Лоеў: мястэчка ў Беларусі

Ло́еў — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку яго ў Дняпро.

Адміністрацыйны цэнтар Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6698 чалавек. Знаходзіцца за 92 км на поўдзень ад Гомелю, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (лінія Гомель — Каленкавічы). Аўтамабільныя дарогі на Брагін і Рэчыцу. Прыстань на Дняпры.

Лоеў
лац. Łojeŭ
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Лоеў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Лоеў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Лоева Сьцяг Лоева
Першыя згадкі: 1505
Магдэбурскае права: 1576
Былая назва: Лоева Гара
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лоеўскі
Плошча: 6,76 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 6698 чал.
шчыльнасьць: 990,83 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2347
Паштовы індэкс: 247095
СААТА: 3230551000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°56′0″ пн. ш. 30°48′4″ у. д. / 51.93333° пн. ш. 30.80111° у. д. / 51.93333; 30.80111 30°48′4″ у. д. / 51.93333° пн. ш. 30.80111° у. д. / 51.93333; 30.80111
Лоеў на мапе Беларусі ±
Лоеў
Лоеў
Лоеў
Лоеў
Лоеў
Лоеў
Лоеў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лоеў — магдэбурскае мястэчка і замак Вялікага Княства Літоўскага на землях, часам называных Панізоўем.

Назва

Тапонім Лоеў утварыўся ад асабістага імя Лой, пачатковы сэнс якога — 'тоўсты, поўны, грузны'. Не адкідаецца і зьвязак назвы паселішча з паняцьцем лонва — 'вялізны шматмесцавы човен, ладзьдзя'. Лоеў знаходзіцца на важных гандлёвых шляхох, таму цалкам імаверна, што паселішча магло ўзьнікнуць пры лонве, што стаяў каля берага і выконваў ролю прыстані.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае

Паводле археалягічных зьвестак, у X—XI стагодзьдзях на Замкавай гары існавала старажытнае паселішча дрыгавічоў, якое ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. У XIV стагодзьдзі Лоеў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час на правым беразе Дняпра збудавалі замак, а вакол разьмясьцілася паселішча.

Першы пісьмовы ўпамін пра Лоеў (пад назвай Лоева гара) датуецца 1505 годам, калі ён уваходіў у склад Кіеўскага павету. У 1538 годзе Лоеў згаданы як мястэчка Любецкай воласьці. У 1569 годзе, напярэдадні падпісаньня ўмоваў Люблінскай уніі, апынуўся ў складзе Каралеўства Польскага. 3 жніўня 1576 году прывілеем караля Стэфана Баторыя Лоеву было нададзена Магдэбурскае права:

…Иж мы хотячи местца пустые пограничные людми ωсадити и тое староство нашо Любецкое способнеишое и безпечнеишое учинити, позволили и злецили есмо урожоному Павлови Сопезе, кашталянови киевскому, старосте нашому любецкому и перевалскому, на кгрунте нашомъ влостномъ названомъ Лоевомъ городищу, которое лежитъ ωт замку нашого Любецкого в пяти милях на шляху татарскомъ, замокъ будовати и место ωсажати. Якож позволяемъ тымъ теперешним листомъ нашимъ всимъ вобец подданымъ панствъ наших тамъ на томъ местцу Лоевомъ городищу ωседати и будоватися водле порадку иных местъ нашихъ, яко будет назначоно черезъ того ж кашталяна киевского, старосты любецкого… Надаемъ тежъ им в томъ месте право маидемборское по тому, яко въ иных местах наших пограничныхъ естъ надано. Мают ся ωни сами также и гостеи приеждчихъ перед воитомъ своимъ ω всякие речи судити водлугъ права и порадку иных местъ наших вечными часы…
Лоеў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Лоева Гара на мапе ВКЛ і сумежных рэгіёнаў 1613 г. (фрагмэнт).

Але толькі ў 1582 годзе кароль прызначыў магдэбурскаму Лоеву войта; ім стаў шляхэтны Хведар Васілевіч Воўк. У 1585 годзе Лоеў стаў цэнтрам староства. Прысутны ён і на мапе Вялікага Княства Літоўскага 1613 году.

У 1646 годзе сойм Рэчы Паспалітай далучыў Лоеўскае староства да Старадубскага павету Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. 31 ліпеня 1649 году каля мястэчка адбылася бітва паміж казакамі Хмяльніцкага на чале з Крычэўскім і войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю Януша Радзівіла. У 1651 годзе А. ван Вэстэрфэльд стварыў малюнак «Выгляд Лоева ўлетку 1651», паводле якога можна ўзнавіць выгляд умацаваньняў мястэчка. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе казацкае войска Залатарэнкі захапіла і спустошыла Лоеў. Па страце Старадубскага павету ў 1667 годзе Лоеўскае староства ўвайшло ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва ВКЛ.

У XVIII стагодзьдзі Лоеў быў значным гандлёвым цэнтрам, у якім штогод праводзілася 10 кірмашоў. У канцы XVIII стагодзьдзя мястэчка падзялялася на Верхняе і Ніжняе, мела 90 двароў і 5 вуліцаў — Рынкавую, Паштовую, Траецкую, Казярогавую, Супрунову, а таксама Траецкі завулак. Каля Лоева працавалі вадзяны млын і шкляная гута, будаваліся судны-байдакі, існавалі ганчарны, гарбарны, канатны і іншыя промыслы; дзейнічала паштовая станцыя, прыстань і паромная пераправа на шастох праз Дняпро.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Лоеў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Былая сядзіба Юдзіцкіх, 1936 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лоеў апынуўся ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. У крыніцы, заснаванай на зьвестках расейскай рэвізіі 1795 году, сказана, што мястэчка Лоеў было самым шматлюдным у Рэчыцкай акрузе. Тут налічвалася 849 мужчын і 879 жанцын. Існавала адна зь сямі ў акрузе юдэйскіх школ, але ў адрозьненьне ад іншых, яна была мураваная.

У 1858 годзе ў Лоеве адбыліся хваляваньні сялянаў. У парэформавы перыяд мястэчка — цэнтр воласьці Рэчыцкага павету. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лоеве быў 251 двор, дзейнічалі дзьве царквы, каталіцкая капліца; працавалі школа, 9 млыноў, паштовая станцыя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лоеў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Лоеў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Колішні завод фарбаў Кандакова, 1929 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лоеў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сьнежні 1926 году Лоеў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. У Другую сусьветную вайну з 26 жніўня 1941 да 17 кастрычніка 1943 году Лоеў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1962—1966 гадох Лоеў уваходзіў у склад Рэчыцкага раёну.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1884 год — 3123 чал., зь іх 1548 юдэяў; 1897 год — 4667 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 5,1 тыс. чал.; 1997 год — 7,9 тыс. чал.; 1999 год — 7,8 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,5 тыс. чал.; 2008 год — 7,4 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 7,3 тыс. чал.; 2009 год — 7022 чал. (перапіс); 2016 год — 6733 чал.; 2017 год — 6739 чал.; 2018 год — 6698 чал.

Адукацыя

У Лоеве працуюць пэдагагічная вучэльня, 2 сярэднія і музычная школы, 3 дашкольныя ўстановы.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры (хор, вакальны і тэатральны калектывы), бібліятэкі, музэй бітвы за Дняпро з экспазыцыйнымі пляцоўкамі баявой тэхнікі.

Забудова

Сучасная тэрыторыя мястэчка выцягнулася ўздоўж ракі. Пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Забудова асноўных вуліцаў — 2—3-павярховыя жылыя дамы, у цэнтры — 3—5-павярховыя, утварыўся новы жылы квартал у паўднёва-заходняй частцы.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Лоеў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Лоева Гара з боку ракі

Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы.

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Замак (XIV ст.)
  • Касьцёл
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Мікалая (1746, Сьвяты Пасад)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1838)

Галерэя

Асобы

  • Вадзім Жучкевіч (1915—1985) — беларускі навуковец-географ
  • Вольга Церашчатава (1926—1992) — беларускі мастацтвазнавец

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лоеў НазваЛоеў ГісторыяЛоеў НасельніцтваЛоеў ЗабудоваЛоеў ЭканомікаЛоеў Турыстычная інфармацыяЛоеў ГалерэяЛоеў АсобыЛоеў ЗаўвагіЛоеў КрыніцыЛоеў ЛітаратураЛоеў Вонкавыя спасылкіЛоеўБеларусьБрагінГарадзкі пасёлакГомельГомельская вобласьцьДняпроКаленкавічыЛоеўскі раёнРэчыцаСож

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.mt.su.am1304Злучаныя Штаты АмэрыкіКлаўдзі Дуж-ДушэўскіМанчэстэрМінейка (імя)Tesla IncУладзіслаў СыракомляПастава на каленяхКаханьне без пранікненьня.cfБелая дзірка221916Карэйва.isІндаэўрапейскія мовы.vgТарас ПрахаськаПрапаршчык25 сакавікаБортніцтва.be29 сакавіка.ne.pkУроцлаўКараваджаВігіліюс (папа рымскі)2006Ігнат ДамейкаВялікабрытанія.afТалінЧэрвень19021960.cgПолацкае княства991980Другая Ўстаўная граматаБел-чырвона-белы сьцяг.ccGoogle Translate96StotisМузычны альбомМарат МаркаўЯмант1385ТаінстваГрупавы сэкс17Народны АльбомАнгельшчынаЦмокБлэкджэкГішпанія.th1995.pt.bgНямеччына1985Тэндэр (вагон)Статуты Вялікага Княства ЛітоўскагаБеларускі клясычны правапіс🡆 More