Трыест

Трыест — горад у італьянскім рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі.

У мінулым — вольны імперскі горад, сталіца Аўстрыйскага Прымор'я, адасобленая свабодная тэрыторыя. Трыест размешчаны ў глыбіні Трыесцкага заліва Адрыятычнага мора, за 145 км на ўсход ад Венецыі, побач са славенскай мяжой. Па дадзеных перапісу 1991 года, насельніцтва горада складала 231,000 чалавек; а ў 2007 годзе — 203 356 чалавек. Заступнікам горада лічыцца мучанік Св. Юст Трыесцкі. Свята горада — 3 лістапада.

Горад
Трыест
Trieste
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Трыест
Краіна
Каардынаты
Плошча
84,49 км²
Вышыня цэнтра
2 м
Насельніцтва
205 374 чалавек (2008)
Шчыльнасць
2 445 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
040
Паштовы індэкс
34100
Аўтамабільны код
TS
Афіцыйны сайт
comune.trieste.it (італ.)
Трыест на карце Італіі
Трыест (Італія)
Трыест
Трыест (Італія)
Трыест

Гісторыя

У час, калі рымляне заснавалі Аквілею, у раёне сучаснага Трыеста жылі кельцкія і ілірыйскія плямёны. Першыя згадкі аб Трыесце, пад назвай Тэргестэ (ад славенскага trg — рынак, гандлёвы пляц) адносяцца да 104 г. да н.э. і належаць грэчаскаму географу Артэмідору Эфескаму: у гэты час горад быў ужо рымскім.

Пасля заняпаду ў 476 годзе Заходнярымскай імперыі, Трыест падзяліў лёс астатніх істрыйскіх гарадоў, пабачыўшы остготаў, візантыйцаў, лангабардаў, пакуль не ўвайшоў у 774 у склад імперыі Карла Вялікага. Затым ім кіравалі біскупы, а ў 1203 горад захапілі венецыянцы. З 1382 да 1918 горад становіцца габсбургскааўстрыйскім. З 1719 да 1891 меў статус Вольнага порту і быў адзіным буйным портам Аўстрыі. З 1809 да 1814 быў акупаваны французамі. Пасля заснавання ў 1861 Італьянскай дзяржавы, у населеным пераважна італамоўным насельніцтвам Трыесце з'явіўся антыаўстрыйскі рух, мэтай якога было далучэнне горада да Італіі. Пасля сканчэння Першай Сусветнай вайны, 29 кастрычніка 1918, была заснаваная новая паўднёваславянская дзяржава — Каралеўства Югаславія, у склад якой першапачаткова ўвайшоў і Трыест (на той час колькасць славенцаў у перыферыйных раёнах дасягала 18%). Аднак паводле падпісанай у верасні 1919 Сен-Жэрменскага дагавора, Трыест, разам з усёй Істрыяй і Усходняй Фрыуліяй, перайшоў да Італіі. Падчас панавання фашыстаў адбывалася італьянізацыя славенскага насельніцтва. Пасля сканчэння Другой Сусветнай вайны, у 1947 годзе, саюзнікамі была абвешчана Свабодная тэрыторыя Трыест. Паводле Лонданскага дагавора 1954 года гэтая тэрыторыя была падзеленая паміж Італіяй і Югаславіяй (горад Трыест адыйшоў да першай). У 1975 дэмаркацыйная лінія афіцыйна стала дзяржаўнай граніцай дзвюх краін. З уваходам Славеніі ў 2004 у Еўрасаюз і далучэннем яе ў 2007 да шэнгенскай зоны Трыест перастаў быць горадам на ўскрайку Еўрасаюза, якім ён быў некалькі дзесяцігоддзяў.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Фатаграфіі

Спасылкі

Tags:

Трыест ГісторыяТрыест Выбітныя ўраджэнцы і жыхарыТрыест ФатаграфііТрыест СпасылкіТрыест3 лістападаАдрыятычнае мораВенецыяТрыесцкі заліўФрыулі-Венецыя-Джулія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Людовік VII МаладыРымская імперыяАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаМастацтва Старажытнага ЕгіптаНаталля Уцелеўна АрынбасараваБеларускі лацінскі алфавітУзбуйненне БССРМузей старажытнабеларускай культурыТрайчасты нервДзень беларускага пісьменстваГрэцыяЛатвія1 красавікаВуліца Дворышчы (Мінск)Av.byПаўстанне 1863—1864 гадоўМанголіяМінай Піліпавіч ШмыроўБаграшкёльКантонскі дыялектРадаўніцаБярозка (часопіс)Ніжняя сківіцаСнегВікіпедыяФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыЖук-аленьАнтычнасцьАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўБарысаглебская царква (Гродна)Васіль Савіч ГарбацэвічНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіДзядзькаваннеКалінінградВялесДжодзі ФостэрРасціслаў ЛапіцкіМірскі замакKnowledge GraphЯн ЧачотДжон Рональд Руэл ТолкінЖамойцьАрлан-даўгахвостBetfairБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Міхась СтральцоўОта НебельPinterestЧабор звычайныАлесь РазанаўГербы гарадоў БеларусіФінляндыя3ПсіхалогіяФёдар Іванавіч ПрывалаўПалессеБангкокДарожныя знакі БеларусіАбу НувасЯн БаршчэўскіКастрычніцкая рэвалюцыяКастэль-НуоваВолатАсіміляцыя (мовазнаўства)15-ы партызанскі полкНародАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўЛітва1706🡆 More