Прыназоўнік

Прыназо́ўнік — службовая часьціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам (або займеньнікам) ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэньні ці сказе. У сказе Весела квеціцца ў небе вясёлка (Янка Купала) пры дапамозе прыназоўніка у выражаюцца адносіны паміж назоўнікам неба ў месным склоне і дзеясловам квеціцца.

Значэньне прыназоўніка выразна выяўляецца толькі ў значэньні, дзе яны могуць выражаць розныя адносіны:

  • прасторавыя (абазначаюць месца): Пайсьці ў лес
  • ча́савыя: закончыць да заходу
  • спосабу дзеяньня: слухаць зь цікавасьцю
  • прадметныя: быць з народам
  • і іншыя

Паводле паходжаньня прыназоўнікі падзяляюцца на:

  • вытворныя
  • невытворныя

Да невытворных належаць прыназоўнікі а, аб, ад, без (бяз, бязь), да, для, дзеля, з (зь), за, к, ля, на, над, па, пад, пра, праз (празь), пры, у, цераз (церазь). Гэтыя прыназоўнікі існуюць у беларускай мове даўно.

Вытворныя прыназоўнікі больш позьняга паходжаньня. Яны ўтварыліся ад самастойных часьцін мовы:

  • ад прыслоўяў (вакол, навокал, напярэдадні, супроць, уздоўж, пасярод, паабапал і інш.)
  • ад назоўнікаў ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі і бязь іх (за выключэньнем, пры дапамозе, на працягу, на чале, з прычыны, з выпадку, з мэтай, у галіне, у выніку, у ролі, перад, шляхам і інш.)
  • ад дзеепрыслоўяў (нягледзячы на, дзякуючы і інш.)

Паводле будовы прыназоўнікі падзяляюцца на:

  • простыя
  • складаныя
  • састаўныя

Простыя прыназоўнікі складаюцца з аднаго слова: ад, аб, без (бяз, бязь), да, у (ў), на, па, пра і інш.

Складаныя прыназоўнікі ўтварыліся з двух простых: з-за, з-пад, па-над, па-за.

Састаўныя прыназоўнікі з двух або некалькіх словаў: з выпадку, на чале, у адпаведнасьці з (у адпаведнасьці зь) і інш.

Правапіс прыназоўнікаў

Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пішуцца праз злучок: з-за ракі, з-пад Сьвіслачы, па-за школы, па-над лесам.

Перад словамі, што пачынаюцца са спалучэньня зычных, у якіх першы з, с, ж, ш, замест прыназоўніка з (зь) ужываецца яго від са: са змроку, са склепа, са жменю, са штаба.

Некаторыя прыназоўнікі, якія канчаюцца на зычны, перад займеньнікам мнемною пішуцца з дадатковым а: са мною, нада мною, пада мною, перада мною.

Замест прыназоўніка у (ў) ужываецца яго від ва перад словамі, якія пачынаюцца з у (ў): ва ўсіх, ва ўзросьце, ва ўзводзе, ва ўнівэрсітэце.

Прыназоўнікі, ўтвораныя ад назоўніка з прыназоўнікам, дзеепрыслоўя з прыназоўнікам, пішуцца як два слова: на працягу навучальнага году, у галіне сельскай гаспадаркі, нягледзячы на непагадзь.

Ужываньне некаторых прыназоўнікаў

Утварэньне некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове мае шэраг асаблівасьцяў. Многія зь іх ствараюць адметнасьць беларускай мове ад іншых моваў.

Прыназоўнік па

Прыназоўнік па ўжываецца:

  • зь вінавальным склонам назоўніка (займеньніка) пры абазначэньні апісаньня дзеяньня: ісьці па ваду, зьезьдзіць па дровы, зьбегаць па бацьку

Прыназоўнік па ўжываецца зь вінавальным склонам лічэбнікаў (за выключэньнем адзін): узяць па сем кніжак, сабраць па 25 цэнтнэраў жыта з гектара

  • зь месным склонам: блукаць па лесе, па палях, хадзіць па лёдзе, гуляць па садзе, размаўляць па тэлефоне, ступаць па пяску, сумаваць па родных.

Прыназоўнік праз (празь), цераз (церазь)

Прыназоўнік праз (празь), цераз (церазь) ужываюцца зь вінавальным склонам: праехаць праз горад, праехаць празь места, прайсьці праз выпрабаваньні, паведаміць праз газэту, пераскочыць цераз роў.

Прыназоўнік праз (празь) ужываецца ва ўстойлівых выразах: гаворыць празь сьмех, сказаць празь сьлёзы, гаварыць праз сон.

Прыназоўнік праз (празь) ужываецца і для выражэньня прычыны: Студэнтка прыязджала а выхадны дзень і затрымалася праз завіруху. (Іван Шамякін)

Ужываньне іншых прыназоўнікаў

Часам ужываньне прыназоўнікаў вызначаецца дзеясловам, да якога адносіцца прыназоўнік з назоўнікам. Напрыклад, пры дзеясловах са значэньнем пачуцьцяў, перажываньняў (сьмяяца, насьміхацца, жартаваць, зьдзекавацца, кпіць, дзівіцца і падобн.) ужываецца прыназоўнік з (зь) з родным склонам назоўніка ці займеньніка: сьмяяцца зь яго, жартаваць зь Мікалая, дзівіцца з усяго.

Некаторыя вытворныя прыназоўнікі і адпаведныя паўназначныя словы, ад якіх гэтыя прыназоўнікі ўтвораныя, гучаць і пішуцца аднолькава. Іх можна вызначыць толькі ў кожным сказе па сваім значэньні. Неабходна ведаць, што прыназоўнікі не зьяўляюцца членамі сказа, а назоўнікі, прыслоўі і дзеепрыслоўі зьяўляюцца членамі сказа. Параўнайце:

  • Апабал — рэкі і азёры. (Янка Купала) Тут абапал — прыслоўе, выступае акалічнасьцю.
  • Абапал гасьцінца стаяць старыя бярозы. (Янка Брыль) Тут абапал — прыназоўнік, членам сказа не зьяўляецца.

Заўвагі

Tags:

Прыназоўнік Правапіс прыназоўнікаўПрыназоўнік Ужываньне некаторых прыназоўнікаўПрыназоўнік ЗаўвагіПрыназоўнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Канстытуцыя ССРБ 1919 годуГента (імя)ВойшынКіеўФІвянецАдам МіцкевічМікола МятліцкіАліўкавы алейХунтаАнтон ЛуцкевічІсламская дзяржаваКанстантын I ВялікіБелсатВызнаВікікрыніцыКавалёўПершы Ўсебеларускі зьездРаспад СССРСынтэзатарУ капцюрох ГПУЛявон ЗаяцІван ЛуцкевічВольга ХарланКамэлот (гурт)Францішак АляхновічМадзі ЎотэрзТравеньДзед ТалашАпавядальны сказТранятаБэйнарМіхась ФіліповічВойцех ЯрузэльскіМіндоўгЮр’яАнтоніё ВівальдзіКунілінгусРак (знак задыяку)Марцін Пачобут-АдляніцкіБеластокЗлучаныя Штаты АмэрыкіКастусь КаліноўскіЖнівеньскі путчБелая РусьВіленская беларуская гімназіяISO 4217Алесь ГарунГімн Беларускай ССРЯзэп СьцепановічМагнэтызмВэб-сэрвэрВугорская рэвалюцыя 1956 годуМоваСьпіс непрызнаных краінаўДуданСьвятлана ЦіханоўскаяСпортПрыродазнаўчыя навукіЭрых Кох16 сакавікаКанстантын ЕльскіРасеяУсходняя ЭўропаАнтыхрыстАзіз ШавэршанАнальны сэкс🡆 More