Народны Фронт Латвіі

Народны фронт Латвіі, скарочана Народны фронт альбо НФЛ (па-латыску: Latvijas Tautas fronte, LTF) — палітычны рух у Латвіі ў 1988—1993 гадох.

Выступаў за аднаўленьне незалежнасьці Латвіі ды рынкавыя рэформы. Першы кіраўнік НФЛ — Дайніс Іванс, другі — Рамуальдас Ражукас, трэці — Улдзіс Аўгсткалнс.

Народны Фронт Латвіі
Музэй Народнага фронту Латвіі
Гісторыя Латвіі
Народны Фронт Латвіі

Гісторыя

Ідэя стварэньня Народнага фронту была агучана на Пленуме творчых саюзаў Латвіі, які праходзіў у Рызе 1 і 2 чэрвеня 1988 году. Народны фронт Латвіі быў заснаваны 8 кастрычніка 1988 году як усенародны рух у падтрымку Перабудовы на тэрыторыі Латвійскай ССР. Першапачаткова НФЛ займаў умераныя пазыцыі і дамагаўся шырокай аўтаноміі для Латвіі ў складзе рэфармаванага СССР ды спачатку нават карыстаўся падтрымкай расейскамоўнага насельніцтва. Пасьля, Народны фронт вызначыў сваёй мэтай аддзяленьне Латвіі ад СССР і паступова прыйшоў да ўлады ў 1989—1990 гады.

НФЛ выпускаў уласную газэту — «Atmoda» (па-беларуску: «Абуджэньне»), якая выходзіла на латыскай і расейскай мовах. У першым нумары, які выйшаў 7 кастрычніка 1988 году, напярэдадні кангрэсу па стварэньні НФЛ, быў апублікаваны праект Статуту новага руху.

Народны фронт Латвіі супрацоўнічаў з Народным фронтам Эстоніі і летувіскім рухам «Саюдзіс». 23 жніўня 1989 году ўсе тры рухі ажыцьцявілі сумесную акцыю «Балтыйскі шлях», прымеркаваную да 50-й гадавіны Пакту Молатава-Рыбэнтропа. Ланцуг, створаны зь людзей, што ўзяліся за рукі, працягнуўся праз тэрыторыю ўсёй Прыбалтыкі — ад вежы Доўгі Герман у Таліне да Вежы Гедыміна ў Вільні. Першыя ў савецкай гісторыі свабодныя выбары дэлегатаў Зьезду народных дэпутатаў СССР завяршыліся ў Латвіі пераканаўчай перамогай Народнага фронту. Дзякуючы намаганьням народных франтоў камісіяй Зьезду народных дэпутатаў пад кіраўніцтвам Аляксандра Якаўлева быў прызнаны і асуджаны факт існаваньня сакрэтнага пратаколу да пакту Рыбэнтропа-Молатава.

На выбарах 1990 году НФЛ і яго саюзьнікі атрымалі ў Вярхоўным Савеце больш за 2/3 галасоў (138 месцаў з 201 месца) — неабходную колькасьць для ўнясеньня паправак у Канстытуцыю. 4 траўня 1990 году першы закон, прыняты новым Вярхоўным саветам, абвяшчаў аб намеры аднавіць незалежнасьць. Старшыня НФЛ Дайніс Іванс быў абраны віцэ-сьпікерам, а яго намесьнік Івар Годманіс быў абраны прэм’ер-міністрам. Многія іншыя чальцы НФЛ занялі ключавыя пасады ва ўрадзе. Галоўная палітычная мэта Народнага фронту, незалежнасьць Латвіі, была дасягнута ў жніўні 1991 году, і НФЛ стаў першым рэфарматарам сацыялістычнай эканомікі Латвіі ў свабодную рынкавую сыстэму. Пэрыяд эканамічных рэформаў быў вельмі хваравітым і кіраўніцтва Народнага фронту імкліва губляла папулярнасьць у выбарцаў. Многія дзеячы НФЛ перайшлі ў новыя палітычныя партыі.

Заканчэньне дзейнасьці

На выбарах у Сойм Латвіі ў чэрвені 1993 году Народны фронт атрымаў толькі 2,62% галасоў выбарцаў і не пераадолеў электаральны бар’ер. НФЛ быў рэарганізаваны ў хрысьціянска-дэмакратычную партыю, якая атрымала назву Хрысьціянская народная партыя Латвіі (па-латыску: Kristīgā Tautas partija), але гэта не прынесла посьпеху. У выніку Хрысьціянская народная партыя зьлілася з Хрысьціянска-дэмакратычным саюзам (па-латыску: Kristīgi demokratiskā savienība). Многія з былых актывістаў Народнага фронту Латвіі дасюль займаюць значныя пазыцыі ў сучаснай латвійскай палітыцы.

У Рызе, па адрасе Vecpilsetas 13/15, адкрыты Музэй Народнага фронту Латвіі.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ЛатвіяЛатыская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Порнгаб1919Рыгор БарадулінУсебеларускі народны сходІгар ПракаповічЮлі ТаўбінДрама (аповесьць)РыхлікІсьляндзкі коньАўгустоўскі каналБелазарБеларуская Народная РэспублікаБеларуская граматыка для школ (1918)Вялікае Княства ЛітоўскаеУладзімер КонанВіды сувязі словаўПалітыка Вялікабрытаніі1863Зямля пад белымі крыламіЛексычнае значэньнеІксвідэаВіктар ЖыбульБазыліка Сьвятога ЭгідыяВікіАндрэй КурэйчыкWYSIWYGВоршаІпаці ПацейМоваЧорная ночБел-чырвона-белы сьцягБумонтУрыкаСтарыя ДарогіУладзімер КараткевічМагілёўСказУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціПаўночная МакедоніяЛагойскВершаваны памерЛяхавічыЛюдвік Канстантын ПацейДзьвінскВячаслаў АдамчыкБеларусыМікола ГусоўскіВікінавіныКніга прарока ДаніілаПарнаграфія ў ЗША303ГеральдыкаВіцебская вобласьцьАнатоль БутэвічСяляваСельская гаспадарка БеларусіВалеры МаракоўПабуджальны сказШвэцыяЗнакі прыпынкуСэксуальныя пазыцыіПагоняЯва (імя)Максім Танк🡆 More