XX чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА — галоўнае футбольнае спаборніцтва, якое праходзіла з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014 году ў Бразыліі.
Гэта другое сусьветнае першынство, дзе гаспадарамі выступіла Бразылія, якая да гэтага ўжо прымала чэмпіянат у 1950 годзе. Бразылія стала пятай краінай, якая прыняла ў сябе спаборніцтва двойчы, да гэтага такое мерапрыемства праводзілі ў сябе Мэксыка, Італія, Францыя й Нямеччына.
Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году Бразылія Copa do Mundo da FIFA Brasil 2014 | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Бразылія |
Час правядзеньня | 12 чэрвеня — 13 ліпеня |
Лік удзельнікаў | 203 |
— у фінальнай частцы | 32 |
Месца правядзеньня фіналу | «Маракана», Рыю-дэ-Жанэйру |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Нямеччына |
Другое месца | Аргентына |
Трэцяе месца | Нідэрлянды |
Чацьвертае месца | Бразылія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 171 (2.67 за гульню) |
Наведвальнасьць | 3 429 873 (53 592 за матч) |
Бамбардзір | Хамэс Радрыгес (6 галоў) |
← 2010 2018 → |
У спаборніцтве бралі ўдзел 32 каманды, якія правялі гульні ў 12 гарадах краіны. Гэта першы чэмпіянат, які прайшоў у Паўднёвай Амэрыцы з 1978 году, калі першынство праходзіла ў Аргентыне, а таксама першы раз калі пасьлядоўна два чэмпіянаты сьвету праводзіліся па-за межамі Эўропы. Упершыню на чэмпіянатах сьвету была выкарыстана сыстэма аўтаматычнага выяўленьня голу.
Дзейным чэмпіёнам да пачатку першынства зьяўлялася зборная Гішпаніі, якая ў фінале папярэдняга чэмпіянату была мацней за зборную Нідэрляндаў. У фінальных частках чэмпіянатаў сьвету ўпершыню ўзяла ўдзел зборная Босьніі і Герцагавіны.
Продаж білетаў на чэмпіянат сьвету пачаўся 20 жніўня 2013 году. Паводле ацэнак, даступна каля 3,3 млн квіткоў, якія можна было набыць праз сайт ФІФА. Усе чатыры папярэднія турніры чэмпіянату сьвету, якія праходзілі ў Паўднёвай Амэрыцы, былі пераможнымі менавіта для зборных Паўднёвай Амэрыкі.
13 ліпеня ў фінале на стадыёне «Маракана» ў Рыю-дэ-Жанэйру зборная Нямеччыны ў дадатковы час перамагла зборную Аргентыны і чацьверты раз у сваёй гісторыі стала чэмпіёнам сьвету.
7 сакавіка 2003 году ФІФА абвесьціла, што турнір пройдзе ў Паўднёвай Амэрыцы. Цікавасьць да правядзеньня турніру праяўлялі Аргентына, Бразылія і Калюмбія, аднак у сьнежні 2006 заяўкі падалі толькі бразыльцы і калюмбійцы, а ўжо 11 красавіка 2007 году Калюмбія адклікала сваю заяўку, абвесьцеўшы, што замест чэмпіянату сьвету сярод нацыянальных камандаў краіна прыме чэмпіянат сьвету да 20 гадоў у 2011 годзе. У выніку 30 кастрычніка 2007 году Бразылія была зацьверджана ў якасьці гаспадароў як адзіны кандыдат.
Пазьней ФІФА абвесьціла, што зьменіць прынцып ратацыі, і да выбараў кандыдатаў за права прыняць турнір у 2018 годзе будуць дапушчаныя краіны з усіх канфэдэрацыяў, за выключэньнем тых, якія прымалі два папярэднія чэмпіянаты (КАФ і КОНМЭБОЛ).
У чэмпіянаце бралі ўдзел 32 каманды. Зборная Бразыліі ў якасьці гаспадароў, а таксама 31 каманда з рэгіянальных кваліфікацыйных турніраў. Месцы ў фінальнай частцы разьмеркаваныя паміж кантынэнтальнымі асацыяцыямі наступным чынам: УЭФА (Эўропа) разыграе 13 месцаў, КОНМЭБОЛ (Паўднёвая Амэрыка) — 4 месцы, КАФ (Афрыка) — 5 месцаў, АФК (Азія) — 4 месцы, КОНКАКАФ (Паўночная Амэрыка і Карыбскі басэйн) — 3 месцы, яшчэ два месцы былі разыграныя паміж пятай камандай Паўднёвай Амэрыкі і пятай камандай Азіі (адно месца), а таксама паміж чацьвертай камандай КОНКАКАФ і найлепшай камандай Акіяніі (яшчэ адно месца).
Кваліфікаваліся на чэмпіянат наступныя зборныя:
|
|
|
Згодна з рэглямэнтам, склады камандаў-удзельніц чэмпіянату павінны быць абвешчанымі не пазьней за дзесяць дзён да першага матчу турніру. Усяго ў заяўку галоўныя трэнэры маглі ўнесьці 23 футбалістаў, уключаючы трох брамнікаў. Замена сур’ёзна траўмаваных гульцоў дазваляецца за 24 гадзіны перад першай гульнёй на чэмпіянаце.
Генэральны сакратар ФІФА Жэром Вальк абвесьціў, што паводле вынікаў галасаваньня заўзятараў афіцыйны мяч чэмпіянату сьвету 2014 году ад Adidas атрымаў назву Brazuca.
Назва мяча была абвешчана 2 верасьня 2012 году. Яна была абрана ў ходзе галасаваньня, у якім удзельнічала больш за мільён бразыльцаў. Усяго на выбар былі прапанавана тры назвы: Brazuca (77,8% галасоў), Carnavalesca (14,6% галасоў) і Bossa Nova (7,6% галасоў). Гэта першы ў гісторыі вопыт, калі назва мяча для чэмпіянату сьвету па футболе выбралі самі заўзятары.
Словам brazuca бразыльцы называюць саміх сябе. Гэта нефармальны, добразычлівы й пазытыўны выраз зь некаторай доляй патрыятызму.
Крой мяча — моцна скрыўлены куб. Іншымі словамі, у ім усяго 6 дэталяў, 12 швоў і 8 пунктаў сашчэпліваньня, але швы ідуць не па рэбрах куба, а па складанай крывой. Гэта мусіць забясьпечыць належную аэрадынаміку, тое, чаго не хапала Jabulani і было выпраўлена ў Tango 12, і выдатна круглую форму. Камэра зроблена з натуральнага каўчуку, а пакрыцьцё больш нагадвае Finale 13, мяч Лігі чэмпіёнаў.
Турнірны мяч павінен каштаваць каля 160 даляраў ЗША.
Паводле рэкамэндацыяў ФІФА чэмпіянаты сьвету праводзяцца ў 8—10 гарадах ня больш чым на двух стадыёнах у кожным горадзе, але Бразылія атрымала асобны дазвол і чэмпіянат пройдзе на 12 стадыёнах у 12 гарадах, які быў атрыманы 26 сьнежня 2008 году. Яшчэ да абраньня стадыёнаў, якія павінны прыняць чэмпіянат, было мала сумнёваў месцам правядзеньня фінальнага матчу будзе стадыён «Маракана» ў Рыю-дэ-Жанэйру, які ўжо прымаў фінал чэмпіянату сьвету ў 1950 годзе. Першапачаткова Бразыльская футбольная канфэдэрацыя плянавала правесьці матч адкрыцьця на стадыёне «Марумбі» ў Сан-Паўлу, найбуйнейшым горадзе ў Бразыліі. Тым ня менш, 14 чэрвеня 2010 году гэты стадыён быў выключаны са сьпісу арэнаў, якія прымуць чэмпіянат, з-за непрадастаўленьня фінансавых гарантыяў для паляпшэньня інфраструктуры стадыёну згодна з патрабаваньнямі ФІФА. У канцы жніўня 2010 году было абвешчана, што матчы ў Сан-Паўлу прыме «Арэна Карынтыянс».
Рыю-дэ-Жанэйру | Бразылія | Сан-Паўлу | Фарталеза |
---|---|---|---|
Маракана | Нацыянальны стадыён Манэ Гарынча | Арэна Карынтыянс | Кастэлан |
Умяшчальнасьць: 78 838 | Умяшчальнасьць: 72 888 | Умяшчальнасьць: 65 807 | Умяшчальнасьць: 63 903 |
Бэлу-Арызонці | Порту-Алегры | Салвадор | Рэсыфі |
Мінэйран | Бэйра-Рыю | Фонтэ-Нова | Арэна Пэрнамбуку |
Умяшчальнасьць: 62 547 | Умяшчальнасьць: 51 300 | Умяшчальнасьць: 56 500 | Умяшчальнасьць: 46 154 |
Куяба | Манаўс | Натал | Курытыба |
Арэна Пантанал | Арэна Амазонія | Арэна дас Дунас | Арэна да Байшада |
Умяшчальнасьць: 42 968 | Умяшчальнасьць: 42 374 | Умяшчальнасьць: 42 086 | Умяшчальнасьць: 43 900 |
Лёсаваньне групавога этапу прайшло 6 сьнежня 2013 году. Каманды былі падзеленыя на 8 групаў па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы выйшлі ў 1/8 фіналу.
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Бразылія | 3 | 2 | 1 | 0 | 7—2 | 7 |
Мэксыка | 3 | 2 | 1 | 0 | 4—1 | 7 |
Харватыя | 3 | 1 | 0 | 2 | 6—6 | 3 |
Камэрун | 3 | 0 | 0 | 3 | 1—9 | 0 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
12 чэрвеня 2014 | Сан-Паўлу | Бразылія | 3:1 | Харватыя | Нэймар, 29', 71' (пэн.), Аскар, 90+1'; Марсэлу, 11' (аўтагол) | Юіці Нісімура |
13 чэрвеня 2014 | Натал | Мэксыка | 1:0 | Камэрун | Пэральта, 61' | Вільмар Ральдан |
17 чэрвеня 2014 | Фарталеза | Бразылія | 0:0 | Мэксыка | Джунэйт Чакыр | |
18 чэрвеня 2014 | Манаўс | Камэрун | 0:4 | Харватыя | Оліч, 11', Пэрышыч, 48', Манджукіч, 61', 73' | Пэдру Праэнса |
23 чэрвеня 2014 | Бразылія | Камэрун | 1:4 | Бразылія | Матып, 26'; Нэймар, 17', 35', Фрэд, 49', Фэрнандыньню, 84' | Юнас Эрыксан |
23 чэрвеня 2014 | Рэсыфі | Харватыя | 1:3 | Мэксыка | Пэрышыч, 87'; Маркес, 72', Гуардада, 75', Эрнандэс, 82' | Раўшан Ірматаў |
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Нідэрлянды | 3 | 3 | 0 | 0 | 10—3 | 9 |
Чылі | 3 | 2 | 0 | 1 | 5—3 | 6 |
Гішпанія | 3 | 1 | 0 | 2 | 4—7 | 3 |
Аўстралія | 3 | 0 | 0 | 3 | 3—9 | 0 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
13 чэрвеня 2014 | Салвадор | Гішпанія | 1:5 | Нідэрлянды | Шабі Алёнса, 27' (пэн.); ван Пэрсі, 44', 72', Робэн, 53', 80', дэ Врэй, 65' | Ніколя Рыцолі |
13 чэрвеня 2014 | Куяба | Чылі | 3:1 | Аўстралія | Санчэс, 12', Вальдывія, 14', Басэжур, 90+2'; Кэгіл, 35' | Нумандые Дуэ |
18 чэрвеня 2014 | Порту-Алегры | Аўстралія | 2:3 | Нідэрлянды | Кэгіл, 21', Едынак, 54' (пэн.); Робэн, 20', ван Пэрсі, 58', Дэпай, 68' | Джамэль Аймудзі |
18 чэрвеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Гішпанія | 0:2 | Чылі | Варгас, 20', Арангіс, 43' | Марк Гейгер |
23 чэрвеня 2014 | Курытыба | Аўстралія | 0:3 | Гішпанія | Вільля, 36', Торэс, 69', Мата, 82' | Наваф Шукрала |
23 чэрвеня 2014 | Сан-Паўлу | Нідэрлянды | 2:0 | Чылі | Фэр, 77', Дэпай, 90+2' | Бакары Гасама |
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Калюмбія | 3 | 3 | 0 | 0 | 9—2 | 9 |
Грэцыя | 3 | 1 | 1 | 1 | 2—4 | 4 |
Кот д’Івуар | 3 | 1 | 0 | 2 | 4—5 | 3 |
Японія | 3 | 0 | 1 | 2 | 2—6 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
14 чэрвеня 2014 | Бэлу-Арызонці | Калюмбія | 3:0 | Грэцыя | Армэра, 5', Гут’ерэс, 58', Радрыгес, 90+3' | Марк Гейгер |
14 чэрвеня 2014 | Рэсыфі | Кот д’Івуар | 2:1 | Японія | Бані, 64', Жэрвініё, 66'; Хонда, 16' | Энрыке Осэс |
19 чэрвеня 2014 | Бразылія | Калюмбія | 2:1 | Кот д’Івуар | Радрыгес, 64', Кінтэра, 70'; Жэрвініё, 73' | Гоўард Ўэб |
19 чэрвеня 2014 | Натал | Японія | 0:0 | Грэцыя | Хоэль Агіляр | |
24 чэрвеня 2014 | Куяба | Японія | 1:4 | Калюмбія | Акадзакі, 45+1'; Куадрада, 17' (пэн.), Мартынэс, 55', 82', Радрыгес, 90' | Пэдру Праэнса |
24 чэрвеня 2014 | Фарталеза | Грэцыя | 2:1 | Кот д’Івуар | Самарыс, 42', Самарас, 90+3' (пэн.); Бані, 74' | Карляс Вэра |
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Коста-Рыка | 3 | 2 | 1 | 0 | 4—1 | 7 |
Уругвай | 3 | 2 | 0 | 1 | 4—4 | 6 |
Італія | 3 | 1 | 0 | 2 | 2—3 | 3 |
Ангельшчына | 3 | 0 | 1 | 2 | 2—4 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
14 чэрвеня 2014 | Фарталеза | Уругвай | 1:3 | Коста-Рыка | Кавані, 24' (пэн.); Кэмпбэл, 54', Дуартэ, 57', Урэньня, 83' | Фэлікс Брых |
14 чэрвеня 2014 | Манаўс | Ангельшчына | 1:2 | Італія | Старыдж, 37'; Маркізіё, 35', Балятэльлі, 50' | Б’ёрн Кёйпэрс |
19 чэрвеня 2014 | Сан-Паўлу | Уругвай | 2:1 | Ангельшчына | Суарэс, 39', 85'; Руні, 75' | Карляс Вэляска Карбальлё |
20 чэрвеня 2014 | Рэсыфі | Італія | 0:1 | Коста-Рыка | Руіс, 44' | Энрыке Осэс |
24 чэрвеня 2014 | Натал | Італія | 0:1 | Уругвай | Гадын, 81' | Марка Радрыгес |
24 чэрвеня 2014 | Бэлу-Арызонці | Коста-Рыка | 0:0 | Ангельшчына | Джамэль Гаймудзі |
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Францыя | 3 | 2 | 1 | 0 | 8—2 | 7 |
Швайцарыя | 3 | 2 | 0 | 1 | 7—6 | 6 |
Эквадор | 3 | 1 | 1 | 1 | 3—3 | 4 |
Гандурас | 3 | 0 | 0 | 3 | 1—8 | 0 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
15 чэрвеня 2014 | Бразылія | Швайцарыя | 2:1 | Эквадор | Мэгмэдзі, 48', Сэфэравіч, 90+3'; Э. Валенсія, 22' | Раўшан Ірматаў |
15 чэрвеня 2014 | Порту-Алегры | Францыя | 3:0 | Гандурас | Бэнзэма, 45' (пэн.), 72', Вальядарэс, 48' (аўтагол) | Сандра Рыччы |
20 чэрвеня 2014 | Салвадор | Швайцарыя | 2:5 | Францыя | Джэмайлі, 81', Джака, 87'; Жыру, 17', Мацюідзі, 18', Вальбуэна, 40', Бэнзэма, 67', Сысако, 73' | Б’ёрн Кёйпэрс |
20 чэрвеня 2014 | Курытыба | Гандурас | 1:2 | Эквадор | Костлі, 31'; Э. Валенсія, 34', 65' | Бэн Ўільямз |
25 чэрвеня 2014 | Манаўс | Гандурас | 0:3 | Швайцарыя | Шакіры 6', 31', 71' | Нэстар Пітана |
25 чэрвеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Эквадор | 0:0 | Францыя | Нумандые Дуэ |
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Аргентына | 3 | 3 | 0 | 0 | 6—3 | 9 |
Нігерыя | 3 | 1 | 1 | 1 | 3—3 | 4 |
Босьнія і Герцагавіна | 3 | 1 | 0 | 2 | 4—4 | 3 |
Іран | 3 | 0 | 1 | 2 | 1—4 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
15 чэрвеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Аргентына | 2:1 | Босьнія і Герцагавіна | Калашынац, 3' (аўтагол), Мэсі, 65'; Ібішэвіч, 84' | Хоэль Агіляр |
16 чэрвеня 2014 | Курытыба | Іран | 0:0 | Нігерыя | Карляс Вэра | |
21 чэрвеня 2014 | Бэлу-Арызонці | Аргентына | 1:0 | Іран | Мэсі, 90+1' | Міларад Мажыч |
21 чэрвеня 2014 | Куяба | Нігерыя | 1:0 | Босьнія і Герцагавіна | Адэмвінгі, 29' | Пітэр О’Ліры |
25 чэрвеня 2014 | Порту-Алегры | Нігерыя | 2:3 | Аргентына | Муса 4', 47'; Мэсі 3', 45+1', Роха 50' | Ніколя Рыцолі |
25 чэрвеня 2014 | Салвадор | Босьнія і Герцагавіна | 3:1 | Іран | Джэка 23', П’яніч 59', Вэршаевіч 83'; Гучанэджад 82' | Карляс Вэляска Карбальлё |
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Нямеччына | 3 | 2 | 1 | 0 | 7—2 | 7 |
ЗША | 3 | 1 | 1 | 1 | 4—4 | 4 |
Партугалія | 3 | 1 | 1 | 1 | 4—7 | 4 |
Гана | 3 | 0 | 1 | 2 | 4—6 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
16 чэрвеня 2014 | Салвадор | Нямеччына | 4:0 | Партугалія | Мюлер, 12' (пэн.), 45+1', 78', Гумэльс, 32' | Міларад Мажыч |
16 чэрвеня 2014 | Натал | Гана | 1:2 | ЗША | А. Аю, 82'; Дэмпсі, 1', Брукс, 86' | Юнас Эрыксан |
21 чэрвеня 2014 | Фарталеза | Нямеччына | 2:2 | Гана | Гёцэ, 51', Клёзэ, 71'; А. Аю, 54', Г’ян, 63' | Сандра Рыччы |
22 чэрвеня 2014 | Манаўс | ЗША | 2:2 | Партугалія | Джонз, 64', Дэмпсі, 81'; Нані, 5', Варэла, 90+5' | Нэстар Пітана |
26 чэрвеня 2014 | Рэсыфі | ЗША | 0:1 | Нямеччына | Мюлер, 55' | Раўшан Ірматаў |
26 чэрвеня 2014 | Бразылія | Партугалія | 2:1 | Гана | Бой, 12' (аўтагол), Раналду, 80'; Г’ян, 57' | Наваф Шукурала |
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Бэльгія | 3 | 3 | 0 | 0 | 4—1 | 9 |
Альжыр | 3 | 1 | 1 | 1 | 6—5 | 4 |
Расея | 3 | 0 | 2 | 1 | 2—3 | 2 |
Рэспубліка Карэя | 3 | 0 | 1 | 2 | 3—6 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
17 чэрвеня 2014 | Бэлу-Арызонці | Бэльгія | 2:1 | Альжыр | Фэляйні, 70', Мэртэнс, 80'; Фэгулі, 24' (пэн.) | Марка Радрыгес |
17 чэрвеня 2014 | Куяба | Расея | 1:1 | Рэспубліка Карэя | Кержакоў, 74'; Лі Гін-Хо, 68' | Нэстар Пітана |
22 чэрвеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Бэльгія | 1:0 | Расея | Арыгі, 88' | Фэлікс Брых |
22 чэрвеня 2014 | Порту-Алегры | Рэспубліка Карэя | 2:4 | Альжыр | Сон Хын-Мін, 50', Ку Джа-Чоль, 72'; Сьлімані, 26', Халіш, 28', Джабу, 38', Браімі, 62' | Вільмар Ральдан |
26 чэрвеня 2014 | Сан-Паўлу | Рэспубліка Карэя | 0:1 | Бэльгія | Вэртонген, 78' | Бэн Ўільямз |
26 чэрвеня 2014 | Курытыба | Альжыр | 1:1 | Расея | Сьлімані, 60'; Какорын, 6' | Джунэйт Чакыр |
1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||
28 чэрвеня — Бэлу-Арызонці | ||||||||||||||
Бразылія | 1 (3)² | |||||||||||||
4 ліпеня — Фарталеза | ||||||||||||||
Чылі | 1 (2) | |||||||||||||
Бразылія | 2 | |||||||||||||
28 чэрвеня — Рыю-дэ-Жанэйру | ||||||||||||||
Калюмбія | 1 | |||||||||||||
Калюмбія | 2 | |||||||||||||
8 ліпеня — Бэлу-Арызонці | ||||||||||||||
Уругвай | 0 | |||||||||||||
Бразылія | 1 | |||||||||||||
30 чэрвеня — Бразылія | ||||||||||||||
Нямеччына | 7 | |||||||||||||
Францыя | 2 | |||||||||||||
4 ліпеня — Рыю-дэ-Жанэйру | ||||||||||||||
Нігерыя | 0 | |||||||||||||
Францыя | 0 | |||||||||||||
30 чэрвеня — Порту-Алегры | ||||||||||||||
Нямеччына | 1 | |||||||||||||
Нямеччына | 2¹ | |||||||||||||
13 ліпеня — Рыю-дэ-Жанэйру | ||||||||||||||
Альжыр | 1 | |||||||||||||
Нямеччына | 1¹ | |||||||||||||
29 чэрвеня — Фарталеза | ||||||||||||||
Аргентына | 0 | |||||||||||||
Нідэрлянды | 2 | |||||||||||||
5 ліпеня — Салвадор | ||||||||||||||
Мэксыка | 1 | |||||||||||||
Нідэрлянды | 0 (4)² | |||||||||||||
29 чэрвеня — Рэсыфі | ||||||||||||||
Коста-Рыка | 0 (3) | |||||||||||||
Коста-Рыка | 1 (5)² | |||||||||||||
9 ліпеня — Сан-Паўлу | ||||||||||||||
Грэцыя | 1 (3) | |||||||||||||
Нідэрлянды | 0 (2)² | |||||||||||||
1 ліпеня — Сан-Паўлу | ||||||||||||||
Аргентына | 0 (4) | За трэцяе месца | ||||||||||||
Аргентына | 1¹ | |||||||||||||
5 ліпеня — Бразылія | 12 ліпеня — Бразылія | |||||||||||||
Швайцарыя | 0 | |||||||||||||
Аргентына | 1 | Бразылія | 0 | |||||||||||
1 ліпеня — Салвадор | ||||||||||||||
Бэльгія | 0 | Нідэрлянды | 3 | |||||||||||
Бэльгія | 2¹ | |||||||||||||
ЗША | 1 | |||||||||||||
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
28 чэрвеня 2014 | Бэлу-Арызонці | Бразылія | 1:1 (3:2, пэн.) | Чылі | Давід Луіс, 18'; Санчэс, 32' | Гоўард Ўэб |
28 чэрвеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Калюмбія | 2:0 | Уругвай | Радрыгес, 28', 50' | Б’ёрн Кёйпэрс |
29 чэрвеня 2014 | Фарталеза | Нідэрлянды | 2:1 | Мэксыка | Снэйдэр, 88', Гюнтэляар, 90+4' (пэн.); дос Сантас, 48' | Пэдру Праэнса |
29 чэрвеня 2014 | Рэсыфі | Коста-Рыка | 1:1 (5:3, пэн.) | Грэцыя | Руіс, 52'; Папастатопуляс, 90+1' | Бэн Ўільямз |
30 чэрвеня 2014 | Бразылія | Францыя | 2:0 | Нігерыя | Пагба, 79', Ёба, 90+2' (аўтагол) | Марк Гейгер |
30 чэрвеня 2014 | Порту-Алегры | Нямеччына | 2:1 (д. ч.) | Альжыр | Шурле, 92', Эзіль, 120'; Джабу, 120+1' | Сандра Рыччы |
1 ліпеня 2014 | Сан-Паўлу | Аргентына | 1:0 (д. ч.) | Швайцарыя | Ды Марыя, 118' | Юнас Эрыксан |
1 ліпеня 2014 | Салвадор | Бэльгія | 2:1 (д. ч.) | ЗША | дэ Бройнэ, 93', Люкаку, 105'; Грын, 107' | Джамэль Гаймудзі |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
4 ліпеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Францыя | 0:1 | Нямеччына | Гумэльс, 13' | Нэстар Пітана |
4 ліпеня 2014 | Фарталеза | Бразылія | 2:1 | Калюмбія | Сылва, 7', Давід Луіс, 69'; Радрыгес, 80' (пэн.) | Карляс Вэляска Карбальлё |
5 ліпеня 2014 | Бразылія | Аргентына | 1:0 | Бэльгія | Ігуаін, 8' | Ніколя Рыцолі |
5 ліпеня 2014 | Салвадор | Нідэрлянды | 0:0 (4:3, пэн.) | Коста-Рыка | Раўшан Ірматаў |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
8 ліпеня 2014 | Бэлу-Арызонці | Бразылія | 1:7 | Нямеччына | Аскар, 90' ;Мюлер, 11', Клёзэ, 23', Кроос, 24', 26', Хэдыра, 29', Шурле, 69', 79' | Марка Радрыгес |
9 ліпеня 2014 | Сан-Паўлу | Нідэрлянды | 0:0 (2:4, пэн.) | Аргентына | Джунэйт Чакыр |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
12 ліпеня 2014 | Бразылія | Бразылія | 0:3 | Нідэрлянды | ван Пэрсі, 3' (пэн.), Блінд, 17', Вэйнальдум, 90+1' | Джамэль Гаймудзі |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
13 ліпеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Нямеччына | 1:0 (д. ч.) | Аргентына | Гёцэ, 113' | Ніколя Рыцолі |
Наступныя гульцы забівалі галы на турніры:
|
|
Па выніках турніру былі ўручаныя наступныя ўзнагароды:
Да цырымоніі адкрыцьця ў 2013 годзе Кубка Канфэдэрацыяў ў Бразыліі, па гарадох краіны-арганізатара прайшлі дэманстрацыі незадаволеных у памерах дзяржаўных сродкаў, якія былі выдаткаваныя на арганізацыю правядзеньня чэмпіянату сьвету па футболе. Прэзыдэнт Бразыліі Дылма Русэф і прэзыдэнт ФІФА Зэп Блятэр былі моцна асьвістаныя падчас сваіх прамоваў на адкрыцьці турніру ў 2013 годзе, згодна з чым было прынята рашэньне не рабіць прамовы на цырымоніі адкрыцьця чэмпіянату сьвету ў 2014 годзе.
Пасьля шматлікіх сьмерцяў на футбольных стадыёнах Бразылія ў 2003 годзе прыняла закон аб забароне продажу алькаголю на стадыёнах. Аднак ФІФА запатрабавала, каб падчас чэмпіянату продаж алькаголю ўсё ж такі быў дазволены, таму што кампанія «Будвайзэр» зьяўляецца галоўным спонсарам Кубка сьвету й афіцыйным півам чэмпіянату сьвету па футболе яшчэ з 1986 году. Дзякуючы гэтаму Бразылія прыняла закон, які дазволіў продаж алькаголю ў час Кубку сьвету.
18 чэрвеня каля 100 чылійскіх прыхільнікаў, якія сабраліся за межамі стадыёну «Маракана», прарвалі шэрагі бясьпекі, пасьля адзін з прыхільнікаў адцягнуў увагу ахоўнікаў. Яны дасягнулі пакояў прэс-цэнтру, дзе разьбілі шкляныя дзьверы. Вайсковая паліцыя паведаміла, што 85 чылійцаў былі затрыманыя падчас гэтых падзеяў. Раней 15 чэрвеня прыблізна каля 20 аргентынцаў зрабілі аналягічнае правапарушэньне падчас матчу Аргентына — Босьнія.
Тэма чэмпіянату была абыграная як галоўная сюжэтная лінія аднаго з эпізодаў 25 сэзону мультсэрыялу «Сымпсаны», дзе галоўнага пэрсанажа, Гамэра Сымпсана, запрашаюць ў Бразылію ў якасьці судзьдзі футбольных гульняў. Таксама, згодна з вынікамі эпізоду, пераможцам чэмпіянату становіцца каманда Нямеччыны, якая выйграла фінальны матч супраць каманды Бразыліі зь лікам 2:0.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.