Вісмут

Вісмут (лац.: Bismuthum), Bi — хімічны элемент V групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 83.

Метал серабрыста-белага колеру з ружовым адценнем.

Вісмут
Сінтэтычны крышталь вісмута. Вясёлкавыя колеры тлумачыцца тонкай плёнкай аксідаў на паверхні.

Вісмут доўга лічыўся самым масіўным элементам са стабільнымі ізатопамі, але ў 2003 годзе было ўстаноўлена, што ён вельмі слаба радыеактыўны: яго адзіны прыродны ізатоп, вісмут-209, альфа-радыеактыўны з перыядам паўраспаду, які больш чым у мільярд разоў пераўзыходзіць ацэначны ўзрост Сусвету. З-за вельмі вялікага перыяду паўраспаду вісмут-209 можна разглядаць амаль для ўсіх патрэб як стабільны нуклід.

Асноўныя характарыстыкі

Прыродны вісмут складаецца з аднаго ізатопа 209Ві, які раней лічыўся самым цяжкім з існуючых у прыродзе стабільных ізатопаў. У зямной кары знаходзіцца 2x10-5% па масе.

Крохкі серабрыста-шэры з ружовым адценнем метал, шчыльнасць 9800 кг/м³, тэмпература плаўлення 271,4 °С (пры плаўленні памяншаецца ў аб'ёме), тэмпература кіпення 1564 °С.

Самародны вісмут крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі вельмі рэдкія, звычайна слаістыя або зярністыя агрэгаты, дэндрыты. Колер серабрыста-белы, з чырванаватым адценнем на свежым зломе і карычневы — на старым. Лёгка рэжацца нажом. Бляск металічны. Цвёрдасць 2,5. Шчыльннасць 9,8 г/см³.

Устойлівы ў сухім паветры, пры тэмпературы вышэй за 1000 °С гарыць (утварае аксід Ві2O3). Раствараецца ў кіслотах азотнай і канцэнтраванай сернай (пры награванні). 3 галагенамі пры 200— 250 °С утварае трыгалагеніды (напр., вісмут хларыд BiCl3), з большасцю металаў пры сплаўленні — інтэрметалічныя злучэнні вісмутыды (напр., вісмутвды натрыю Na2Ві, магнію Mg3Ві2).

Прыродныя крыніцы

Сустракаецца і як самародны метал, і ў злучэннях з іншымі элементамі.

Самародны вісмут рэдкі мінерал, трапляецца ў гідратэрмальных жылах або пегматытах, звычайна ў сувязі з рудамі серабра, кобальту, нікелю, свінцу і волава.

Вядома больш за 60 рудных вісмутавых мінералаў. Асноўныя: вісмут самародны, вісмуцін, тэтрадыміт, казаліт, бісміт, бісмуціт, тэлуравісмуціт. Радовішчы эндагенныя (постмагматычныя і гідратэрмальныя) і экзагенныя. Радовішчы ўласна вісмутавых руд, у якіх больш за 0,2% вісмуту, рэдкія. Асноўнае значэнне маюць вісмутзмяшчальныя руды (0,001—0,1 Bi) вальфрамавых, алавяных, медных, залатарудных і свінцова-цынкавых радовішчаў.

Галоўныя радовішчы — у Балівіі, Перу і на востраве Тасманія (Аўстралія). Сусветная здабыча невялікая, ненамнога перавышае здабычу золата.

Прымяненне

Выкарыстоўваецца як кампанент легкаплаўкіх сплаваў (напр., сплаў Вуда), бабітаў, як цепланосьбіт у ядзерных рэактарах (расплаў), для вытворчасці пастаянных магнітаў, у прыладах для вымярэння напружанасці магнітнага поля. Прэпараты прымяняюцца ў дэрматалогіі і касметалогіі, як антысептычныя сродкі. Злучэнні вісмуту выкарыстоўваюць у вытворчасці керамікі, фарфору, спецыяльнага шкла.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Вісмут Асноўныя характарыстыкіВісмут Прыродныя крыніцыВісмут ПрымяненнеВісмут ЗноскіВісмут ЛітаратураВісмутЛацінская моваМеталПерыядычная сістэма элементаўХімічны элемент

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь ДударВіцебская вобласцьАдольф Гітлер УунонаКаштоўнасцьНовая зямля (паэма)Траецкае прадмесцеАлесь РазанаўДавальны склонМастурбацыяХаркаўСабакі Эўропы (раман)ЛідаХатыньАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаРазбітае сэрца пацанаЖалезны чалавек (міфалогія)Іў дзю МануарДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьУладар ПярсцёнкаўУладзімір Уладзіміравіч СаулічГаліна Аляксандраўна БарташэвічФранцыск СкарынаАлесь СавіцкіНазоўнікЦэльсЗапазычаныя словыЖавальная гумкаБеларуская ВікіпедыяШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхГарады БеларусіСпіс беларускіх імёнМааізмУніверсітэт Святой Марыі (Калгары)Google searchНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеКірыла ТураўскіАлаіза ПашкевічHahniidaeСяргей Мікалаевіч ХаменкаГасцінец (дарога)Барыс РагуляАртур Аляксандравіч КлінаўВадзім КабанчукПартызанскі праспект (Мінск)СлонімСімяон ПолацкіАндрэй Аляксандравіч УцюрынДзень ЗямліВілейкаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяТэпінгПаліклініка №1 (Новасібірск)Міхась СтральцоўGott mit unsФранцішка Уршуля РадзівілУладзімір КараткевічМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Кансоль (архітэктура)УвасабленнеМікола МаляўкаПітэр ФондаДаброЛітоўская моваФуэртэвентураКамень МіцкевічаШвагерПрылівы і адлівыЛеанід Міхайлавіч ГалубовічНацыянальны музей АманаЯн ЧыквінMicrosoft OfficeЧэмпіянат свету па футболе 1930КапялюшGoogleБіскаяЭдзі Агняцвет🡆 More