Ян Вэртонген: бэльгійскі футбаліст

Ян Вэртонген (па-нідэрляндзку: Jan Vertonghen; нарадзіўся 24 красавіка 1987 году, Сінт-Нікляас, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, абаронца клюбу «Андэрлехт» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.

Ян Вэртонген
Ян Вэртонген: Кар’ера, Міжнародныя выступы, Дасягненьні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 красавіка 1987(1987-04-24)[…] (36 гадоў)
Рост 189 см
Вага 79 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Андэрлехт
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2012
2007
2012—2020
2020—2022
2022—
Аякс
РКК Ваальвэйк (арэнда)
Тотэнгэм Готспур
Бэнфіка
Андэрлехт
157 (23)
12 (3)
232 (8)
57 (0)
50 (4)
Зборныя
2007— Бэльгія 153 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2023.

Кар’ера

Раньнія гады

Ян разам са сваімі двума братамі пачаў займацца футболам у дзіцячай камандзе ў вёсачцы Тыльродэ, недалёка ад Сынт-Ніклясу. Затым ва ўзросьце 12 гадоў патрапіў у юнацкую каманду антвэрпенскага клюбу «Жэрміналь Бээрсхот». Менавіта адтуль, 15-гадовы Вэртонген у 2003 годзе перайшоў у амстэрдамскі «Аякс». Улетку 2006 году Ян быў пераведзены галоўным трэнэрам Гэнкам тэн Катэ ў асноўны склад каманды. Афіцыйны дэбют Яна адбыўся 23 жніўня 2006 году ў матчы Лігі чэмпіёнаў сэзону 2006—2007 гадоў супраць дацкага «Капэнгагена». Вэртонген у матчы выйшаў на замену на 61-й хвіліне, замяніўшы абаронцу Гэдвігеса Мадура. Матч скончыўся гасьцявой перамогай «Капэнгагена» зь лікам 0:2, і нягледзячы на ​​тое, што ў першым матчы «Аякс» перамог у гасьцях 1:2, датчане выйшлі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў дзякуючы розьніцы забітых і прапушчаных мячоў. 3 сьнежня 2006 году Вэртонген дэбютаваў у Эрэдывізіі ў хатнім матчы супраць «Вілема II». 31 студзеня 2007 году Ян быў аддадзены ў арэнду ў клюб «РКК Ваальвэйк», за які дэбютаваў 3 лютага ў гасьцявым матчы супраць клюбу НАК, дзе ягоная каманда саступіла зь лікам 2:1.

«Тотэнгэм Готспур»

12 ліпеня 2012 году сайт лёнданскага «Тотэнгэму» паведаміў аб падпісаньні кантракту з Вэртонгенам. 29 верасьня 2012 году Ян, у шостым туры чэмпіянату Ангельшчыны, забіў свой першы гол за «шпораў» у браму «Манчэстэр Юнайтэд».

Міжнародныя выступы

У сярэдзіне траўня 2007 году Ян атрымаў выклік у асноўную зборную Бэльгіі, разам зь ім з моладзевай зборнай быў выкліканы Фарыс Аруна. У матчы супраць зборнай Партугаліі, які адбыўся 2 чэрвеня 2007 году ў Брусэлі, Ян дэбютаваў у складзе зборнай, але бэльгійцы дома саступілі зь лікам 1:2.

Дасягненьні

«Аякс»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ян Вэртонген Кар’ераЯн Вэртонген Міжнародныя выступыЯн Вэртонген ДасягненьніЯн Вэртонген КрыніцыЯн Вэртонген Вонкавыя спасылкіЯн ВэртонгенАндэрлехт БрусэльБэльгіяЗборная Бэльгіі па футболеНідэрляндзкая моваСінт-Нікляас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Апэрацыйная сыстэмаЖамыслаўльЧалавекДж (дыграф)Касьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураўФундацыя «Вікімэдыя»Гайла (імя)ГодЧэрвеньПрацаСмаленскМаксім ГарэцкіМужыцкая праўдаСяргей НавумчыкПавал ВусаўУсяслаў ЧарадзейПарыжТаварыства беларускай школы20102022ХутарАркаБацькаўшчынаПрэзыдэнтВіцебскДотык пісі рукоюТадзіяна КляшторнаяНямеччынаАлег ЖданГарадзенская вобласьцьРасеяСьпіс беларускіх імёнаўГомельАндрэй СаньнікаўЮры ГумянюкРамэнПермЭтыкаEBayРуская моваСельская гаспадарка БеларусіВусаваМаскоўскі мэтрапалітэнСьвятлана АлексіевічРымутМіжславянская моваСям’яАўстраліяДжоні ДэпЗнак бяды (фільм)ЁC++Эўрапейскі ЗьвязРоварІвонка СурвілаАндрэй ХадановічПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуМаскваНікатынЧарнобыльская катастрофаМэтафараАрцём АрашонакУладзімер Ліпскі25 красавікаМіжнародны жаночы дзеньРэжым Лукашэнкі🡆 More