Аўстра-Венгрыя: дзяржава ў Еўропе ў 1867—1918 гадах

Аўстра-Венгрыя (ням.: Österreich-Ungarn, венг.: Ausztria-Magyarország) — дуалістычная манархія і шматнацыянальная дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе, якая існавала ў 1867—1918.

Найбуйнейшая дзяржава Еўропы свайго часу (акрамя Расійскай імперыі).

Гістарычная дзяржава
Каралеўствы і землі, прадстаўленыя ў Рейсхраце, і землі венгерскай кароны Св. Іштвана
Die im Reichsrat vertretenen Konigreiche und Lander und die Lander der heiligen ungarischen Stephanskrone
Герб Аўстра-Венгрыі Сцягі Аўстрыі і Венгрыі
Герб Аўстра-Венгрыі Сцягі Аўстрыі і Венгрыі
Дэвіз: ««Viribus Unitis»
(Аб'яднанымі намаганнямі)
«Indivisibiliter ac Inseparabiliter»
(Непадзельна і непарыўна)»
Гімн: «Gott erhalte, Gott beschütze»
(Божа, беражы, Божа, абараняй)
Тэрыторыя імперыі ў 1914
Тэрыторыя імперыі ў 1914
< Аўстра-Венгрыя: Назва, Межы, Адміністрацыйны падзел
1867 — 1918

Сталіца Вена (фактычная)
Будапешт
Мова(ы) Нямецкая, венгерская
Афіцыйная мова нямецкая і венгерская мова
Грашовая адзінка Гульдэн (1867—1892)
крона (1892—1918)
Плошча 676,615 тыс. км² (1910)
Насельніцтва 52.749.900 чал. (1914)
Форма кіравання Дуалістычная манархія
Дынастыя Габсбургі
Імператар
 • 18671916 Франц Іосіф I
 • 19161918 Карл I
Папярэднікі і пераемнікі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва

Афіцыйна дзяржава мела назву Каралеўства і землі, прадстаўленыя ў Рэйхсраце, і землі венгерскай кароны Св. Іштвана, аднак фактычна больш распаўсюджанымі поўнымі назвамі былі Аўстра-Венгерская манархія, Аўстра-Венгерская імперыя, Дунайская манархія або Дуалістычная манархія. Для вызначэння органаў дзяржаўнай улады выкарыстоўваўся прыметнік K. und k. або k. u. k.kaiserlich und königlich, імператарскі і каралеўскі. Вымаўленне скарачэння прывяло да з'яўлення сярод шматнацыянальнага народа дзяржавы жартоўных назваў Кук-імперыя і Каканія.

Межы

На поўначы Аўстра-Венгрыя межавала з Саксоніяй, Прусіяй і Расіяй, на ўсходзе — з Румыніяй і Расіяй, на поўдні — з Румыніяй, Сербіяй, Турцыяй, Чарнагорыяй і Італіяй і абмывалася Адрыятычным морам, а на захадзе — з Італіяй, Швейцарыяй, Ліхтэнштэйнам і Баварыяй. (З 1871 г. Саксонія, Прусія і Баварыя — у складзе Германскай імперыі).

Адміністрацыйны падзел

Як дуалістычная дзяржава, Аўстра-Венгрыя падзялялася на дзве асобна кіруемыя часткі — Цыслейтанію (аўстрыйскую), пад уладай кайзера і Рэйхсрата, і Транслейтанію (венгерскую), пад уладай венгерскага караля і будапешцкага Парламента. Такім чынам, у аўстрыйскую частку ўваходзілі землі, населеныя немцамі, чэхамі, славакамі, украінцамі, славенцамі і палякамі, а ў Транслейтаніі жылі венгры, румыны і харваты. Пры гэтым, пасады і кайзера, і караля займала адна асоба, якая і з'яўлялася аўстра-венгерскім імператарам. Імперскім намеснікам у Аўстрыі быў міністр-прэзідэнт, а ў Венгрыі - прэм'ер-міністр. Анексаваная ў 1908 Боснія кіравалася асобна і не падпадала пад гэты падзел.

Гісторыя

Аўстра-Венгрыя з’явілася ў 1867 годзе ў выніку двухбаковага дагавора, які рэфармаваў Аўстрыйскую імперыю (якая, у сваю чаргу, была створана ў 1804 годзе).

У замежнапалітычным стаўленні Аўстра-Венгрыя ўваходзіла ў Саюз трох імператараў з Германіяй і Расіяй, затым у Траісты саюз з Германіяй і Італіяй. У 1914 годзе ў складзе блока Цэнтральных дзяржаў (Германія, Турцыя, пазней таксама Балгарыя) уступіла ў Першую сусветную вайну.

Забойства Гаўрылам Прынцыпам («Млада Босна») эрцгерцага ў Сараева паслужыла падставай для развязвання Аўстра-Венгрыяй вайны супраць Сербіі, што непазбежна вяло да канфлікту з Расійскай імперыяй, якая заключыла з апошняй абарончы саюз.

Узброеныя сілы

Распад

Адначасова з паражэннем у вайне Аўстра-Венгрыя распалася (лістапад 1918): Аўстрыя (у складзе нямецкамоўных земляў) абвясціла сябе рэспублікай, у Венгрыі кароль з дынастыі Габсбургаў быў зрынут, а Чэшскія землі і Славакія ўтварылі новую незалежную дзяржаву — Чэхаславакію. Славенскія, харвацкія і баснійскія землі ўвайшлі ў склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929Югаславія). Кракаўская зямля і тэрыторыі з пераважным украінскім насельніцтвам (вядомыя ў складзе Аўстра-Венгрыі як Галіцыя) адышлі да яшчэ адной новай дзяржавы — Польшчы. Трыест, паўднёвая частка Ціроля, а некалькі пазней і Фіуме (Рыека) былі анексіраванны Італіяй. Трансільванія і Букавіна ўвайшлі ў склад Румыніі.

Гл. таксама

Спасылкі

Tags:

Аўстра-Венгрыя НазваАўстра-Венгрыя МежыАўстра-Венгрыя Адміністрацыйны падзелАўстра-Венгрыя ГісторыяАўстра-Венгрыя Узброеныя сілыАўстра-Венгрыя РаспадАўстра-Венгрыя Гл. таксамаАўстра-Венгрыя СпасылкіАўстра-Венгрыя18671918Венгерская моваЕўропаНямецкая моваРасійская імперыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПарнаграфіяГроднаСеміха БерксойФілалагічны факультэт БДУМастацтваСельская гаспадарка БеларусіКірыла ТураўскіЛітоўцыВялікае Княства ЛітоўскаеМаксіміліян III ГабсбургPhysalacriaceaeНавафэдарыўкаАўстраліяУніверсітэт імя І. Брока1944Маладосць (часопіс)Будынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіУстаноўка (псіхалогія)ЭмульгатарыПятрусь БроўкаУладзімір Мікалаевіч КарватДыстрыбутыў LinuxЯраслаў УладзіміравічАнхела Эспіноса РуісАксітацынПартыя свабоды (Нідэрланды)Пётр Міронавіч МашэраўJava (мова праграмавання)КірыліцаМоўная інтэрферэнцыяВікіпедыяРэнесанс у БеларусіПершая сусветная вайнаСымон-музыкаПрыназоўнікБрэсцкая вобласцьДзядыЕфрасіння ПолацкаяДзікае паляванне караля СтахаВенгрыя19081519Трагедыя ў НалібокахПалаткаТэатральная плошча (Масква)Вячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкЧырвоны аксамітЗора калючаяПалескія рабінзоны (аповесць)Сувязь (тэхніка)Рэпрадуктыўная сістэма чалавекаБлогЧасціны мовыЖанчына зверхуСпіс вуліц МінскаЛюдміла РублеўскаяВялікая Айчынная вайнаМіхайлоўская набярэжнаяВікіЧапля белая малаяІван ПташнікаўНідэрландская моваСідрСлоўнікАдам МіцкевічДаніэль ПіксіядасМастацкі стыльКапіталізмДругая сусветная вайнаТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмХатынь🡆 More