Усходнефрыская Мова

Усхо́днефры́ская мова (саманазва: Seeltersk) — адна з трох фрыскіх моваў, якія ўваходзяць у склад англа-фрыскае падгрупы заходнегерманскае групы германскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і.

Нярэдка мову пазначаюць вузейшым тэрмінам — Затэрля́ндзкая мова, разглядаючы яе як апошні жывы дыялект уласна ўсходнефрыскае мовы. Распаўсюджаная ў горадзе Затэрлянд, што на захадзе нямецкае фэдэральнае зямлі Ніжняя Саксонія. Цесна зьвязаная з паўночнафрыскай, распаўсюджанай на крайняй заходняй поўначы Нямеччыны, і заходнефрыскай (распаўсюджаная на паўночным захадзе Нідэрляндаў) мовамі, зь якімі ўтварае групу фрыскіх моваў.

Усходнефрыская мова
Seeltersk
Усходнефрыская Мова
Фрыскія мовы на мапе Эўропы. Усходнефрыская — сьветла-блакітным
Ужываецца ў Нямеччыне
Рэгіён Затэрлянд, Ніжняя Саксонія
Колькасьць карыстальнікаў
  • 1000 чал.
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Рэгіянальная мова ў Нямеччыне
Дапаможная мова ў
Статус: 7 Нясталы[d]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т) stq
ISO 639-3 stq
SIL

Стараўсходнефрыская мова

Гісторыя разьвіцьця ўсходнефрыскае мовы пачынаецца з пэрыяду існаваньня стараўсходнефрыскае мовы, на якой размаўлялі ва Ўсходняй Фрысьляндыі — гістарычным рэгіёне, што месьціцца паміж нідэрляндзкай рэкамі Лаўэрс (Нідэрлянды) і Вэзэр (Нямеччына); таксама ў гэты рэгіён уваходзілі дзьве невялікія мясьціны на ўсходнім беразе Вэзэру.

Стараўсходнефрыскую мову можна падзяліць на дзьве дыялектныя групы: вэзэрскую, распаўсюджаную на ўсходзе, і эмскую (захад арэалу мовы). З XVI ст. стараўсходнефрыская трапіла пад уплыў ніжненямецкіх дыялектаў, з прычыны чаго стараўсходнефрыская зазнала значны заняпад.

Выміраньне эмскага дыялекту датуецца пэрыядам прыкладна першае паловы XVII ст. Пэрыяд выміраньня ўсходняга (вэзэрскага) дыялекту прыпадае на больш позьні час — да пачатку XVIII ст. (нягледзячы на гэта, існуюць сьведчаньні пра сьмерць апошняга носьбіта дыялекту нават у 1953 годзе, які жыў на востраве Вангероге). На цяперашні час стараўсходнефрыская больш не распаўсюджаная ў гістарычным рэгіёне Ўсходняя Фрызія, аднак вялікая частка яго жыхароў дагэтуль лічыць сябе фрызамі, а свой дыялект ніжненямецкае мовы называюць словам Freesk. Гэты дыялект, у прыватнасьці, характарызуецца моцным фрыскім субстратам.

Затэрляндзкі дыялект

Апошнім жывым дыялектам стараўсходнефрыскае мовы зьяўляецца адзін з дыялектаў эмскае дыялектнае групы — затэрляндзкі дыялект, пад якім часьцей за ўсё і маюць на ўвазе тэрмін усходнефрыская мова. Дыялект распаўсюджаны ў Затэрляндзе, які знаходзіцца на поўдзень ад уласна Ўсходняй Фрызіі. Як мяркуюць дасьледчыкі, тэрыторыя сучаснага Затэрлянду была калянізаваная фрызамі Ўсходняй Фрызіі ў ХІ ст. Дзякуючы знаходжаньні Затэрлянду серад непраходных балотаў і высокаму статусу дыялекту ў параўнаньні зь ніжненямецкай серад жыхароў рэгіёну затэрляндзкі дыялект здолеў добра захавацца цягам стагодзьдзяў. Серад іншых фактараў, што паспрыялі захаваньні мовы, адзначаецца таксама й той факт, што па заканчэньні Трыццацігадовай вайны Затэрлянд стаўся часткаю мюнстэрскага біскупства, якое прытрымлівалася каталіцкае царквы, у адрозьненьне ад астатняй Усходняй Фрызіі, якая на той час ужо стала пратэстанцкай. Гэта спрычынілася да абмежаваньня кантактаў Затэрлянду з паўночнымі пратэстанцкімі тэрыторыямі, што таксама магло паўплываць на большае захаваньне мовы ў Затэрляндзе.

Носьбіты

На цяперашні час ацэнкі ў колькасьці носьбітаў усходнефрыскае мовы адрозьніваюцца слаба. Агульнае насельніцтва Затэрлянду складае прыкладна 10 000 чал., зь іх на ўсходнефрыскай размаўляе каля 2250 чал. Паводле некаторых іншых ацэнак на мове можа добра размаўляць блізу 2000 чал., зь іх крыху менш за палову зьяўляюцца носьбітамі ўсходнефрыскай. Падаюцца таксама й іншыя зьвесткі, згодна зь якімі колькасьць носьбітаў можа складаць значна большую лічбу, амаль у шэсьць з паловай тыс чал. Лінгвістычны партал Ethnologue, спасылаючыся на зьвесткі Салмінэна на 2007 год, указвае колькасьць носьбітаў у 1000 чал.

Пераважная колькасьць носьбітаў зьяўляецца прадстаўнікамі старэйшага пакаленьня, з-за чаго мова адносіцца да моваў з сур'ёзнай пагрозай зьнікненьня. Між тым, расьце колькасьць маладых носьбітаў усходнефрыскае мовы, якія выхоўваюць сваіх дзяцей на гэтай мове.

Разьвіцьцё

Усходнефрыская Мова 
Дзьвюхмоўны знак на нямецкай і ўсходнефрыскай (другі радок)

Намаганьні па падтрымцы мовы прыкладае арганізацыя Seelter Buund (па-беларуску: «Затэрляндзкі альянс»).

Побач з паўночнафрыскай і пяцю іншымі мовамі ўсходнефрыская трапіла ў сьпіс рэгіянальных моваў, якія падтрымоўваюцца Нямеччынай паводле Эўрапейскае хартыі рэгіянальных моваў, ратыфікаванай у 1998 годзе. Цягам апошняга стагодзьдзя разьвіваецца літаратура на мове.

Асноўная характарыстыка

Фанэтыка

Усходнефрыская фанэтыка лічыцца вельмі архаічнай, асабліва ў дачыненьні да старафрыскае мовы. Ніжэй прыведзеная фанэтыка паводле дасьледаваньняў Марана Форта.

  • Галосныя:
    • Монафтонгі:

Зычны /r/ у складзе часта рэалізуецца як галосны [ɐ].

Кароткія галосныя:

Літара Гук
(паводле IPA)
Прыклад
a [a] fat (тлусты)
ä [ɛ] Sät (тады)
e [ə] ze (яны)
i [ɪ] Lid (канечнасьць)
o [ɔ] Dot (немаўля)
ö [œ] bölkje (крычаць)
u [ʊ] Buk (кніга)
ü [ʏ] Jüpte (глыбіня)

Паўдоўгія:

Літара Гук Прыклад
ie [] Piene (боль)
uu [] kuut (кароткі)

Доўгія:

Літара Гук Прыклад
aa [] Paad (шлях)
ää [ɛː] tään (тонкі)
ee [] Dee (цеста)
íe [] Wíek (тыдзень)
oa [ɔː] doalje (супакойваць)
oo [] Roop (вяроўка)
öä [œː] Göäte (жолаб)
üü [] Düwel (д'ябал)
úu [] Múus (мыш)
    • Дыфтонгі:
Літара Гук Прыклад
ai [aːi] Bail (заклад)
au [aːu] Dau (раса)
ääu [ɛːu] sääuwen (сябе)
äi [ɛɪ] wäit (вільготны)
äu [ɛu] häuw (штуршок, удар)
eeu [eːu] skeeuw (касы́)
ieu [i.u] Grieuw (перавага)
íeu [iːu] íeuwen (раўніна)
iu [ɪu] Kiuwe (падбародак)
oai [ɔːɪ] toai (жорсткі)
oi [ɔy] floitje (сьвістаць)
ooi [oːɪ] swooije (качаць)
ou [oːu] Bloud (кроў)
öi [œːi] Böije (парыў ветру)
uui [uːɪ] truuije (пагражаць)
üüi [yːi] Sküüi (соўс)
  • Зычныя:
    • Выбухныя:

На цяперашні час выбухныя ўсходнефрыскай мовы аглушыліся. Між тым, звонкае вымаўленьне захоўваецца ў пажылых носьбітаў.

Літара Гук Прыклад
p [p] Pik (крок)
t [t] Toom (аброць)
k [k] koold (халодны)
b [b] Babe (бацька)
d [d] Dai (дзень)
g [ɡ] Gäize (гусь)
    • Фрыкатывы:
Літара Гук Прыклад
g [ɣ,x] Gäize (гусь), Ploug (плуг)
f [f,v] Fjúur (агонь)
w [v] Woater (вада)
v [v,f] iek skräive (я крычу)
s [s,z] säike (шукаць), zuuzje (шаргацець)
ch [x] truch (праз, цераз)
h [h] hoopje (спадзявацца)
    • Іншыя:
Літара Гук Прыклад
m [m] Moud (мужнасьць)
n [n] näi (новы)
ng [ŋ] sjunge (сьпяваць)
j [j] Jader (вымя)
l [l] Lound (зямля [тэрыторыя])
r [r,ɐ] Roage (жыта)
w [w] Kiuwe (падбародак)

Дыялектны падзел

Затэрляндзкі дыялект падзяляецца на тры гаворкі, якія адпавядаюць тром асноўным сёлам муніцыпалітэту Затэрлянд: рамсласкую, шарэльскую і струклінгенскую. Статус літаратурнае мовы замацаваны на рамсласкай гаворцы. Усе тры гаворкі зьяўляюцца ўзаемназразумелымі.

Прыклад тэксту

Прыклад тэксту на ўсходнефрыскай і параўнаньне ўсходнефрыскае мовы зь некаторымі іншымі германскімі мовамі на прыкладзе гэтага тэксту.

Усходнефрыская:

    Die Wänt strookede dät Wucht uum ju Keeuwe un oapede hier ap do Sooken.

Паўночнафрыская (бэкінгардзкі або моорынскі дыялект):

    Di dreng aide dåt foomen am dåt kan än mäket har aw da siike.

Заходнефрыская:

    De jonge streake it famke om it kin en tute har op 'e wangen.

Усходнефрыскі дыялект ніжненямецкае мовы:

    De Jung straktde dat Wicht üm't Kinn to un tuutjede hör up de Wangen.

Нямецкая:

    Der Junge streichelte das Mädchen ums Kinn und küsste sie auf die Wangen.

Нідэрляндзкая:

    De jongen aaide/streelde het meisje over haar kin en kuste haar op haar wangen.

Афрыкаанс:

    Die seun streel die meisie oor haar ken en soen haar op haar wange.

Ангельская:

    The boy stroked the girl on the chin and kissed her on the cheeks.

Пераклад:

    Хлопчык пагладзіў дзяўчынку на падбародку і пацалаваў яе ў шчокі.

Крыніцы

Літаратура

  • Fort, Marron C. (1980): Saterfriesisches Wörterbuch. Hamburg: Helmut Buske.
  • Kramer, Pyt (1982): Kute Seelter Sproakleere — Kurze Grammatik des Saterfriesischen. Rhauderfehn: Ostendorp.
  • Stellmacher, Dieter (1998): Das Saterland und das Saterländische. Oldenburg.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Усходнефрыская Мова Стараўсходнефрыская моваУсходнефрыская Мова НосьбітыУсходнефрыская Мова РазьвіцьцёУсходнефрыская Мова Асноўная характарыстыкаУсходнефрыская Мова Прыклад тэкстуУсходнефрыская Мова КрыніцыУсходнефрыская Мова ЛітаратураУсходнефрыская Мова Вонкавыя спасылкіУсходнефрыская МоваІндаэўрапейскія мовыГерманскія мовыЗаходнефрыская моваНямеччынаНідэрляндыНіжняя СаксоніяПаўночнафрыская моваФрыскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗбанЖыве Беларусь! (песьня).vcРасейская мова ў БеларусіЭль НіньнёПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуКастусь КаліноўскіСтральба з лука.anМы выйдзем шчыльнымі радаміМаркёрБеларуская мова1999Полацкае княстваДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Беларускі нацыянальны стройРасейскі фашызмМіхась ЧаротАрцём АрашонакГаянаГерб ПружанаўПартрэт Дарыяна ГрэяK (літара)ЛяхавічыНавум ГальпяровічЯкса (дзяржава)ПружаныСтарабеларуская моваНовы ЗапаветАляксандар КосінецУладзімер ПракапцоўБаранавічыВымяІслам у ЭстонііТоні БлэрМігель СэрвантэсМаскваЛюдміла ПайдушакаваКірыла ТураўскіСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАсьміна (імя)Антон Сокал-КутылоўскіКангрэс ЗШАЧапаВэнэсуэлаСяргей Паўлавіч Абламейка16 красавікаАлесь СавіцкіЧапялаСыднэйРасейская моваОйча нашЛёнданКузьма ЧорныЭтнацыдПорнасайтЯўгенія ЯнішчыцУладзімер КараткевічВасіль ЖуковічЯн Павал IIЛепельMemento moriГімн ВялікабрытанііДаўгерд (імя)Алесь КлышкаМоўная нормаЭйсімонт🡆 More