Мэмфіс Дэпай: нідэрляндзкі футбаліст

Мэ́мфіс Дэпа́й (па-нідэрляндзку: Memphis Depay; нарадзіўся 13 лютага 1994 году, Моордрэхт, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.

Добра вядомы дзякуючы сваёй здольнасьці на далёкія стрэлы і дрыблінг.

Мэмфіс Дэпай
Мэмфіс Дэпай: Кар’ера, Дасягненьні, Крыніцы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лютага 1994(1994-02-13) (30 гадоў)
Рост 178 см
Вага 78 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетыка Мадрыд
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015
2015—2017
2017—2021
2021—2023
2023—
ПСВ Эйндговэн
Манчэстэр Юнайтэд
Алімпік Ліён
Барсэлёна
Атлетыка Мадрыд
90 (39)
33 (2)
139 (63)
30 (13)
26 (9)
Зборныя
2013— Нідэрлянды 88 (44)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
27 сакавіка 2023.

Кар’ера

Мэмфіс пачаў сваю кар’еру ў ПСВ, дзе пад уплывам трэнэра Філіпа Каку, стаў неад’емнай часткай калектыву, забіўшы 50 галоў у 124 гульнях ва ўсіх спаборніцтвах. У сэзоне 2014—2015 гадоў ён стаў лепшым бамбардзірам Эрэдывізіі з 22 галамі ў 30 гульнях і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам краіны ўпершыню з 2008 году. Акрамя таго, Мэмфіс атрымаў трафэй Ёгана Круіфа як лепшы талент году. У траўні 2015 году Дэпай падпісаў кантракт з ангельскім «Манчэстэр Юнайтэд», паводле справаздачы брытанцы выклалі 25 млн фунтаў стэрлінгаў за маладога гульца. Агулам за Манчэстэр Мэмфіс Дэпай правёў 33 матчы, забіў два мячы і зрабіў адну перадачу. Сам заяўляў, што не адчуваў падтрымкі ў гэтай камандзе. У студзені 2017 году перайшоў у «Ліён», кантракт быў разьлічаны да лета 2021 году, сума трансфэру склала 16 мільёнаў эўра і 9 мільёнаў бонусаў (паводле іншых зьвестак, сума трансфэру 16,5 млн эўра). Ён узяў гульнявы нумар 9. Прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Францыі красавіка 2018 году. У сьнежні пад час матчу 18 туру чэмпіянату Францыі з «Рэнам» атрымаў пашкоджаньне левага калена і вымушаны быў прыпыніць выступы за каманду. У траўне 2020 году прэзыдэнт клюбу «Ліён» паведаміў, што Мэмфіс Дэпай хутчэй за ўсё сыдзе з каманды. 19 чэрвеня 2021 году быў абвешчана, што «Барсэлёна» здолела без аніякай платы займець гульца, які склаў з каталёнцамі двухгадовую ўгоду. Паводле словаў бабулі Дэпая, ён з 4 гадоў імкнуўся стаць гульцом «Барсэлёны».

У складзе зборнай Нідэрляндаў выступае з 2013 году. Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 2014 году. Некалькі разоў забіваў галы ў браму зборнай Беларусі: у адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году і ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы (два галы і дзьве перадачы).

Дасягненьні

ПСВ Эйндговэн:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Барсэлёна»:

  • Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2023

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мэмфіс Дэпай Кар’ераМэмфіс Дэпай ДасягненьніМэмфіс Дэпай КрыніцыМэмфіс Дэпай Вонкавыя спасылкіМэмфіс ДэпайАтлетыка МадрыдЗборная Нідэрляндаў па футболеНідэрляндзкая моваНідэрлянды

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Данецкая народная рэспублікаЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуКліўлэндзкае пагадненьнеПабуджальны сказКузьма ЧорныДжынсавая рэвалюцыяЯўген ПанасенкаўАрхангельскМастацтваРэчыцаБэрлін1589Унівэрсальны каардынаваны часАвечкаБанкаўскі рахунакГенрыхВасіль ЖуковічМіхал Клеафас АгінскіМаскваМаксім БагдановічМусульманскі каляндарСувязь (тэхніка)Вялікі выбухЕўнаКубак Ангельшчыны па футболеБеларуская мінуўшчына (часопіс)7 (лік)ГарнастайРАУСПадвойнае пранікненьнеГрошыМіхал ВітушкаOperaПаразытызмВіды сувязі словаўЧорная РусьХрысьціянстваВалянцін АкудовічГісторыя БеларусіПеракладчыкВольнае аўтарскае праваАрцём АрашонакАляксандар МарозВыказьнікОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)ЮнцьСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЖодзінКордаваГабрэіУНІАНМесяц (каляндар)Адвечным шляхамМіжнародны стандартны кніжны нумарЗдароўеФашызмНемцыАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіІракАнка УпалаВокаФарс (астан)БаранавічыСтрахаваньнеСпадчына (верш)ВярэнаўЧорны замак Альшанскі🡆 More