Манчэстэр Юнайтэд: ангельскі футбольны клюб

«Манчэстэр Юнайтэд» (па-ангельску: Manchester United) — ангельскі футбольны клюб з гораду Манчэстэр.

20-разовы чэмпіён Ангельшчыны, 12-разовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны. Трохразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў (1968, 1999, 2008), уладальнік Кубка кубкаў (1991), пераможца Лігі Эўропы (2017). Хатні стадыён «Юнайтэд», «Олд Трафард», быў адчынены ў 1910 годзе. Ён зьяўляецца найбуйнейшым пасьля «Ўэмблі» футбольным стадыёнам у Ангельшчыне, ён здольны зьмясьціць каля 76 тысячаў заўзятараў.

Манчэстэр Юнайтэд
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Поўная назва па-ангельску: Manchester United Football Club
Заснаваны 1878, як Newton Heath LYR F.C.
Горад Манчэстэр, Ангельшчына
Стадыён Олд Трафард
Умяшчальнасьць: 74 879
Прэзыдэнт Джоэл Глэйзэр[d] і Аўрам Глэйзэр[d]
Кіраўнік Manchester United Limited[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2022—2023 3 месца
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Хатнія колеры
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Выязныя колеры
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад
Трэція колеры
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
manutd.com (анг.)​ (гішп.)​ (фр.)​ (ар.)​ (яп.)​ (кіт.)​ (кар.)

«Манчэстэр Юнайтэд» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых ангельскіх клюбаў паводле колькасьці тытулаў за ўсю гісторыю, а за апошнія 20 гадоў клюб ёсьць самым пасьпяховым клюбам у Ангельшчыне, атрымаўшы перамогу ў 27 буйных трафэях зь лістапада 1986 году, калі каманду ўзначаліў сэр Алекс Фэрг’юсан. У сэзоне 2010—2011 гадоў «Юнайтэд» выйграў чэмпіянат Ангельшчыны ў рэкордны 19 раз, апярэдзіўшы паводле гэтага паказчыку «Лівэрпул». У 1968 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» стаў першым ангельскім клюбам, які перамог у Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале партугальскую «Бэнфіку» зь лікам 4:1. У 1999 годзе клюб у другі раз стаў пераможцам галоўнага эўрапейскага клюбнага спаборніцтва, адолеўшы ў фінале мюнхэнскую «Баварыю» зь лікам 2:1. У 2008 годзе «Юнайтэд» зноўку атрымаў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў, абыграўшы ў фінале лёнданскі «Чэлсі». Акрамя таго, «Юнайтэд» зьяўляецца рэкардсмэнам паводле колькасьці пераможаных Кубкаў Ангельшчыны (12 перамогаў).

На цяперашні момант «Юнайтэд» уваходзіць у тройку футбольных клюбаў з самымі высокімі даходамі. У красавіку 2012 году часопіс Forbes ацаніў клюб у 2,235 млрд даляраў. «Манчэстэр Юнайтэд» зьяўляецца самым дарагім спартовым клюбам у сьвеце.

Гісторыя

Першыя сэзоны (1878—1945)

Клюб быў сфармаваны пад назвай «Newton Heath (Lancashire & Yorkshire Railway)» (скарочана «Newton Heath (L&YR)») групай працоўных-чыгуначнікаў Манчэстэру ў 1878 годзе. Затым імя было скарочанае да «Newton Heath», а футбалісты сталі звацца «the Heathens» (насельнікі верасовых пустак). У 1889 годзе яны заснавалі футбольны альянс, які ў 1892 годзе ўвайшоў у склад футбольнай лігі Ангельшчыны.

Першым зьнятым на кінаплёнку матчам клюбу стала перамога над клюбам «Бэрнлі» 6 сьнежня 1902 году.

У 1902 годзе клюб збанкрутаваў, але быў выратаваны Джонам Дэвісам, які пагасіў даўгі й зьмяніў назву на «Manchester United», памяняўшы і колеры каманды зь зялёнага і залатога на чырвоны і белы для таго, каб пахадзіць на футбольны клюб «Лівэрпул». Пад новай назвай клюб выйграў чэмпіянат Ангельшчыны ў 1908 годзе, а 26 красавіка 1909 году і Кубак Ангельшчыны, перамогшы ў фінале каманду з Брысталу. Затым у 1910 годзе пры фінансавай падтрымцы Дэвіса клюб пераехаў са старога стадыёну на Бэнк стрыт на новы «Олд Трафард». У 1911 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» зноў выйграў чэмпіянат Ангельшчыны.

Час Басьбі (1945—1969)

Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад 
«Малышы Басьбі» ў апошнім матчы перад трагедыяй
Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад 
Мэмарыяльная дошка ў памяць аб загінулых у авіякатастрофе 1958 году

Мэт Басьбі быў прызначаны галоўным эрам каманды ў 1945 годзе. Справы ён вёў нечуваным тады спосабам, зьяўляючыся мэнэджарам і эрам адначасова. Посьпех прыйшоў да яго практычна адразу: у 1948 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў Кубак Ангельшчыны.

Басьбі ўвёў практыку пошуку маладых адораных футбалістаў, і ў 1956 годзе каманда са сярэднім векам 22 гады выйграла чэмпіянат Ангельшчыны. У наступным сэзоне «Манчэстэр Юнайтэд» ізноў выйграў чэмпіянат і дайшоў да фіналу кубка, прайграўшы ў ім клюбу «Астан Віла». «Манчэстэр Юнайтэд» першым з ангельскіх клюбаў прыняў удзел у эўракубках, адразу ж дайшоўшы да паўфіналу.

6 лютага 1958 году каманда трапіла ў авіякатастрофу, вяртаючыся з эўракубкавай гульні, у небе над Мюнхэнам. Трагедыя ўнясла жыцьці васьмі футбалістаў і пятнаццаці іншых пасажыраў. Нягледзячы на трагедыю, клюб працягнуў выступы ва ўсіх турнірах і ў гэтым жа сэзоне дайшоў да фіналу Кубка Ангельшчыны, саступіўшы ў ім клюбу «Болтан Ўандэрэрз».

У пачатку 60-х гг. Басьбі перабудаваў каманду, запрасіўшы такіх гульцоў, як Дэніс Лоў і Пэт Крэранд. Каманда выйграла кубак у 1963, затым у 1965 і 1967 чэмпіянат Ангельшчыны, а ў 1968 годзе, першай з ангельскіх камандаў, Кубак чэмпіёнаў. У той камандзе гулялі тры футбалісты, якіх прызналі найлепшымі ў Эўропе па выніках году: Бобі Чарлтан, Дэніс Лоў і Джордж Бэст. У 1969 годзе на пасту кіраўніка Басьбі зьмяніў былы гулец і эр каманды Ўілф Макгінэс.

1969—1986

Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад 
Браян Робсан быў капітанам «Манчэстэр Юнайтэд» на працягу 12 гадоў

У канцы 1972 году галоўным эрам стаў Томі Догэрці. Догэрці, або проста «Док», выратаваў каманду ад вылету з найвышэйшага дывізіёну, зрэшты гэтага не атрымалася пазьбегнуць у 1974 годзе. Зь першай спробы каманда вярнулася ў найвышэйшую лігу і ўжо ў 1976 годзе дайшла да фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе прайграла «Саўтгэмптану». У 1977 годзе каманда была ў фінале зноў, гэтым разам ёй спадарожнічаў посьпех, і футбольны клюб «Лівэрпул» быў пераможаны. Нягледзячы на гэты посьпех і папулярнасьць сярод заўзятараў, Догэрці пакінуў клюб неўзабаве пасьля фіналу, пасьля таго, як выявілася яго сувязь з жонкай фізыятэрапэўта.

На вакантны пост у 1977 годзе ўступіў Дэйв Сэкстан. Ён прышчапіў камандзе больш абарончы стыль, выклікаўшы незадаволенасьць сярод заўзятараў, якія аддаюць перавагу атакаваламу футболу Басьбі і Догэрці. Пасьля шэрагу няўдалых сэзонаў Сэкстан пакінуў клюб у 1981 годзе.

Яго пераемнікам стаў Рон Аткінсан, які адразу ж паставіў трансфэрны рэкорд, падпісаўшы кантракт з Браянам Робсанам з клюбу «Ўэст Бромўіч». У камандзе Аткінсана таксама гулялі такія футбалісты як Эспэр Ольсэн, Гордан Стрэчан, Норман Вайтсайд і Марк Г’юз. Клюб выйграў кубак у 1983 і 1985 гадах, і Кубак чэмпіёнаў у сэзоне 1985—1986. Аднак у чэмпіянаце Ангельшчыны ў той год каманда заняла толькі чацьвертае месца. Дрэнная форма захавалася і ў наступным сэзоне, калі каманда была на грані вылету з Прэм’ер-Лігі. Пасьля гэтага Аткінсан быў зьняты з паста.

Эпоха Алекса Фэрг’юсана (1986—2013)

Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад 
Алекс Фэрг’юсан эраваў клюб у 1986—2013 гадах

Алекс Фэрг’юсан зьмяніў Аткінсана на пасту галоўнага эра каманды і вывеў яе на 11 месца па выніках чэмпіянату Ангельшчыны. Наступны сэзон (1987—1988), МЮ скончыў другім, а Браян Маклэйр стаў першым пасьля Джорджа Бэста бамбардзірам клюбу, забіўшым дваццаць галоў у чэмпіянаце. Аднак у сэзоне 1989 году каманда ізноў апынулася на грані вылету з Прэм’ер-Лігі, а Фэрг’юсан на грані адстаўкі. Аднак перамога ў трэцім крузе Кубка Ангельшчыны над «Нотынггэм Форэст» дазволіла яму працягнуць працу з камандай, што прывяло да перамогі над «Крыстал Пэлас» у фінале. У сэзоне 1990—1991 гадоў «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў Кубак уладальнікаў кубкаў, перамогшы ў фінале гішпанскую «Барсэлёну». Аднак у наступным годзе каманда выляцела з розыгрышу Кубка Ангельшчыны на раньняй стадыі, прайграўшы клюбу «Лідс Юнайтэд». У 1991 годзе клюб выпусьціў свае акцыі на Лёнданскую біржу.

Прыезд у каманду Эрыка Кантаны ў лістападзе 1992 году аказаў добры ўплыў на вынікі, і ўжо ў сэзоне 1992—1993 гадоў «Манчэстэр Юнайтэд» стаў чэмпіёнам Ангельшчыны, упершыню пасьля 1967 году. Акрамя таго, у наступным сэзоне каманда зрабіла дубль, выйграўшы як чэмпіянат так і кубак краіны.

У сэзоне 1994—1995 Кантана атрымаў васьмімесячную дыскваліфікацыю за зьбіцьцё, нанесенае заўзятару клюбу «Крыстал Пэлас» Мэт’ю Сымансу падчас гульні. Згуляўшы ўнічыю апошні матч чэмпіянату і саступіўшы ў фінале кубка «Эвэртану», каманда засталася без узнагарод. Пасьля гэтага Фэрг’юсан прадаў частку ключавых гульцоў і запрасіў у каманду шэраг маладых таленавітых футбалістаў, уключаючы Дэйвіда Бэкгэма і Пола Скоўлза. Новыя гульцы ўдала ўліліся ў склад і ў сэзоне 1995—1996 «Манчэстэр Юнайтэд» зноў аформіў дубль.

У 1997 годзе каманда зноў выйграла чэмпіянат, а Эрык Кантана завяршыў кар’еру ва ўзросьце 30 гадоў. Пачатак наступнага сэзону таксама складалася ўдала для каманды, але фінал не атрымаўся, і «Манчэстэр Юнайтэд» саступіў чэмпіёнства «Арсэналу». Сэзон 1998—1999 стаў найболей удалым для клюбу — ён выйграў чэмпіянат і Кубак Ангельшчыны, а таксама Лігу чэмпіёнаў, стаўшы першым эўрапейскім клюбам, якому скараўся падобны хэт-трык у адным сэзоне. Каманда выйграла чэмпіянат у 2000 і 2001 гадах, але на эўрапейскай арэне выступала няўдала. Сэзон 2002 быў скончаны на трэцім месцы, аднак у наступным годзе каманда ізноў выйграла чэмпіянат Ангельшчыны. У наступных сэзонах каманда выступала ня так удала. Наступнае чэмпіёнства каманда выйграла ў 2007 годзе. 13 траўня 2005 году бізнэсовец Малкалм Глэйзэр атрымаў кантрольны пакет акцыяў у клюбе коштам каля 1,47 мільярду амэрыканскіх даляраў. 16 траўня ён павялічыў сваю дзель да 75 адсоткаў, неабходных для атрыманьня права зьняць акцыі клюбу з гандлю Лёнданскай біржы. Клюб зноў стаў прыватным.

8 траўня 2013 году Алекс Фэрг’юсан абвясьціў аб рашэньні завяршыць трэнерскую кар’еру па заканчэньні сэзону 2012/13, пры гэтым застаўшыся ў клюбе ў якасьці сябра рады дырэктараў, а таксама амбасадара клюбу. 9 траўня было абвешчана, што новым галоўным трэнерам клюбу стане Дэвід Моэс, які да гэтага кіраваў «Эвэртан». Моэс падпісаў з клюбам шасьцігадовы кантракт.

Заўзятары

Пасьля таго, як клюб выйграў чэмпіянат у 1956 годзе, ён стаў найболей наведвальным у лізе, пабіўшы папярэднія дасягненьні клюбу «Ньюкасл Юнайтэд». Пасьля авіякатастрофы ў Мюнхэне ў 1958 годзе ў клюбу значна дадалося заўзятараў. На мяжы стагодзьдзяў у клюбу ёсьць некалькі груп актыўных заўзятараў, сярод іх: Independent Manchester United Supporters' Association, Manchester United Supporters Trust.

Склад

    Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Бр Алтай Баіндыр 1998
2 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Аб Віктар Ліндэлёф 1994
4 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  ПА Сафіян Амрабат (ар. Фіярэнтына) 1996
5 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Аб Гары Магуайр 1993
6 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Аб Лісандра Мартынэс 1998
7 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  ПА Мэйсан Маўнт 1999
8 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  ПА Бруну Фэрнандыш (капітан) 1994
9 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Нап Антані Марсьяль 1995
10 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Нап Маркус Рашфард 1997
11 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Нап Расмус Гёйлюн 2003
12 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Аб Тырэль Малясія 1999
14 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  ПА Крыстыян Эрыксэн 1992
16 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Нап Амад Дыяльлё 2002
17 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Нап Аляхандра Гарнача 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  ПА Казэміру 1992
19 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Аб Рафаэль Варан 1993
20 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Аб Дыёгу Далот 1999
21 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Нап Антані Матэўс 2000
22 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Бр Том Гітан 1986
23 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Аб Люк Шоў 1995
24 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Бр Андрэ Анана 1996
29 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Аб Ааран Ўан-Бісака 1997
35 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Аб Джоні Эванз 1988
37 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  ПА Кобі Мэйну 2005
39 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  ПА Скот Мактомінэй 1996
47 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  ПА Шола Шарэтырэй 2004
53 Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад  Аб Вілі Камбваля 2004

Галоўныя трэнэры

  • 1892—1900 Э. Г. Олбат
  • 1900—1903 Джэймз Ўэст
  • 1903—1912 Эрнэст Мэнгнал
  • 1912 Т. Дж. Ўолварт
  • 1912—1914 Джон Бэнтлі
  • 1914—1921 Джон Робсан
  • 1921—1926 Джон Чэпман
  • 1926—1927 Лал Гілдытч
  • 1927—1931 Гэрбэрт Бэмлэт
  • 1931—1932 Ўолтэр Крыкмэр
  • 1932—1937 Скот Данкан
  • 1938—1944 Джымі Портэр
  • 1944—1945 Ўолтэр Крыкмэр
  • 1945—1969 Сэр Мэт Басьбі
  • 1958 Джэймз Мэрфі
  • 1970 Ўілф Макгінэс
  • 1970—1971 Сэр Мэт Басьбі
  • 1971—1972 Фрэнк О’Фарэл
  • 1972—1977 Томі Догэрці
  • 1977—1981 Дэйв Сэкстан
  • 1981—1986 Рон Эткінсан
  • 1986—2013 Сэр Алекс Фэрг’юсан
  • 2013—2014 Дэйвід Моес
  • 2014—2016 Люі ван Гааль
  • 2016—2018 Жузэ Маўрыньню
  • 2018—2021 Уле Гунар Сульшэр
  • 2021—2022 Ральф Рангнік
  • з 2022 Эрык тэн Гаг

Трафэі

Манчэстэр Юнайтэд: Гісторыя, Заўзятары, Склад 
Пераможаныя трафэі клюбу

Іншыя ўзнагароды

  • Найлепшая абарона чэмпіянату Ангельшчыны: 16
    • Пераможца ў: 1908, 1911, 1952, 1956, 1957, 1965*, 1967*, 1977*, 1983, 1990*, 1993, 1994, 1996, 1997, 2003, 2007 (* — некалькі пераможцаў)
  • Каманда году па вэрсіі канала BBC Sports: 2
    • Пераможца ў: 1968, 1999

Рэкорды

  • Буйная перамога ў чэмпіянаце: 10-1 у матчы з «Ўулвэргэмптанам», 1-ы дывізіён, 15 кастрычніка 1892 году.
  • Буйная перамога ў Прэм’ер-лізе: 9-0 у матчы зь «Іпсўіч Таўн» 4 сакавіка 1995 году
  • Буйная перамога ў кубках: 10-0 у матчы з «Андэрлэхтам», Ліга чэмпіёнаў, папярэдні этап 26 верасьня 1956 году
  • Буйная выязная перамога: 8-1 у матчы з «Нотынггэм Форэст», люты 1999
  • Буйная параза: 0-7 у матчы з «Блэкбэрн Ровэрз», 1-ы дывізіён, 10 красавіка 1926 году
  • Буйная параза ў кубках: 1-7 у матчы з «Бэрнлі», Кубак Ангельшчыны, 1-ы этап, 13 лютага 1901 году
  • Больш за ўсё матчаў: Бобі Чарлтан 754
  • Больш за ўсё галоў: 247 Бобі Чарлтан
  • Больш за ўсё галоў у чэмпіянаце Ангельшчыне: 199 Бобі Чарлтан, 1956-73
  • Больш за ўсё матчаў у рангу капітана: Бобі Чарлтан, 106
  • Больш за ўсё матчаў у чэмпіянаце Ангельшчыне: 606 Бобі Чарлтан, 1956-73
  • Больш за ўсё галоў у сэзоне: 32 Дэніс Вайёлэт, 1-ы дывізіён, 1959-60
  • Больш за ўсё галоў у сэзоне ва ўсіх спаборніцтвах: 46 — Дэніс Лоў, 1963-64
  • Больш за ўсё галоў у матчы: 6 Джордж Бэст у матчы з «Нортгэмптан Таўн», 7 лютага 1970 году
  • Рэкорд наведвальнасьці ў матчах Прэм’ер-лігі: Олд Трафард 76 098 — «Блэкбэрн Ровэрз», 31 сакавіка 2007 году
  • Рэкорд хатняй наведвальнасьці ў матчах Прэм’ер-лігі: Мэйн Роад 83 250 у матчы з «Арсэналам», 1-ы дывізіён, 7 студзеня 1948 году
  • Рэкорд наведвальнасьці на Олд Трафард: 76 962, «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» супраць «Грымсьбі Таўн», Кубак Ангельшчыны, паўфінал, 25 сакавіка 1939 году
  • Бяспройгрышная сэрыя (усе турніры): 45, 24 сьнежня 1998 году — 3 кастрычніка 1999 году
  • Больш за ўсё галоў у сэзоне; 103 1956/57, 1958/59
  • Больш за ўсё ачкоў у сэзоне: 92 у 42 гульнях 1993/94; 91 у 38 гульнях 2000/01

Статыстыка ў найвышэйшым дывізіёне

«Манчэстэр Юнайтэд» правёў у Прэм’ер-лізе 79 сэзонаў (больш толькі «Эвэртан», «Астан Віла», «Лівэрпул» і «Арсэнал») сканчаючы чэмпіянат на наступных месцах:

1 16 12 2
2 12 13 4
3 6 14 2
4 7 15 2
5 2 16 2
6 2 17 1
7 2 18 3
8 6 19 1
9 3 20 0
10 1 21 2
11 3 22 2

«Манчэстэр Юнайтэд» зьяўляецца адным з трох клюбаў (нароўні зь «Лівэрпулем» і «Арсэналам»), якія сканчалі чэмпіянат на першым месцы часьцей чым на якім-небудзь іншым.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Манчэстэр Юнайтэд ГісторыяМанчэстэр Юнайтэд ЗаўзятарыМанчэстэр Юнайтэд СкладМанчэстэр Юнайтэд Галоўныя трэнэрыМанчэстэр Юнайтэд ТрафэіМанчэстэр Юнайтэд РэкордыМанчэстэр Юнайтэд Статыстыка ў найвышэйшым дывізіёнеМанчэстэр Юнайтэд КрыніцыМанчэстэр Юнайтэд Вонкавыя спасылкіМанчэстэр ЮнайтэдАнгельская моваКубак Ангельшчыны па футболеКубак уладальнікаў кубкаў УЭФАЛіга Эўропы УЭФАЛіга Эўропы УЭФА 2016—2017 гадоўЛіга чэмпіёнаў УЭФАМанчэстэрОлд ТрафардЧэмпіянат Ангельшчыны па футболе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сельская гаспадарка БеларусіЭнцыкляпэдыяЛірыкаМаркетынгРусіфікацыя БеларусіПрыдатак (мовазнаўства)Зьміцер СанькоЖамойцьМацьвей СьвідзінскіДразды (гурт)ПаэзіяЧорны замак АльшанскіЦмокЛюбарт (імя)Расейская моваЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіІсьляндзкі коньКарлес ПудждэмонНаша думкаМэдыяВікіАдольф ГітлерВольга Бабкова1923Русіны (этнічная група)Дзяржава14 красавікаВерасеньКунілінгусЛюдміла СільноваЛеў СапегаМаршы недармаедаўПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуМіхаіл ГуцарыеўZuzana (зброя)ВікіІван ЧыгрынаўУкраінскае ПалесьсеЛацкая моваПольшчаАмонімПімен Панчанка24 красавікаРАУСВэб-сайтСлуцакПошукавая сыстэмаTor BandЯгайлаПТыраспальСтурчурканБацькаўшчынаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуТравеньФрыдрыхЛетуваСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваПарнаграфія ў БеларусіРэлігія ў БеларусіБАТЭ БарысаўЛікГалерэяАдэсаАхоўны статусФіліпіныСурвэткаСэксуальнасьць чалавекаСолыОпсаСтаніслаў Манюшка🡆 More