Лагішын: мястэчка ў Беларусі

Лагі́шын — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Ясельды і Вісьліцы.

Уваходзіць у склад Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам Лагішынскага сельсавету. Насельніцтва на 2018 год — 1932 чалавекі. Знаходзіцца за 28 км ад места і чыгуначнай станцыі Пінску, за 203 км ад Берасьця; на аўтамабільнай дарозе Р6 (Пінск — Івацэвічы).

Лагішын
лац. Łahišyn
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Лагішын: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
Герб Лагішына
Першыя згадкі: 1495
Магдэбурскае права: 20 жніўня 1569
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Лагішынскі
Плошча: 3,5 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 1932 чал.
шчыльнасьць: 552 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225740
СААТА: 1254847906
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°20′22″ пн. ш. 25°59′20″ у. д. / 52.33944° пн. ш. 25.98889° у. д. / 52.33944; 25.98889 25°59′20″ у. д. / 52.33944° пн. ш. 25.98889° у. д. / 52.33944; 25.98889
Лагішын на мапе Беларусі ±
Лагішын
Лагішын
Лагішын
Лагішын
Лагішын
Лагішын
Лагішын: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лагішын — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), вядомае цудоўным абразам Маці Божай каралевы Палесься.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Лагішын: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Герб мястэчка, 1633 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Лагішын датуецца 1495 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVII ст. мястэчка стала цэнтрам нагродавага староства ў валоданьні Радзівілаў, пазьней — Агінскіх, Любецкіх.

20 жніўня 1569 і 28 траўня 1570 году Лагішын атрымаў Магдэбурскае права. 25 лютага 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза пацьвердзіў местачковы герб: «у блакітным полі воўк на ласіных нагах». У 1634 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл на сродкі старосты пінскага Альбрэхта Радзівіла, пазьней пры ім утварылася місія езуітаў і шпіталь. У касьцёле захоўваўся абраз Найсьвяцейшай Панны Марыі, які лічыўся цудоўным.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Лагішын: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Маці Боская Лагішынская

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лагішын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Пінскага павету Менскай губэрні. У XIX ст. у мястэчку дзейнічалі млыны Айзэнбэрга, Хазана і Дубміскага, Марцінкевіча, Бунькевіча, алейня і млын Цыпэрштэйна, гарбарня Фрыдмана.

Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл у Лагішыне пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), у 1897 годзе будынак згарэў; пазьней на ягоным месцы збудавалі Спаскую царкву. У 1874 годзе ў мястэчку выбухнула паўстаньне супраць свавольства ўладаў, якое здушылі два батальёны пяхоты і сотня казакоў. Неўзабаве аднак лагішынцы дамагліся поўнага апраўданьня, а вінаватыя ў злоўжываньні панесьлі пакараньне. У 1881 годзе ў мястэчку збудавалі мураваныя гандлёвыя рады. На 1886 год існавалі школа, царква (з 1845 году), капліца, сынагога, 10 крамаў. У 1893 годзе адкрылася юдэйская малітоўная школа. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў паблізу Лагішына знаходзіўся фальварак Сімановічаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лагішын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лагішын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Таго ж году ў мястэчку выбухнула антыбальшавіцкае паўстаньне. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лагішын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пінскага павету Палескага ваяводзтва. 1 красавіка 1934 году паселішча страціла статус места

У 1939 годзе Лагішын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам Лагішынскага раёну Пінскай вобласьці (з 25 сьнежня 1962 году ў Пінскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 22 сьнежня 1959 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

10 траўня 1997 году ў Лагішыне ўрачыста каранавалі абраз Маці Божай — Каралевы Палесься. 18 верасьня 1998 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны гербу мястэчка. 25 лістапада 2014 году Лагішынскі пасялковы савет рэарганізавалі ў сельсавет.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1884 год — 2,8 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 3351 чал.; 1921 год — 1984 чал.; 1959 год — 3 тыс. чал.; 1996 год — 3120 чал.; 1998 год — 3 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 2009 год — 2372 чал.; 2016 год — 2022 чал.; 2017 год — 1990 чал.; 2018 год — 1932 чал.

Адукацыя

У Лагішыне працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры і 2 бібліятэкі.

Спорт

У Лагішыне ёсьць свая бэйсбольная каманда «Лагішынскія ваўкі».

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Партызанская вуліца Школьная вуліца

Паводле перапісу 1874 году, у Лагішыне існавала Каўняцінская вуліца, у тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Касьцельная вуліца.

Эканоміка

Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, мэханічны завод, лясьніцтва і інш.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Лагішынскі гістарычна-краязнаўчы музэй.

Славутасьці

Галерэя

Асобы

  • Адам Нарушэвіч (1733—1796) — гісторык, паэт, перакладнік
  • Марцін Антоні Паўловіч (1789—1830) — геоляг, асьветнік

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лагішын ГісторыяЛагішын НасельніцтваЛагішын ЗабудоваЛагішын ЭканомікаЛагішын Турыстычная інфармацыяЛагішын ГалерэяЛагішын АсобыЛагішын КрыніцыЛагішын ЛітаратураЛагішын Вонкавыя спасылкіЛагішынІвацэвічыБеларусьБерасьцеБерасьцейская вобласьцьВісьліцаГарадзкі пасёлакДарога Р6 (Беларусь)Лагішынскі сельсавет (Пінскі раён)МестаПінскПінскі раёнЯсельда

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Апавядальны сказКаскадныя табліцы стыляўЛеанід ГалубовічМіхал ВітушкаГрэцыя2020РэклямаЧэрвеньХроніка БыхаўцаІсьляндзкі коньСыкхізмАлесь АркушВольная Беларусь (рух)МаркёрЗнак бядыЛеўкацытVPNВалянцін АкудовічАдвечным шляхамСям’я297 да н. э.Бісэксуальная парнаграфіяЛюбоўМарына ВасілеўскаяБеларусізацыяМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашЮры ГумянюкЯстNokia 2600Вольныя матэрыялыМікола ЛупсякоўФінансыРымавід (імя)Родная моваТадзіяна КляшторнаяМаскваАляксандар КосінецУльтрафіялетавае выпраменьваньнеКалінінская акругаБеларусь1919ЖамойтыНаваградзкае ваяводзтваФішынгІван ЦерцельКаханьне без пранікненьняHTMLОВасіль ІгнаценкаПортуКлімат1632ФЯнка КупалаВітаўт ЧаропкаБортны промысел у БеларусіЯдвігін Ш.Знак бяды (фільм)Маскоўскі мэтрапалітэнҐМікола МятліцкіНасельніцтва БеларусіНікатынУНІАНХарвацкая дэмакратычная садружнасьцьMauzerТэрарыстычны акт у менскім мэтроРоварМіжнародны фанэтычны альфабэт🡆 More