Сузор’е Цялец: задыякальнае сузор’е

Цялец або Бык (па-лацінску: Taurus, Tau) — задыякальнае сузор’е ў паўночнай частцы нябеснай сфэры.

Сымбалем сузор’я зьяўляецца знак Сузор’е Цялец: Агульная характарыстыка, Крыніцы, Вонкавыя спасылкі (у Юнікодзе ), які сымбалізуе галаву быка і яго рогі. Цялец — адметнае сузор’е на небе паўночнага паўшар’я ўзімку. Сузор’е сягае часам у эпоху раньняга бронзавага веку, у час якога пункт веснавога раўнадзенства знаходзіўся акурат у Цяльцы. Сама ж асацыяцыя сузор’я з цяльцом паходзіць зь міталёгіі Бабілёну, Эгіпту і Грэцыі.

Цялец
Цялец
Сьпіс зорак у сузор’і Цяльца
Лацінская назва Taurus
 · у родным склоне Tauri
 · скарот Tau
Простае ўзьняцьцё 4,9г
Схіленьне 19°
Квадрант NQ1
Плошча 797 кв. гр. (19-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 132
Зорак з плянэтамі 7 кандыдатаў
Зорак ярчэй за 3.00m 4
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка Альдэбаран (α Tau) (0,85m)
Найбліжэйшая зорка Глізэ 176
(30,72 сьв. г., 9,42 пк)
Аб’екты Мэсье 2
Мэтэорныя патокі
  • Таўрыды
  • Бэта-Таўрыды
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −65°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу студзеня.

У сузор’і Цяльца хапае адметнасьцяў для назіраньня. У гэтым сузор’і знаходзяцца дзьве найбліжэйшыя да Зямлі зорныя скупнасьці: Плеяды і Гіяды — абедзьве можна пабачыць на небе няўзброеным вокам. Найярчэйшая зорка Цяльца, чырвоны гігант Альдэбаран (α Цяльца) мае першую зорную велічыню. У паўночна-заходняй частцы сузор’я разьмешчаная туманнасьць Мэсье 1 — рэшта звышновай, вядомая пад назвай Крабападобная туманнасьць.

Агульная характарыстыка

Цялец — буйнае і заўважнае сузор’е на зімнім небе паўночнага паўшар’я. Яно ляжыць паміж Баранам на захадзе, Блізьнятамі на ўсходзе, Пэрсэем і Возьнікам на поўначы; на поўдзень ад Цяльца ляжыць Эрыдан, аточаны з усходу Арыёнам і Кітом з захаду. У верасьні-кастрычніку, вечарам, Цялец знаходзіцца над гарызонтам на ўсходзе. Лепшая пара для назіраньняў за Цяльцом — сьнежань і студзень. У сакавіку-красавіку Цялец будзе знаходзіцца на захадзе, як пачынае цямнецца.

Праз сузор’е Цяльца праходзіць экліптыка. Паколькі плоскасьць арбіты Месяца і плянэт Сонечнай сыстэмы ляжаць блізка да экліптыкі, кожны год іх разам можна спаткаць у адным сузор’і побач. Галяктычная плоскасьць Млечнага Шляху перасякае сузор’е паўночна-ўсходнім куце, а галяктычны антыцэнтар знаходзіцца недзе калі мяжы паміж Цяльцом і Возьнікам. Цялец — адзінае сузор’е, якое перасякаюць адразу каляктычны экватар, нябесны экватар і экліптыка. У сузор’і Цяльца таксама знаходзіцца кольцападобная галяктычная фармацыя, вядомая пад назвай Пояс Гулда, якая канцэнтруе ў сабе адносна маладыя зоркі.

Крыніцы

Заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Сузор’е Цялец: Агульная характарыстыка, Крыніцы, Вонкавыя спасылкі  Цялец (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

04г 00х 00с, +15° 00′ 00″

Tags:

Сузор’е Цялец Агульная характарыстыкаСузор’е Цялец КрыніцыСузор’е Цялец Вонкавыя спасылкіСузор’е ЦялецБронзавы векЛацінская моваНябесная сфэра

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лацінская моваМарыя МартысевічСудаМіс СусьветМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахВітольд Бялыніцкі-БіруляJavaScriptАральны сэксВадзім СаранчукоўЯнка СіпакоўЧыгункаЛінія КэрзанаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЯўгенія ЯнішчыцАтмасфэра (адзінка вымярэньня)ДойлідНямецка-савецкая вайнаПэтэр Пэлегрыні24 красавікаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуУкраінаЭўрапейскі ЗьвязЗінаіда БандарэнкаСыднэйТаварыства беларускай школыКастусь Каліноўскі1955Вінцэсь МудроўЭякуляцыяЛічэбнікВагінальны сэксКузьма ЧорныДж (дыграф)ЭкасыстэмаМенск (кампутарная гульня)Ігнат ДамейкаГодГарнастайСьпіс гарадоў БеларусіВінцэнт СарагоскіБабёрАкцябарскі (Башкартастан)НафтаЯдвіга ПаплаўскаяАлесь ПісьмянкоўВусаўНаймановічыМажэйка (імя)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларуская мова1347МенскСьвятлана АлексіевічМаларытаПарк цёмнага небаАндрэй СаньнікаўСаньнікаўБаўгарыяТутэйшыя (п’еса)Дзень ПерамогіПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуВейшнорыяСельская гаспадаркаМікола ПапекаФундацыя «Вікімэдыя»Злучнік🡆 More