Лангабарды

Лангабарды, ламбарды (ням.: Langobarden, літаральна — «даўгабародыя») — германскае племя.

Паводле легенды, каб лангабарды здаваліся больш шматлікімі і каб запалохаць ворага, перад бітвай лангабардскія жанчыны завязвалі свае валасы пад падбародкам, становячыся падобнымі да барадатых мужчын.

Лангабарды

Першапачаткова жылі на левым беразе ніжняй Эльбы (Бардэнгау), у V стагоддзі праніклі ў вобласць Дуная, дзе прынялі арыянскае хрысціянства, у 493 г. разбурылі дзяржаву герулаў, у 526 г. дзяржаву гепідаў і занялі Панонію.

У 568 годзе ўварваліся адтуль пад правадырствам Альбаіна ў Італію, заваявалі паўночную частку краіны (цяперашняя Ламбардыя) і заснавалі Лангобардскую дзяржаву са сталіцай у Павіі.

Лангабардскае права было кадыфікавана на лацінскай мове («Эдыкт», упершыню выдадзены ў 644 г., перагледжаны пазней). Пасля спынення дынастыі караля Аўтарыса (584—590 гг.) і дачкі баварскага князя Ліутпранда (713-44 гг.) Тэадэлінды зноў узрасла магутнасць лангабардаў. Папы, аднак, здолелі спыніць лангабардаў у Італіі і паспяхова перашкаджалі іх імкненню да аб'яднання дзяржавы пры дапамозе франкаў.

Лангабарды
Жалезная карона, якой каранаваліся кіраўнікі лангабардаў.

Айстульф (740-56 гг.) не мог узяць Рым з-за ўмяшання франкскага караля Піпіна (754—755 гг.); яго пераемнік Дэзідэрый (756-74 гг.) здаўся ў 774 г. Карлу Вялікаму пасля сямімесячнай аблогі Павіі. Дзяржава лангабардаў была далучана да франкскай. Паданні лангабардаў захаваліся ў апавяданнях Паўла Дыякана. Яны таксама згаданыя ў «Залатой легендзе» (лац.: Legenda Aurea).

Далі назву італьянскай вобласці Ламбардыя.

Спасылкі

Tags:

ГерманцыНямецкая моваПлемя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Дзяржаўная прэмія БССРЧайка (значэнні)Рыгор БарадулінНарматыўны кантрольІнданезіяАленаСанкт-ПецярбургБібліяПомнік літары «Ў»Спіс памерлых у 2024 годзеТлумачальны слоўнік беларускай мовыOnliner.byСімвалСпіс вуліц МінскаЯн БаршчэўскіМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Міжнародны стандартны кніжны нумарСідрЯнка МаўрСэрца на далоніСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаУніверсітэт імя Дж. КрэндалаАлег Антонавіч ЛойкаБеларуская ВікіпедыяВерасJava (мова праграмавання)Нацыянальная бібліятэка БеларусіЛюдзі на балоце (фільм)Міхась ВасілёкЕфрасіння ПолацкаяПаўночная АмерыкаХрыстос прызямліўся ў ГародніПадзеі МіякеБелавежская пушчаПолацкае княстваБарыс Іванавіч СачанкаБеларуская вёскаАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўНафтаКанстытуцыйная камісія (2021)Дом урада (Мінск)ЗлучнікНіна Іосіфаўна МацяшМіндэльскае зледзяненнеА хто там ідзе?Kufar.byРамантызмАнальны сексУладзімір Мікалаевіч КарватКрывічыГлебаОрдэн Дружбы народаў (СССР)Полацкі езуіцкі калегіумІван ПташнікаўЯнка БрыльЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаЯгайлаАнімэТворны склонАперацыйная сістэмаЖанчына зверхуСанкт-Пецярбургская біржаДагаворРаманчуковэ26 красавікаБрэсцкая вобласцьЮрась СвіркаРагнеда РагвалодаўнаЗайменнікПесня пра зубраПаўлінкаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)🡆 More