмат работ мастака прысвечана тэмам прыроды і кахання («Над горадам», «Бэла і Іда», «Бэла ў белым каўнерыку», «Шпацыр», «Блакітныя закаханыя», «Ружовыя закаханыя», «Зялёныя закаханыя», «La Mariée»).

Не абыдзена ў творчасці мастака і біблейская тэма («Белае распяцце», «Падзенне анёла», 17 палотнаў пад агульнай назвай «Біблейскае пасланне»). Творы Марка Шагала вылучаюцца жывапісным тэмпераментам, эмацыянальнасцю, пластычнай выразнасцю, сакавітым колерам і мяккім лірызмам. Свае сюжэты мастак трактуе ў гратэскна-сімвалічным і іранічна-фантастычным духу. З жывапісам шчыльна звязаная і графіка мастака. Асноўныя тэмы яго графічных работ — адвечныя моманты чалавечага і прыроднага існавання («Адам і Ева», «Мацярынства», «Каін і Авель»), родны горад (серыя літаграфій «Успаміны аб Віцебску»), тэатр і цырк. Вялікую частку графічных работ мастака складаюць ілюстрацыі да «Мёртвых душ» М. Гогаля, «Баек» Ж. Лафантэна, казак «Тысяча і адна ноч» і іншых выданняў.

Марк Шагал таксама добра вядомы як скульптар, керамік, майстар мазаік і габеленаў, але больш за ўсё як майстар вітража. Свае вітражныя работы ён ствараў не толькі для французскіх сабораў, але і для храмаў Рэймса, Цюрыха, Майнца, будынкаў ААН у Нью-Ёрку, сінагогі Медыцынскага цэнтра «Хадаса Эйн Керэм» у Іерусаліме, гатычнага сабора ў Мецы.

Марк Шагал пакінуў значную літаратурную спадчыну — дзённікі, лісты і вершы.

У 2016 годзе ў Віцебску з’явілася вуліца Шагала, яшчэ раней — праезд Шагала. У чэрвені 2017 плошча Марка Шагала з’явілася ў Іерусаліме.

Творы

8 лютага 2012 года на лонданскім аўкцыёне «Christie’s» за 650 000 долараў «Белгазпрамбанкам» у рамках карпаратыўнай праграмы «Мастакі Парыжскай школы — выхадцы Беларусі» была выкуплена карціна «Закаханыя» (1981). Карціна стала першай жывапіснай працай на Радзіме мастака, да гэтага творчасць Марка Шагала ў Беларусі была прадстаўлена толькі некалькімі літаграфіямі ў Віцебску. Пазней карпаратыўную калекцыю папоўнілі іншыя творы Шагала.

Некаторыя выданні мастацкіх твораў

  • Шагал. Возвращение мастера [Изоматериал] : по материалам выставки в Москве к 100-летию со дня рождения художника: [альбом-каталог] / сост. М. А. Бессонова; авт. ст.: А. Вознесенский и др.]. — [2-е изд.]. — М.: Советский художник, 1989. — 327 с.: цв. репрод.
  • Марк Шагал = Marc Chagall [Выяўленчы матэрыял]: творы міжземнамор. перыяду, 1949—1985: гуашы, акварэлі, літаграфіі: [кат. выстаўкі] / Нац. маст. музей Рэсп. Беларусь і інш. [уступ. арт. С. Фарэсцье]. — Мн.: [б.в.], 1997. — 95 с.: каляр. рэпрад.
  • Марк Шагал. Пейзажи = Marc Chagall. Paysages [Изоматериал] / [авт. ст.: Б. Фасье и др.]. — [Б. м.: б. и.], 2002. — [29] с., [35] л. цв. репрод.
  • Марк Шагал і Біблія = Марк Шагал и Библия = Marc Chagall and the Bible [Изоматериал]: кат. прац са збору музея Марка Шагала ў Віцебску / [аўт.-уклад.: Ю. Сцепанец, Л. Хмяльніцкая]. — Віцебск: Музей Марка Шагала, 2002. — 95 с.: рэпрад.
  • Марк Шагал и сцена = Marc Chagall et la scène [Изоматериал]: [кат. выставки, Нац. худож. музей Респ. Беларусь (Минск), 7 июля — 12 сент. 2004 г., Музей Марка Шагала (Витебск), 15 сент. — 17 окт. 2004 г.]. — [Б. м. : б. и.], 2004. — [24] c., [40] л. цв. репрод.
  • Марк Шагал. Колер у чорна-белым = Marc Chagall. Farbe in Schwarz-Weib = Marc Chagall. La couleur en noir et blanc = Марк Шагал. Цвет в черно-белом [Выяўленчы матэрыял]: [альбом] / М-ва культуры Рэсп. Беларусь [і інш.]. — Мн.: Юніпак, 2005. — 87 с.: рэпрад. — На бел., ням., фр. і рус. мовах.

Некаторыя літаратурныя творы

  • Ангел над крышами: стихи. Проза. Статьи. Выступления. Письма / Марк Шагал; [пер. с идиш, сост., авт. предисл. и коммент.] Л. Беринский; [илл. М. Шагала]. — М.: Современник, 1989. — 222 с. : цв. ил.
  • Паэзія / Марк Шагал; [пер. з ідыш Р. Барадуліна, Л. Бярынскага; іл. М. Шагала]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — 131 с. : каляр. іл.
  • Моя жизнь : [автобиогр. роман] / Марк Шагал; [пер. с фр. Натальи Мавлевич; предисл. Н. Апчинской]. — Санкт-Петербург : Азбука-классика, 2004. — 253 с. : ил.

Ушанаванне памяці

  • У Віцебску ўсталяваны помнікі, барэльеф Марку Шагалу і названа вуліца

Зноскі

  • Marc ChagallOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  • а б в г д RKDartists
  • Find a Grave — 1996.
  • Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  • Jiminez J. B. Rosenfeld, Bella // Dictionary of Artists' ModelsRoutledge, 2001. — С. 462. — ISBN 978-1-57958-233-3
  • ebook
  • https://www.sdmart.org/exhibition/defining-modernism/
  • Ліст Марка Шагала, 1937 г.. belisrael.info.
  • У Шагала в голове ангел (руск.). belisrael.info.
  • В Витебске теперь две улицы Марка Шагала? (руск.). vkurier.by.
  • Катлеты & мухі (61). belisrael.info.
  • TUT.BY: Картины Шагала и Сутина возвращаются в Беларусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2021. Праверана 2 чэрвеня 2012.
  • Шагал Марк Архівавана 29 жніўня 2021.
  • Барэльэф Марку Шагалу
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Марк Шагал, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Марк Шагал БіяграфіяМарк Шагал ТворыМарк Шагал Ушанаванне памяціМарк Шагал ЛітаратураМарк Шагал СпасылкіМарк Шагал1887198528 сакавіка7 ліпеняВіцебскМастакХаім Сегал

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Парыжскі політэхнічны інстытутСэрца на далоніАлесь ГарунГеаграфія БеларусіВівека СельдальСымон БудныКары (страва)Даг СульстадГанараткаЧэмпіянат свету па футболе 1930Ігар Міхайлавіч ПракаповічБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)Уладзімір НякляеўКапялюшПенджаб (Пакістан)Гісторыя БеларусіНазоўнікКашуляКузьма ЧорныСпіс вуліц ГроднаКарла ТальявініПатрыёты Беларусі (грамадскае аб’яднанне)Марые Элеанор СернехольтМастацкая літаратура (выдавецтва)Янка БрыльБелсатСельская гаспадарка БеларусіЧалавек пасярэдзінеВікіпедыяСаюз узброенай барацьбыКанскі кінафестываль 2001Касцёл Святога Іосіфа (Валожын)Атака на пасольства ЗША ў БагдадзеЧасціны мовыРуская літаратураВолаваВялікае Княства ЛітоўскаеКастусь ЖукPornhubАлег Уладзіміравіч СалтукВітаўтАлесь РазанаўКазялец едкіПралескаПрэмія імя СахараваБеларуская фанетыкаПрымыканне (лінгвістыка)ПінскЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Савет Еўрапейскага саюзаСлоўнік беларускай мовы Івана НасовічаРыкетсіёзыПярсцяначкаЗаходні мост (Мінск)Віктар КарамазаўКанскі кінафестываль 1984Навуковы стыльГенадзь Пятровіч ПашкоўКапіталізмСакавікФераёлаХведар Хведаравіч ГурыновічЛексікаРодны склонЧарлз ДзікенсУінсарскі ўніверсітэтПазырыкская культураXboxВіцебскКораньІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіАпавяданнеСпіс вуліц МінскаНовая зямля (паэма)21vek.byПрамысловасць БеларусіУніверсітэт Васа🡆 More