Альбрэхт Станіслаў Радзівіл

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (мянушка «Абаронца Правоў»; 1 ліпеня 1593, места Алыка Валынскага ваяводзтва — 12 лістапада 1656, места Гданьск) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісьменьнік і гісторык Рэчы Паспалітай.

Падканцлер (1619—1623) і канцлер вялікі літоўскі (з 1623).

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 ліпеня 1593
Алыка
Памёр 12 лістапада 1656 (63 гады)
Гданьск
Род Радзівілы
Бацькі Станіслаў Радзівіл
Марына з Мышкаў
Жонка Рэгіна з фон Айзэнрайхаў
Ганна Крыстына зь Любамірскіх
Дзейнасьць палітык, гісторык, канцлер, дзяржаўны службовец

Меў вялікія зямельныя ўладаньні на Валыні (Алыка і іншыя), а таксама на тэрыторыі сучасных Беларусі (Нягневічы, Налібакі), Летувы і Польшчы. Трымаў шматлікія дзяржаўныя ўладаньні, быў старостам луцкім (1618–1622), барысаўскім (1629), пінскім (1631), геранёнскім (1644), адміністратарам Кобрынскай і Шавельскай эканоміяў.

Біяграфія

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл 
А. С. Радзівіл у часе супольнай малітвы зь Янам Казімерам на правым беразе Віслы на фоне занятай швэдамі Варшавы, 1655 г.

З алыцка-нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Станіслава, старосты генэральнага жамойцкага, і Марыны з Мышкаў. Меў старэйшага брата Мікалая Крыштапа Радзівіла, II ардыната на Алыцы. Рана асірацеў, ягоным апекуном быў стрый Мікалай Радзівіл «Сіротка».

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл 
Ганна Крыстына зь Любамірскіх

У 1598—1605 гадох навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Вюрцбургу, з 1609 году ў Лёвэне, да 1616 году падарожнічаў у Нідэрлянды, Францыю, Італію, Швайцарыю.

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл 
Акт наданьня ўраду канцлера А. С. Радзівілу

Абіраўся паслом на соймы 1613 і 1619 гадоў. 23 лютага 1619 году атрымаў урад падканцлера, у 1623 годзе — канцлера вялікага літоўскага.

Склаў пагадненьне з канцлерам Львом Сапегам аб тым, што адзін зь іх абавязкова будзе знаходзіцца пры каралю і вялікім князі дзеля пільнаваньня інтарэсаў Вялікага Княства Літоўскага. У замежнай палітыцы падтрымліваў пляны Жыгімонта Вазы авалодаць швэдзкім стальцам. Каб зьменшыць пагрозу з боку Турэччыны і крымскіх татараў, выступаў за хаўрус з трансыльванскім князем Бэтленам Габарам і аўстрыйскімі Габсбургамі.

У 1632 годзе падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Уладзіслава Вазы, але як шчыры каталік пры гэтым не падтрымліваў аднаўленьня правоў пратэстантаў і праваслаўных. У 1646 годзе выступіў супраць плянаў караля распачаць вайну з Турэччынай. У 1648 годзе падтрымаў абраньне на сталец Яна Казімера.

Пры правядзеньні ўнутранай і замежнай палітыкі рашуча адстойваў інтарэсы роду Радзівілаў, у тым ліку кальвінісцкай галіны, дэманстрацыйна бараніў асобныя інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай.

Адной з прычынаў казацкага паўстаньня ва Ўкраіне лічыў «сілу нашых злых учынкаў і ўціск бедных», выступаў за рашучае змаганьне з Багданам Хмяльніцкім. У вайну з Маскоўскай дзяржавай (1654—1667) і Паўночную вайну (1655—1660) выехаў у Прусію, у 1656 годзе браў удзел у перамовах з Даніяй і Галяндыяй у Гданьску, дзе і памёр.

Заснаваў Пінскі езуіцкі калегіюм, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў Алыцы.

Першы раз ажаніўся ў 1618 годзе з Рэгінай фон Айзэнрайх (пам. 1637), удавой ваяводы берасьцейска-куяўскага Міхала Дзялінскага, другі — 30 сакавіка 1638 году з Ганнай Крыстынай (1618—1667), дачкой ваяводы рускага і кракаўскага Станіслава Любамірскага (1583—1649) і Соф’і Астроскай (1590—1622). Не пакінуў нашчадкаў.

Спачыў у калегіяце Найсьвяцейшай Тройцы ў Алыцы (у 1946 годзе парэшткі князя перапахавалі ў супольнай магіле на каталіцкіх могілках). Па ягонай сьмерці ўся спадчына перайшла да нясьвіскіх ардынатаў.

Творчасьць

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл 
Надмагільле А. С. Радзівіла
Альбрэхт Станіслаў Радзівіл 
А. С. Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл — аўтар і перакладнік каталіцкіх рэлігійных твораў. Напісаў на лаціне «Кароткі выклад падзеяў у Каралеўстве Польскім у часы панаваньня Жыгімонта III, Уладзіслава IV і Яна Казімера» (частковая публікацыя ў польскім перакладзе Э. Катлубаем у 1848 годзе) і падрабязны «Дыярыюш» за 1632—1656 гады — каштоўную крыніцу пра ўнутраную і вонкавую палітыку Рэчы Паспалітай (упершыню выйшлі ў польскім перакладзе Э. Рачынскім у 1839 годзе).

У адрозьненьне ад іншых твораў мэмуарнай літаратуры сярэдзіны XVII ст. «Дыярыюш» А. С. Радзівіла мае мастацкую суцэльнасьць, якая адлюстроўвае размаітасьць жыцьця, адзінства індывідуальнага чалавечага лёсу ў складаным і шматгранным сьвеце. Калі раней аўтабіяграфічная літаратура толькі падыходзіла да адлюстраваньня складанасьцяў у характары героя, то ўзбагачэньне вобразнага сьвету коштам выкарыстаньня барокавай паэтыкі і паглыбленьне самааналізу ў «Дыярыюшы» зрабіла такі паказ магчымым і эстэтычна апраўданым.

Бібліяграфія

  • Memoriale remm gestanim in Polonia, 1632—1656. T. 1—5. Wrocław etc., 1968—75;
  • Rys panowania Zygmunta III // Athenaeum. 1848. T. 3, z. 4 (польскі пераклад);
  • Pamiętnik o dziejach w Polsce. T. 1—3. Warszawa, 1980 (польскі пераклад);
  • Дыярыюш аб падзеях у Польшчы // Спадчына. 1995. № 6; 1996. № 1—3 (беларускі пераклад).

Галерэя

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт 1640-х гадоў пэндзля Пітэра Данткерса дэ Рыя зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл БіяграфіяАльбрэхт Станіслаў Радзівіл ТворчасьцьАльбрэхт Станіслаў Радзівіл БібліяграфіяАльбрэхт Станіслаў Радзівіл ГалерэяАльбрэхт Станіслаў Радзівіл КрыніцыАльбрэхт Станіслаў Радзівіл ЛітаратураАльбрэхт Станіслаў Радзівіл Вонкавыя спасылкіАльбрэхт Станіслаў Радзівіл1 ліпеня12 лістапада15931656АлыкаВалынскае ваяводзтваВялікае Княства ЛітоўскаеГданьскКанцлер вялікі літоўскіМестаПадканцлер вялікі літоўскіРэч Паспалітая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Цьвёрды дыскІсьляндзкі коньДзень ПерамогіGoogleПолацакАпавядальны сказГарацыё НэльсанІксвідэаЧайка (арганізацыя)Чорная дзірка889Мікола МаляўкаЗлучнікЛетні часСыдарІван ЧыгрынаўГута ПеняцкаМэрытакратыяМаркёрРадаслаў АстроўскіСамойлавічыПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)ГердвойнаСпортВіктар Шніп2024СамасейБраніслаў ТарашкевічСэксМікола ГусоўскіНафтан НаваполацакСкаламонт (імя)Беларуская літаратураСтолін15 красавікаФэльдмаршал (Швэцыя)КойданаўЭканомікаБеларусьАнальны сэксПараляксаГенадзь Валер’евіч ШутаўКіеўІван ШамякінПарнаграфія ў ЗШАЗалаты стандартЛетувіская моваСмаленская рэспублікаЧачаВадзім СаранчукоўМікола ЛупсякоўІслач Менскі раёнЮры Тышкевіч (біскуп)Алесь АркушПарнаграфія ў ЯпонііМікола МятліцкіБеларусыЗьмітрок БядуляВалошкаТураўАндрэй ДынькоУзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь.orgКанюшынаГальштукШпакВіктар КаліноўскіВойцех Манівід (сын Івана)Станіслаў ВалодзькаЗа свабодную Беларусь (1942)Слуцкі збройны чынБеларускі клясычны правапісБеларуская граматыка для школ (1918)🡆 More