Паўднёва-Заходнебрыцкія Мовы: моўная сям’я

Паўднёва-захо́днебры́цкія мовы — падгрупа роднасных моваў у складзе брыцкае групы кельцкае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, распаўсюджаныя ў Брэтаніі й Корнўале (захад Францыі й Вялікабрытаніі адпаведна).

Паходзяць ад прабрыцкае мовы, якая ў гістарычныя часы была распаўсюджанай амаль па ўсёй Брытаніі, і, такім чынам, маюць блізкія генэтычныя сувязі з валійскай і кумбрыйскай мовамі. Складаецца з корнскай і брэтонскай моваў.

паўднёва-заходнебрыцкая падгрупа
Народнасьць корнцы, брэтонцы
Арэал Корнўал, Брэтанія
Лінгвістычная клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Склад

Лічыцца, што гісторыя паўднёва-заходнебрыцкіх моваў як асобных моваў пачынаецца з часу раньняга Сярэднявечча, у пэрыяд найранейшых пісьмовых фіксацыяў, хутчэй за ўсё, структурна ўяўлялі сабою адзіную мову.

Самая раньняя стадыя існаваньня моваў, вядомая ў літаратуры як прымітыўная корнская або прымітыўная брэтонская мова, зьяўляецца пісьмова незафіксаванай. Захаваныя пісьмовыя крыніцы прыпадаюць на пэрыяд ІХХІІ стст., вядомы як старажытнакорнская або старажытнабрэтонская мова; маўленьне гэтай эпохі таксама ў асноўным застаецца ідэнтычным. Зыходзячы з гэтага, шэраг лінгвістаў (напрыклад, П. Схрэйвэр) разглядаюць тэрміны старажытнакорнская мова ды старажытнабрэтонская мова выключна як геаграфічныя, якія ўказваюць толькі на паходжаньне пісьмовага помніку з Корнўалу або Брэтаніі адпаведна.

Гукавыя зьмены

Для паўднёва-заходнебрыцкіх моваў уласьцівы шэраг агульных фанэтычных зьменаў, якія супрацьпастаўляюць брыцкую й корнскую мовы валійскай:

  • Пераход */(ɡ)wo-/ > /(ɡ)wu-/ у складзе перад націскам;
  • Зьмена якасьці */ɔː/, якая стала галосным пярэдняга шэрагу /œː/. У валійскай мове адбылася дыфтангізацыя галоснага ў /aw/;
  • Зьмена якасьці */a/ ў пазыцыях перад */iː, j/ (пераўтварылася ў галосны пярэдняга шэрагу */e/) у старых фінальных складох. У валійскай — дыфтангізацыя ў /ei/.

Дыфэрэнцыяцыі паўднёва-заходнебрыцкіх моваў і валійскай паспрыялі таксама інавацыі ў валійскай мове: напрыклад, разьвіцьцё глухога альвэалярнага лятэральнага /ɬ/.

Літаратура

  • Jackson, Kenneth. Language and History in Early Britain. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 1953.
  • Schrijver, Peter. Studies in British Celtic Historical Phonology. — Amsterdam: Rodopi, 1995. — ISBN 90-5183-820-4

Tags:

Індаэўрапейскія мовыБрыцкія мовыБрэтаніяБрэтонская моваВалійская моваВялікабрытаніяВялікабрытанія (востраў)Кельцкія мовыКорнская моваКорнўалКумбрыйская моваФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.ltСоніКаласы пад сярпом тваім.ax190793СказF-16 Fighting Falcon.noЯмайкаРоварБеларусыГорадняКрывічы60Расейская акупацыя Беларусі2001Цмок1942Беларуская моваСтогадовая вайнаЛацінка1912.myЛос-Анджэлес.lv.pn.bhПатрыярх (царкоўны сан)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 году1831ГАЗ-53Бел-чырвона-белы сьцяг1966ПлютонІгнат Дамейка1836ЖывёлагадоўляЛюблінскае ваяводзтваІзраільВідзаўскі сельсавет.mzРадаўніца.tw.pa.st.lk44Мастацкая літаратураТравеньНацыянальная мова.pyПаэзіяМаладэчнаНародны Альбом733.sv1945Віцебск.gqЦарква.fm1936.nuСьвянцянскі раён2014Парнаграфія ў ФранцыіДудзіцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён).hnТува🡆 More