Ўэйн Марк Руні (па-ангельску: Wayne Mark Rooney; нарадзіўся 24 кастрычніка 1985 году ў Лівэрпулі, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, нападнік.
На сёньня працуе галоўным трэнэрам клюбу МЛС «Ды Сі Юнайтэд». Выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Руні зьяўляўся трэцім самым высокааплатным футбалістам у сьвеце пасьля Ліянэля Мэсі й Крыштыяну Раналду, з гадавым прыбыткам у памеры 20,7 млн эўра, уключаючы спонсарскія кантракты, калі выступаў за «Манчэстэр Юнайтэд».
Ўэйн Руні | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 кастрычніка 1985 (38 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | нападнік, цэнтральны паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ды Сі Юнайтэд (галоўны трэнэр) | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2004 2004—2017 2017—2018 2018—2020 2020—2021 | Эвэртан Манчэстэр Юнайтэд Эвэртан Ды Сі Юнайтэд Дэрбі Каўнці | 67 (15) 393 (183) 31 (10) 50 (23) 30 (6) |
Зборныя | ||
2003—2018 | Ангельшчына | 120 (53) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2020—2022 2022— | Дэрбі Каўнці Ды Сі Юнайтэд |
Ўэйн вырас у Крокстэце, у адным з раёнаў Лівэрпулу, у сям’і пралетарыяў. З 1997 па 2002 год навучаўся ў Дэласальскім гуманітарным коледжы, дзе пазьней таксама навучаліся два ягоныя малодшыя браты Грэм і Джон. Зь дзяцінства Руні быў заўзятарам клюбу «Эвэртан», а ягоным кумірам быў шатляндзкі нападнік Данкан Фэрг’юсан.
У малодшым школьным узросьце Ўэйн гуляў за клюбы «Лівэрпул Скулбойз» і «Дынама Браўнінгс». На сваё адзінаццацігодзьдзе перайшоў у футбольную акадэмію «Эвэртану». Усеагульная вядомасьць прыйшла да Руні 19 кастрычніка 2002 году, калі ён ува ўзросьце 16 гадоў і 360 дзён забіў гол у браму дзейнага чэмпіёна «Арсэналу», стаўшы на той момант самым маладым галеадорам Ангельшчыны. У 2004—2017 гадах выступаў за клюб «Манчэстэр Юнайтэд».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ўэйн Руні, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.