Літоўская Кухарка: кулінарная кніга Вінцэнты Завадзкай

«Літоўская кухарка» — кулінарная кніга Вінцэнты Завадзкай, упершыню выдадзеная ў 1854 годзе ў Вільні (Расейская імпэрыя, цяпер Летува).

«Літоўская кухарка»
Kucharka litewska
Жанр: даведнік
Аўтар: Вінцэнта Завадзкая
Мова арыгіналу: польская
Публікацыя: 1854
Асобнае выданьне: 1854
Выдавецтва: «Харвэст» (2013 год)
Колькасьць старонак: 432 (2013 год)
Афармленьне: І.В. Рэзько
Пераклад на беларускую: 2013
Перакладчык: Натальля Бабіна
Носьбіт: кніга
ISBN: 978-985-18-1935-1
Літоўская Кухарка: Будова, Пераклады, Уплыў Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Аўтарка паходзіла зь сям'і віленскага выдаўца Аляксандра Жулкоўскага і была замужам за патомным друкаром Адамам Завадзкім (нар. 1814). Першае выданьне кнігі падпісала крыптонімам «W.A.L.Z». За 6 гадоў да таго рэдагавала кнігу Ганны Цюндзявіцкай «Літоўская гаспадыня». Да 2014 году кнігу «Літоўская кухарка» перавыдалі каля 20 разоў.

Будова

Кніга Вінцэнты Завадзкай «Літоўская кухарка» зьмяшчала «Мэню абедаў на ўвесь год» з разьбіўкай па месяцах і днях тыдня, «Стравы на сьняданак» і 21 пранумараваны разьдзел з рэцэптамі страваў:

  1. «Супы» (77 рэцэптаў, зь іх 38 гарачых на мясным булёне, 25 гарачых масьляных і посных, 9 салодкіх зь віна і ягадаў, 5 халаднікоў);
  2. «Разнастайныя дадаткі да супоў» (21 рэцэпт);
  3. «Соўсы» (40 рэцэптаў);
  4. «Гародніна» (64 рэцэпты і 9 гарніраў да гародніны);
  5. «Мясныя стравы» (57 зь ялавічыны, 44 зь цяляціны, 17 з бараніны, 15 са сьвініны і 5 зь дзічыны);
  6. «Аб прыгатаваньні розных свойскіх і дзікіх птушак як для варкі, так і для запяканьня» (33 рэцэпты са свойскіх птушак і 17 зь дзікіх);
  7. «Розныя рыбы» (73 рэцэпты);
  8. «Прыгатаваньне паштэтаў» (8 відаў цеста для паштэтаў, 10 рэцэптаў паштэтаў і 21 рэцэпт паштэцікаў, 11 відаў рускіх пірагоў і 2 шпекухі);
  9. «Мясныя і рыбныя халодныя стравы» (26 рэцэптаў);
  10. «Пудынгі, мельшпэйзы і дэсэрты» (16 пудынгаў, 42 мельшпэйзы і 43 салодкія стравы);
  11. «Стравы зь яек, грыбкі, налісьнікі і рознае печыва з патэльні» (19 страваў зь яек, 5 рэцэптаў грыбкоў і 22 рэцэпты налісьнікаў);
  12. «Кішкі, калдуны, кашы, макарона, лазанкі і штрудалі» (7 рэцэптаў кішкі, 5 кашаў і 18 макаронаў);
  13. «Вафлі, андруты, печыва, смажанае ў масьле альбо тлушчы, рускія бліны і калдуны» (7 рэцэптаў вафляў і 3 андрутаў, 2 аплаткі і 21 рэцэпт смажанага печыва);
  14. «Салодкая кандытарская здоба, вялікае і малое дэсэртнае печыва, а таксама печыва для шакаляду, кавы і гарбаты» (31 рэцэпт торта і 26 рэцэптаў мазуркі, 40 дэсэртных пірожных і 15 відаў печыва да кавы, гарбаты і шакаляду);
  15. «Дражджавая выпечка» (32 рэцэпты бабы і 9 бабаў на бялках, 23 рэцэпты пірагоў, булак і штрудаляў, 14 рэцэптаў мазурак і пляцкаў, 19 відаў сухарыкаў і абаранкаў);
  16. «Марозіва, граніта, крэмы, жэле, зэфіры, блянманжэ, маскавіта, кампоты, кісялькі, малачко і іншыя дэсэрты з малака» (17 відаў марозіва, 3 граніты, 17 крэмаў і 11 зэфіраў, 13 відаў жэле, 4 блянманжэ, 10 кампотаў, 7 кісялькоў і 8 відаў малачка);
  17. «Варэньне, жэле, павідла, сокі, сыропы, цэдры і шарбэты» (53 віды варэньня і 12 відаў соку);
  18. «Марцыпаны, пернічкі, цукеркі, сухое варэньне і кансэрвы на зіму» (36 рэцэптаў);
  19. «Марынаваныя салаты і розныя лекавыя рэцэпты» (36);
  20. «Розныя хатнія напоі» (16);
  21. «Хлеб» (3).

Пераклады

У 1907 годзе выйшаў 1-ы летувіскі пераклад кнігі «Літоўская кухарка». У жніўні 2013 году беларускае выдавецтва «Харвэст» выпусьціла ілюстраваную кнігу «Літоўская кухарка» ў беларускім і расейскім перакладах Натальлі Бабінай. У 2014 годзе Бабіна адзначыла: «Мы спраўджвалі зьмест па выданьнях 1938-га і 1911-га, ніякіх скарачэньняў не рабілі, бо стаяла задача захаваць тэкст як гістарычны помнік. Не папраўлялі, нават калі ў рэцэптуры былі нейкія памылкі. Але тады рабілі заўвагі перакладчыка: вось тут, напрыклад, трэба страву пасаліць або з рыбы трэба жабры выбраць, але аўтарка пра гэта ня піша. Для тагачасных гаспадынь гэта было само сабой зразумела, а цяперашняму чытачу варта тое падказаць».

Уплыў

Пры жаніцьбе дойлід-літвін Франц Малахавец падарыў сваёй расейскай жонцы Алене кнігу «Літоўская кухарка». У 1861 годзе ў Курску Алена Малахавец выдала па-расейску кнігу «Падарунак маладым гаспадыням», у якую ўлучыла істотную частку кнігі «Літоўская кухарка». У выніку да 2014 году кніга Алены Малахавец вытрымала звыш 40 перавыданьняў. У 1911 годзе 2 сястры Іваноўскія пад псэўданімам «Сава з арэшніку» выдалі па-летувіску «Падручнік для хатніх гаспадыняў», які быў адаптацыяй кнігі «Літоўская кухарка». Пры гэтым, малодшая сястра Марыя была жонкай сакратара рэдакцыі «Нашай Нівы» Вацлава Ластоўскага. У беларускай кухні мелі пашырэньне апісаныя ў кнізе літоўскія завіваныя зразы і Тышкевічаўскія калдуны. Пры гэтым, зьвяліся стравы са стынкі і сялявы, бо гэтыя віды рыбы занесьлі ў Чырвоную кнігу Беларусі. Таксама маладаступнымі сталі складнікі і шматдзённасьць прыгатаваньня такіх страваў як дразды-піскуны і легуміны, мельшпайзы і штуфады.

Крыніцы

Tags:

Літоўская Кухарка БудоваЛітоўская Кухарка ПеракладыЛітоўская Кухарка УплыўЛітоўская Кухарка КрыніцыЛітоўская КухаркаВільняВінцэнта ЗавадзкаяКулінарыяЛетуваРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СэрцаІзбутАнатоль БутэвічПрыдатак (мовазнаўства)Андрэй АлександровічНовая зямляМікола ГамолкаБеларускі рубельПятрусь БроўкаАляксей БелыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГенадзь ПашкоўАпэрацыйная сыстэмаЧорная ночАляксандар КосінецМы выйдзем шчыльнымі радаміАнатоль ЗэкаўМэдыяВікіСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіВершаваны памерЛеанард ПацейВіцебская вобласьцьМагілёўВасіль ЗуёнакУНІАНСельская гаспадаркаТадзіяна КляшторнаяБабёрПошукавая аптымізацыяДзед ТалашКарупцыяАнтон ЯльчынАляксей ДудараўТрыялетЮлі ТаўбінСэксуальныя пазыцыіАс (імя)2020Фізычная падрыхтаванасьцьАўстрыяУладзімер Караткевіч1877Мікола ГусоўскіМікола ПапекаАнальны сэксГоСубтытрыАндрэй Мукавозчык1589Дарога Р6 (Беларусь)2010-яМарына ВасілеўскаяКадзіла сармацкаеФранцішак СкарынаКасілаўцыСавушкін прадуктСяргей ДавідовічУладзімер ДубоўкаМужчына зьверхуІван ЧыгрынаўУ краіне райскай птушкіКавалёўQR-кодІндустрыялізацыяРасізмЮзэф МацкевічСтолінСусьветнае павуціньнеТрыбадызмАсадка🡆 More