Э́нэр Рэмбэ́рта Вале́нсія Ля́стра (па-гішпанску: Enner Remberto Valencia Lastra; нарадзіўся 11 красавіка 1989 году, Сан-Лярэнса, Эквадор) — эквадорскі футбаліст, нападнік бразыльскага клюбу «Інтэрнасьёнал» і нацыянальнай зборнай Эквадору.
Энэр Валенсія | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 лістапада 1989 (34 гады) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Інтэрнасьёнал | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2014 2014 2014—2017 2016—2017 2017—2020 2020—2023 2023— | Эмэлек Пачука Ўэст Гэм Юнайтэд → Эвэртан (арэнда) УАНЛ Тыгрэс Фэнэрбахчэ Інтэрнасьёнал | 76 (17) 23 (18) 54 (8) 21 (3) 95 (21) 90 (48) 22 (9) |
Зборныя | ||
2012— | Эквадор | 83 (40) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Выхаванец футбольнай школы «Карыбэ Хуніёр». У дарослым футболе дэбютаваў у 2008 годзе выступамі за каманду клюбу «Эмэлек», у якой правёў пяць сэзонаў. У 2014 годзе перайшоў у мэксыканскі клюб «Пачука». 29 ліпеня 2014 году, пасьля ўдалых выступаў на чэмпіянаце сьвету, ангельскі «Ўэст Гэм Юнайтэд» выкупіў правы на гульца за 12 млн фунтаў, заключыўшы кантракт з футбалістам на 5 год. Дэбютаваў за «Ўэст Гэм» 16 жніўня 2014 году ў матчы супраць «Тотэнгэм Готспур» (0:1), выйшаўшы на замену Карлтану Коўлу на 81-й хвіліне.
Валенсія першапачаткова пачаў сваю кар’еру ў якасьці ўінгера, але пасьля гуляў нападніка зборнай пасьля сьмерці Крыстыяна Бэнітэса. 13 ліпеня 2017 году перайшоў у склад мэксыканскага клюбу «УАНЛ Тыгрэс», сума ўгоды засталася навызначанай.
«Эмэлек»:
«УАНЛ Тыгрэс»:
«Фэнэрбахчэ»:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Энэр Валенсія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.