Сярэ́днебрэто́нская мова — пэрыяд у гісторыі брэтонскае мовы, што акрэсьліваецца ў часе XII па XVII стагодзьдзі.
У адрозьненьне ад старажытнабрэтонскага пэрыяду (старажытнабрэтонская мова), сярод помнікаў мовы адзначаныя ня толькі глёсы, але й тэксты, у тым ліку літаратурныя і, напрыклад, брэтонска-француска-лацінскі слоўнік. Існуе нямалая колькасьць друкаваных тэкстаў гэтага пэрыяду.
Сярэднебрэтонская мова | |
Bretonek, Brezonek | |
Ужываецца ў | Францыі |
---|---|
Рэгіён | Брэтанія |
Колькасьць карыстальнікаў | вымерла, на XVII ст. разьвілася ў брэтонскую мову |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Т) | xbm |
ISO 639-3 | xbm |
SIL | — |
Літаратурная карысьць большасьці сярэднебрэтонскіх тэкстаў параўнальна невялікая, аднак тагачасная паэзія з фармальнага пункту гледжаньня адлюстроўвае істотныя падабенствы з валійскай. У прыватнасьці, алітэрацыйныя прыёмы падобныя з валійскімі cynghanedd lusg ды cynghanedd sain.
Лічыцца, што сярэднебрэтонскі пэрыяд працягваўся да XVII ст. У 1659 годзе сьвятар Жульен Мануар выдаў кнігу Le Sacre Collége de Jesus, якая разглядаецца ў якасьці першага помніка новабрэтонскага пэрыяду, то бок, сучаснае брэтонскае мовы.
Сярод помнікаў тагачаснага пэрыяду ў разьвіцьці мовы варта адзначыць наступны сьпіс:
Зь лінгвістычнага пункту гледжаньня сярэднебрэтонская мова прадстаўляе зь сябе дастаткова тыповы для брыцкіх моваў узор у асноўным флектыўнае мовы (мовы, у якіх словазьмяненьне адбываецца ў асўноным пры дапамозе флексіяў, як, напрыклад, беларуская) з паступовым павелічэньнем колькасьці аналітычных рысаў (то бок, перадача граматычных зносінаў праз сынтаксіс, а не праз словазьмяненьне марфэмаў, як у флектыўных). Пры гэтым на ўсіх узроўнях моўнай сыстэмы (асабліва ў сынтаксісе літаратурных тэкстаў) заўважны ўплыў лацінскае ды францускае моваў, зь якімі сярэднебрэтонская знаходзілася ў пастаянным кантакце.
Пры апісаньні мёртвай мовы зьвесткі пра фанэтычны лад даступныя толькі ўскосна, праз артаграфію, якая, аднак, не заўсёды зьяўялецца ўстойлівай і адназначнай.
Як можна меркаваць, сыстэма галосных манафтонгаў (галосныя, якія не распадаюцца на іншыя складовыя) уключала наступныя фанэмы (зьлева ўказанае верагоднае гукавае значэньне паводле IPA, справа — адпаведныя ім графэмы):
Уздым | Пярэдні шэраг | Задні шэраг | |
---|---|---|---|
Неагубленыя | Агубленыя | Агубленыя | |
Верхні | [i] i, y, j1 | [y] u, v | [u] ou |
Сярэдні | [e] e [ɛ] ae, æ2 | [ø] eu, ue, u3 | [o] o |
Ніжні | [a] a |
Заўвагі: 1 — выкарыстоўвалася толькі ў пачатку слова, 2 — статус гуку нявызначаны, магчыма, зьяўляўся аляфонам гуку /e/, 3 — графэма u пазначае агубленую галосную сярэдняга ўздыму крайне рэдка, аднак Э. Эрно адзначае, што ў шэрагу склады з гэтым галосным рыфмуюцца з тымі, дзе вымаўляецца [ø] або [œ], як, напрыклад, precius—ned eux, дзе eux вымаўляецца як [œs]. Параўн. таксама францускія запазычаньні накшталт glorius, hætus і г.д.
У сярэднебрэтонскай мове існавалі наступныя дыфтонгі:
Як можна бачыць, сярэднебрэтонская артаграфія не заўсёды пасьлядоўная: графэмы eu, ou, ae, æ маглі пазначаць як дыфтонгі, так і манафтонгі (апрача таго, спалучэньні eu ды ou маглі таксама пазначаць спалучэньні манафтонгаў і зычнага [v], гл. ніжэй).
Для сярэднебрэтонскай мовы аднаўляецца набор зычных, прыведзены ў табліцы:
Губныя | Зубныя/ альвэалярныя | Постальвэалярныя | Палятальныя | Вэлярныя | Глётальныя | |
---|---|---|---|---|---|---|
Выбухныя | p b | t d | k g | |||
Афрыкаты | (ts) | |||||
Насавыя | m | n | ɲ | (ŋ) | ||
Шчылінныя | f v ṽ | s z θ ð | ʃ ʒ | x | h | |
Апраксыманты | w | r l | ʎ j |
Артаграфія зычных у сярэднебрэтонскай мове зьяўлялася крайне няўстойлівай. У прыватнасьці, у ёй не адлюстроўваюцца некаторыя перамены, што адбыліся ў фаналягічнай сыстэме з прабрыцкага пэрыяду, у першую чаргу, леніцыя зычных паміж галоснымі. Так, напрыклад, графэмы для глухіх зычных у пазыцыі пасьля галосных насамрэч пазначалі звонкія. Такі артаграфічны прынцып, які назіраўся таксама ў старжытнабрэтонскай, старажытнавалійскай ды сярэдневалійскай мовах, зьвязаны, хутчэй за ўсё з традыцыяй чытаньня ўслых лацінскіх тэкстаў: з тае прычыны, што само вымаўленьне зьмянялася, а артаграфія заставалася нязьменнай, усталёўваліся «нетрадыцыйныя» адпаведнасьці графэмаў і фанэмаў. Існуе, аднак, таксама і меркаваньне, што гэтая артаграфія зьяўляецца «традыцыйнай» у тым сэнсе, што традыцыя пісьмовасьці на брыцкіх мовах узыходзіць да часу, ранейшаму ўказаным фанэтычным зьменам.
Сярод іншых асаблівасьцяў сярэднебрэтонскай артаграфіі ў галіне кансанантызму варта адзначыць наступныя:
У сярэднебрэтонскай, як і ў іншых навакельцкіх мовах, існавалі сыстэмы пачатковага чаргаваньня галосных. Пры гэтым у сярэднебрэтонскі пэрыяд на на пісьме, у адрозьненьне ад сучаснай артаграфіі, ніяк не адлюстроўваліся, таму прыведзены сьпіс зьяўялецца рэканструкцыяй на аснове тых сыстэмаў, якія засьведчаныя ў сучасных дыялектах.
У сярэднебрэтонскай мове існавалі наступныя пачатковыя чаргаваньні, або мутацыі:
Эфэкты, выкліканыя кожнай мутацыяй, прыведзеныя ў табліцы. Пустая клетка азначае адсутнасьць эфэкту, зычныя прыведзеныя ў сучаснай артаграфіі:
Першапачатковы галосны | Мяккая мутацыя | Сьпірантная мутацыя | Цьвёрдая мутацыя | Зьмяшаная мутацыя |
---|---|---|---|---|
p | b | f | ||
t | d | z | ||
k | g | c’h | ||
b | v | p | v | |
d | z | t | t | |
g | c’h | k | c’h | |
gw | w | w | ||
m | v | v |
Мяккая мутацыя адбывалася пасьля наступных словаў:
Сьпірантная мутацыя адбывалася пасьля наступных словаў:
Цьвёрдую мутацыю (правэкцыю) выклікаюць наступныя словы:
Зьмяшаную мутацыю выклікаюць наступныя словы:
Пры формаўтварэньні імёнаў і дзеясловаў у сярэднебрэтонскай мове магчымыя розныя зьмены галосных, пра якія гл. ніжэй пры апісаньні ўласна формаўтварэньня.
Марфалягічны лад сярэднебрэтонскае мовы тыповы для брыцкіх моваў. У гэты пэрыяд атрымалі разьвіцьцё як многія тэндэнцыі, характэрныя для брыцкіх моваў гэтага пэрыяду (у першую чаргу ў галіне сынтаксісу, гл. ніжэй), так і спэцыфічна брэтонскія рысы. У цэлым сярэднебрэтонская мова характарызуецца як сынтэтычная флектыўная мова, у якой актыўна разьвівалася тэндэнцыя да аналітызму (кароткае вызначэньне розьніцы паміж флектыўнымі ды аналітычнымі мовамі гл. вышэй).
Галоўнымі граматычнымі катэгорыямі ў сярэднебрэтонскай мове зьяўляліся лік і род.
Сярод спосабаў утварэньня множнага ліку вылучаліся наступныя:
Існавалі таксама сынгулятыўныя формы, то бок формы, дзе форма множнага ліку марфалягічна была прасьцейшая за форму адзіночнага ліку: quelyen 'камары, камар’ё', адз. л. quelyenenn 'камар'. У сучаснай брэтонскай мове таксама мажлівае ўтварэньне множнага ліку ад формы сынгулятыва з дапамогай канчатка, як напрыклад сярэднебрэтонскае guez 'лес, дрэвы', адз. л. guezenn, па-брэтонску: gwezennoù 'дрэвы'.
У імёнах, якія скончваліся на -ec, перад канчаткамі -ier, -iou, -ien апошні зычны мог зьнікаць: benhuec 'інструмэнт' (па-лацінску: beneficium), мн. л. binhuyou.
Зафіксаваны шэраг формаў множнага ліку, якія зьмяшчалі адразу два чыславых афіксы: preff 'галоўны', мн. л. preuet ды preuedou. Некаторыя імёны, перадусім парныя, утвараюць множны лік з дапамогаю лічэбніка два: glin 'калена', мн. л. douglin, doulin; brech 'рука', мн. л. diou brech. Існавалі таксама формы, што зьмяшчалі адначасова паказчыкі множнага і «дваістага» лікаў: dauglinaou. Гэта дазваляе разглядаць формы з daou, diou як формы, якія рэалізуюць асаблівую катэгорыю парнасьці, артаганальную катэгорыю множнасьці.
Катэгорыя роду ў назоўнікаў мае ўласьцівасьць словаклясыфікаваньня, у яе ўваходзяць дзьве грамэмы: жаночага й мужчынскага родаў. Некаторыя словы могуць хістацца паводле сваёй родавай прыналежнасьці (напрыклад, tra 'рэч'), што, мажліва, зьвязана з тым, што раней яны належалі да сярэдняга роду, што зьнікнуў у гісторыі брыцкіх моваў вельмі рана. Фармальна розныя роды адрозьніваюцца ў першую чаргу паводле паводзінаў словаў у кантэксьце мутацыяў (гл. вышэй), аднак у сярэднебрэтонскай мутацыі на пісьме ня ўказваліся. З назоўнікам таксама паводле роду ўзгадняліся некаторыя займеньнікі (напрыклад, heman eu an canon 'такім ёсьць правіла', дзе heman — жаночага роду, як і canon), анафарычныя займеньнікі (у тым ліку ў складзе спражваных дзеясловаў: напрыклад, douar (зямля, м. р.)... voarnezaff (на + аб’ект 3 ас. адз. л. м. р.) 'на ёй') і лічэбнікі. Назоўнікі жаночага роду, якія пазначалі асобы, маглі ўтварацца ад назоўнікаў мужчынскага роду з дапамогаю суфікса (напрыклад, abat 'абат', abades 'абатыса').
У адрозьненьне ад сярэдневалійскае і старажытнабрэтонскае моваў, у сярэднебрэтонскай не ўжываліся формы множнага ліку прыметнікаў, калі яны маюць ролю азначэньня або выказьніка. У сярэднебрэтонскай формы множнага ліку прыметнікаў магчымыя толькі ў выпадку іх субстантывацыі, формы множнага ліку ўтвараюцца паводле тых жа схемаў, што і ў назоўнікаў. Адсутнічаюць адрозьненьні паміж формамі мужчынскага й жаночага родаў у аднаскладаных прыметнікаў з галоснымі гукамі верхняга ўздыму ў аснове.
Формы параўнальнае ступені ўтвараюцца шляхам даданьня суфікса -och (напрыклад, isel > iseloch, па-беларуску: нізкі — ніжэй), пры гэтым існуе і варыянт -ouch. Пераўзыходная ступень выражаецца суфіксамі -haff, -haf, -hafu (зычная -h- на пісьме часта апускаецца, выклікаючы пры гэтым аглушэньне канчатковых звонкіх выбухных асновы, у пісьмовасьці гэта часта адлюстроўваецца як падваеньне). Часам паводле аналёгіі зь пераўзыходнай ступеньню сустракаецца суфікс параўнальнай ступені -hoch
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сярэднебрэтонская мова, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.