Заходняя Рымская імперыя — назва заходняй часткі Рымскай імперыі, паводле адміністрацыйнага дзялення, якое здзейсніў імператар Дыяклетыян у 286 г.
У шырэйшым сэнсе гэты тэрмін ставіцца да заходняй паловы імперыі ў перыяд паміж смерцю імператара Феадосія I у 395 г. і звяржэннем апошняга заходняга імператара Ромула Аўгуста, якое адбылося ў 476 г.
Гістарычная дзяржава | |||||
Заходняя Рымская імперыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
лац.: Imperium Romanum Occidentale | |||||
| |||||
Дэвіз: ««Senatus Populusque Romanus» («Сенат і грамадзяне Рыма»)» | |||||
285 — 476 | |||||
Сталіца | Медыялан (286 – 402) Равена (402 – 476) | ||||
Мова(ы) | лацінская | ||||
Афіцыйная мова | лацінская мова | ||||
Рэлігія | хрысціянства | ||||
Грашовая адзінка | манетная сістэма Старажытнага Рыма[d] | ||||
Плошча |
| ||||
Форма кіравання | Аўтакратыя, тэтрархія | ||||
Імператар | |||||
• 395 – 423 | Ганорый | ||||
• 475 – 476 | Ромул Аўгуст | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У тэорыі Рымская імперыя з 286 г. па 395 г. была адзінай і непадзельнай дзяржавай. На практыцы, пасля 286 г. імперыяй пачалі кіраваць два кіраўніка, адзін на Усходзе, іншы на Захадзе. Тэарэтычна, апошні кіраўнік адзінай імперыі быў Феадосій Вялікі, які ў 395 г. пры смерці, падзяліў імперыю паміж двума сваімі сынамі — старэйшаму Аркадыю, ён пакінуў Усход, малодшаму — Ганорыю, застаўся Захад. Пасля гэтага, сталіцай Заходняй часткі стаў Мілан, а пасля 402 г. — горад Равена.
У пач. V ст. пачалося хуткае паслабленне Рымскай імперыі ў сувязі з прытокам варварскіх народаў (готы, вандалы, франкі і іншыя), якія імкнуліся стварыць ў межах імперыі свае ўласныя царствы. Пасля 455 г. заходнерымскі імператар становіца валадаром фактычна толькі Італіі, а 4 верасня 476 г. Ромул Аўгуст быў зрынуты. Апошнім тытульным імператарам быў Юлій Непот, які памёр у Далматыі ў 480 г.
У VI ст. усходні (візантыйскі) імператар Юстыніян I спрабаваў узнавіць рымскае панаванне на Захадзе і яго генералы адваявалі Італію, Паўночную Афрыку і міжземнаморскае ўзбярэжжа Іспаніі. Аднак замацавацца тут на доўга не атрымалася, хоць прамая візантыйская прысутнасць у Італіі пачувалася да XI ст.
Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі ў гісторыі Еўропы пачаўся новы перыяд — сярэднявечча.
У ІІ ст. да н.э. Рымская рэспубліка стала дамінуючай сілай у рэгіёне Міжземнамор’я, якая паступова пашырала свой погляд на дзяржаўныя тэрыторыі, на эліністычны Усход і «нецывілізаваны» Захад. Пасля разбурэння Карфагена ў 146 г. у заходняй часткі Міжземнага мора ўжо не засталося буйных і арганізованых дзяржаў, якія змаглі бы процістаяць Рыму. З цягам часу імперыя паглынула частку Іспаніі, Галію, Брытанію, прымаючы дасягненні тутэйшых цывілізацый, але застаючыся па-ранейшаму лацінскай. Акрамя таго, рымляне ў канчатковым выніку ўключылі палітычныя эліты Захаду ў сваю сістэму, так што, у адрозненне ад эліністычнага Усходу, Захаду засталося адметнасцю прысутнасць землеўласніцкай арыстакратыі.
Рымскія ўлады, у прынцыпе, як на Усходзе так і на Захадзе, на працягу І і ІІ ст., сутыкаюцца з двума асноўнымі праблемамі: паўстаннямі падпарадкаваных плямёнаў і гарадоў, і палітычнымі крызісамі, якія з’явіліся ў сувязі з паўстаннямі легіёнаў. Паўстанні легіёнаў былі значна больш сур’ёзнымі, паколькі войска з’яўлялася адным з наймацнейшых фактараў у палітычнай сферы імперыі. Калі амбіцыйны намеснік або ваенны генерал, атрымліваў падтрымку войска, то амаль кожны прыводзіў становішча да ўзурпацыі імператарскай улады і грамадзянскай вайны.
У першым стагоддзі было некалькі паўстанняў кельцкага насельніцтва. У Вялікабрытаніі ў 60 г. супраць рымскай улады паднялося племя іцэнаў, пад камандваннем каралевы Баудзікі, але рымляне ўзялі лёгкую перамогу ў наступным годзе. Іншым складаным паўстаннем, было Батаўскае паўстанне (Ніжняя Германія) пад кіраўніцтвам Юлія Цывіліса, які падняў зброю нібы ў падтрымку прэтэндэнта на сталец Веспаніяна, але ў выніку быў пераможаны і забіты ў 70 г. калі стала ясна, што ён жадае авалодаць часткай імперскай тэрыторыі (Гл.далей:Год чатырох імператараў).
Аналагічная, па цяжкасці, сітуацыя адбылася ў 193 г. калі быў забіты імператар Пертынакс. Гэтым разам тры брытанскія легіёны, да якіх далучыўся і адзін іспанамоўны, абвясцілі імператарам Клодзія Альбіна. Да 196 г. ён саўладарыў з Септаміяй Северам, які ў канчатковым выніку перамог новаабвешчанага імператара ў 197 г. Коштам грамадзянскай вайны было знішчэнне Лугдунума (сёння Ліён), самага буйнога горада ў рымскай Галіі.
Да пачатку III ст. раманізацыя паспяхова завяршылася, так што палітычная і ваенная эліта стала гуляць важную ролю ў жыцці імперыі. Забойства маладога імператара Аляксандра Севера адбыўшаеся на Рэйне ў 235 г. адзначыла пачатак паўвекавой ваеннай анархіі. Акрамя таго, узмацніліся варварскія набегі, якія ўзніклі яшчэ ў І і ІІ ст. у ніжнім Рэйне і Дунаі(Гл.далей:Вялікае перасяленне народаў). Варварскія напады былі накіраваныя першым чынам на рабаванне і хоць яны не былі занадта разбуральнымі, страты ў арганізацыю абароны наносіліся немалаважныя. Акрамя таго, на Усходзе, замест Парфянскай дзяржавы, новым лідарам у рэгіёне стала Персідская імперыя дынастыі Сасанідаў, якая стала вельмі небяспечным ворагам для Рыму. Сасаніды ў ходзе ІІІ-га ст. правялі некалькі рэйдаў на рымскую тэрыторыю, кульмінацыяй якіх стаў 259 г., калі рымскі імператар Валяр’ян патрапіў у палон і быў дастаўлены ў Персію, дзе ён і сканаў. Пагроза з боку Персіі патрабавалі сталай увагі рымскіх імператараў і ўдзелу амаль чвэрці вайсковых рэсурсаў імперыі.
Абараняючы усходнія межы імперыі, Валяр’ян прысвечыў абарону заходніх меж свайму сыну — Галіену. Час праўлення Галіена быў адным з самых цяжкіх для імперыі: з ўсіх бакоў яна падвяргалася нападам вонкавых ворагаў, а малады валадар, аддаючыся задавальненням, раўнадушна ставіўся да бедстваў імперыі і тым узбуджаў супраць сябе паўстанні. Самае моцнае з якіх адбылося ў Галіі. Мясцовы германскі намеснік Постум у 260 г. абвясціў сябе імператарам, яго ўладу падтрымалі Галія, Брытанія і Іспанія. Пасля падзення кампаніі супраць узурпатара ў 263 г. Галіен перастаў чапаць Постума на крайнім захадзе Рымскай імперыі. У гісторыі джяржаву Постума, якая мае свой раўналежны сенат, магістрат і г.д. звычайна завуць Галісійскім каралеўствам. Тым не менш, Постум лічыў сябе рымскім імператарам, таму ён не з’яўляецца заснавальнікам новай дзяржавы або палітычнай арганізацыі. Яго выпадак навочна ілюструе той факт, што арыстакратыя і мясцовае насельніцтва, не атрымаўшы своечасовай дапамогі ад ўрада, можа лёгка знайсці ва ўзурпатары годнага кіраўніка і абаронцу.
Постумаў прыклад быў не адзіны, царыца Пальміраў, правіла рымскімі ўсходнімі правінцыямі, ад Егіпту да Малой Азіі (260—273 гг.). Аднак пераемнікам Галіена атрымалася аднавіць раўнавагу і зноў аб’яднаць імперыю. Клаўдзію Готу атрымалася адштурхнуть Іспанію і Паўночную Галію ад Галійскага каралеўства, а Аўрэліяну знішчыць каралеўства ў бітве на Марне (273 г.). Так што зараз Рымская імперыя, упершыню пасля 260 г. зноў была адзіная.
З рэформамі Дыяклетыяна пачаўся перыяд саўладарства. Дыяклетыян назначыў другім кесарам свайго старога сябра Максіміяна, які атрымаў кіраванне над тэрыторыямі заходней ад ракі Дрына. У жніўні 293 г. цэзары атрымалі сабе двух памагатых Дыяклетыян — Галерыя, Максіміян — Канстанцыя Хлора. Канстанцый у 296 г. устанавіў парадак у Вялікабрытаніі, прадухіліўшы магчымы паўтор гісторыі Постумавага каралеўства. У тым жа годзе Дыяклетыян перамог аланаў, а ў 297—298 гг. Максіміян патушыў паўстанне маўрытанскіх плямёнаў у Паўночнай Афрыцы.
Дыяклетыян і Максіміян былі добраахвотна адхіленыя ад упраўлення імперыяй 1 мая 305 г, яны саступілі месца сваім пераемнікам Галерыю і Канстанцыю. Тэтрархічная сістэма пачала развальвацца калі 25 ліпеня 306 г. у Ёрку памёр Канстанцый, а войска, насуперак планам Дыяклетыяна, за новага імператара выбрала сына Хлора Канстанціна. Па Канстанцінаву прыкладу неўзабаве паступіў Максіміянаў сын Максенцый, які пры падтрымцы сената і прэтарыянцаў быў каранаваны ў Рыме. У адрозненне ад Канстанціна, Максенцый ніколі не быў прызнаны законным імператарам. Карацей кажучы, заходняя частка імперыі была падзеленая паміж некалькімі амбіцыйнымі кіраўнікамі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Заходняя Рымская імперыя, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.