Крывяносная Сыстэма: сыстэма цыркуляцыі крыві ў арганізьме

Крывяно́сная сыстэ́ма — сыстэма органаў, якая ўлучае сэрца, крывяносныя судзіны і кроў, якая цыркулюе ва ўсім целе чалавека ці іншых хрыбетных.

Крывяносная сыстэма складаецца зь вялікага і малога кола крывезвароту. Яе ўключаюць у сэрцава-судзінную сыстэму, якая акрамя крывяноснай сыстэмы ўлучае яшчэ лімфатычную сыстэму.

Крывяносная Сыстэма: сыстэма цыркуляцыі крыві ў арганізьме
Структура крывяноснай сыстэмы чалавека.

Сетку крывяносных судзінаў утвараюць асноўныя судзіны сэрца, якія ўключаюць вялікія артэрыі і вэны, іншыя артэрыі і артэрыёлі, а таксама капіляры, якія злучаюцца з вэнулямі, ды іншыя вэны. Крывяносная сыстэма хрыбетных замкнёная, што азначае, што кроў ніколі не пакідае сетку крывяносных судзінаў. Некаторыя бесхрыбетныя, як то суставаногія, маюць адкрытую сыстэму крывезвароту. У дыпляблястаў, як то губкаў і грабнявікоў, такой сыстэмы наогул бракуе. Кроў, якая ёсьць адным з галоўных складнікаў сыстэмы, уяўляе сабой вадкасьць, якая складаецца з плязмы, эрытрацытаў, леўкацытаў і трамбацытаў, якія цыркулююць ва ўсім целе, транспартуючы кісларод і пажыўныя рэчывы ў тканіны і выдаляючы адкіды. Цыркуляваныя пажыўныя рэчывы ўключаюць бялкі і мінэралы. Іншыя транспартаваныя кампанэнты ўлучаюць газы, як то кісларод і вуглякіслы газ, а таксама гармоны і гемаглябін, якія забясьпечваюць харчаваньне ды дапамагаюць імуннай сыстэме змагацца з хваробамі і падтрымліваюць гамэастаз шляхам стабілізацыі тэмпэратуры і натуральнага паказьніка рН.

На крывяносную сыстэму могуць уплываць многія сэрцава-судзінныя захворваньні. На хваробах такога кшталту спэцыялізуюцца кардыёлягі, кардыё-хірургі і судзінныя хірургі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

КровазваротКроўЛімфатычная сыстэмаСэрцаСэрцава-судзінная сыстэмаХрыбетныя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.tl.cr.bbАндрусь ГорватВайдыла (імя)НазоўнікПалесьсе.awДжозэф Джон Томсан.lk.szВыцек дакумэнтаў ЗША пра расейскае ўварваньне ва ЎкраінуПерапіс насельніцтваСяргей Філімонаў (тэлевядоўца)Вярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьПрыметнікЛюблінскае ваяводзтваQR-кодМіжнародны фанэтычны альфабэтЦывілізацыя.kwДзеяслоўРамуальд ТраўгутЗемлятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)ЗдароўеСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР23Ільля «Ліцьвін» (Хрэнаў)РадаўніцаСлова пра паход Ігараў.my1912Ангельская моваМарк Шагал54.pg.cyШлях з варагаў у грэкіСтогадовая вайнаЭнцыкляпэдыя1861Леў Талстой.fiЁсіф СталінГомельЛюдзі на балоце (раман)25ФВіцебскШорт-трэкНародны АльбомТатарстанАбрэвіяцыяАдам РусакАдраджэньне мовыБраслаўскі раёнБеларуская фанэтыкаІнтэробаг.si2009.eeМенскБеларускі арабскі альфабэтБаранавічы1904.liАлесь РазанаўMelbetЯнка Маўр.mwФранцуская моваГАЗ-53🡆 More