Юрс Цыбульс (па-латгальску: Jurs Cybuļs, па-латыску: Juris Cibuļs; нар.
6 сьнежня 1951, Рэкава(lv), Абранскі раён(lv), Латвійская ССР, цяпер у Шкілбенскай воласьці Віляцкага краю Латвіі) — латгальскі народны дзяяч, публіцыст, мовазнаўца, журналіст і перакладнік.
Юрс Цыбульс | |
Jurs Cybuļs | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 сьнежня 1951 (72 гады) Рэкава, Абранскі раён, Латвійская ССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, мовазнаўца, журналіст, перакладнік |
Мовы | латгальская, латыская |
Значныя творы | Буквар і граматыка латгальскай мовы |
Узнагароды | |
http://www.abc-world.nl |
Навучаўся ў Эрглійскай(lv) пачатковай школе Балвскага раёну (1959—1963), Рэкаўскай сярэдняй школе (1963—1970), у 1975 року скончыў факультэт замежных моваў Латвійскага ўнівэрсытэту.
Працаваў настаўнікам ангельскай мовы ў Тылжаскай(lv) сярэдняй школе і Тылжаскім інтэрнаце Балвскага раёну (1975—1989), карэспандэнтам газэты «Skolotāju Avīze» («Настаўніцкая газэта», 1985—1990).
З 1988, пад час Трэцяга абуджэньня, займаўся палітычнай дзейнасьцю, у 1989—1990 быў старшынём аддзяленьня Народнага фронту Латвіі ў Балвскім раёне, у 1989—1992 — дэпутатам Савету народных дэпутатаў Балвскага раёну. У 1990 абраны дэлегатам Грамадзянскага кангрэсу Латвіі(lv) і дэпутатам Вярхоўнага Савету Латвійскай ССР(lv). З 1994 — старэйшы рэфэрэнт Аддзелу зьнешніх сувязяў і прэсы, намесьнік начальніка аддзелу зьнешніх сувязяў Управы па натуралізацыі Латвіі. Працаваў у Цэнтры тэрміналёгіі і перакладу рэдактарам аддзелу перакладаў дакумэнтаў Эўрапейскага Зьвязу і рэдактарам аддзелу перакладаў дакумэнтаў НАТО, у аддзеле зьнешніх сувязяў Рыскай думы.
Сябра Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША (1978), Таварыства сусьветнай вэрбальнай агрэсіі(en) (1995), «Amici Linguarum» («сябры моваў»).
У 1992 року ў суаўтарстве зь Лідзіяй Лейкумай(ltg) выдаў буквар латгальскай мовы, у 2003 апублікаваў кнігу «Vasals!» — граматыку латгальскай мовы.
Калекцыянуе буквары розных моваў сьвету. Ягоная калекцыя налічвае каля 8600 буквароў з 217 земляў на 1060 мовах і дыялектах.
У 2000 року Цыбульс узнагароджаны Ордэном Трох зорак III ступені, а таксама памятным значыкам удзельніка барыкадаў 1991 року.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Юрс Цыбульс, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.