Доха: сталіца Катару

До́ха (па-арабску: الدوحة‎, папярэдняя назва — Біда) — сталіца Катару, разьмешчаная на ўсходнім узьбярэжжы паўвострава Катару, у Пэрсыдзкай затоцы.

Колькасьць жыхароў прыблізна 340 тыс. Гэта самы вялікі горад Катару.

Доха
Доха: Дэмаграфія, Эканоміка, Адукацыя
Дата заснаваньня: 1850
Краіна: Катар
Акруга: Ад-Дава
Плошча:
  • 132 000 000 квадратны мэтар
Насельніцтва:
  • 1 186 023 чал. (2020)
Геаграфічныя каардынаты: 25°18′0″ пн. ш. 51°32′0″ у. д. / 25.3° пн. ш. 51.53333° у. д. / 25.3; 51.53333 51°32′0″ у. д. / 25.3° пн. ш. 51.53333° у. д. / 25.3; 51.53333
Доха на мапе Катару
Доха
Доха
Доха
Доха: Дэмаграфія, Эканоміка, Адукацыя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://visitqatar.com/intl-en/about-qatar/doha, https://visitqatar.com/qa-ar/about-qatar/doha, https://visitqatar.com/fr-fr/about-qatar/doha, https://visitqatar.com/es-es/about-qatar/doha, https://visitqatar.com/it-it/about-qatar/doha, https://visitqatar.com/de-de/about-qatar/doha, https://visitqatar.com/tr-tr/about-qatar/doha, https://visitqatar.com/cn-zh/about-qatar/doha

Шмат гадоў горад быў важным портам, але хуткія цячэньні і каралавыя рыфы перашкаджалі знаходжаньню вялікіх караблёў. Горад быў поўнасьцю зьнішчаны ў 1867 годзе, падчас вайны з Бахрэйнам. У 1916 годзе брытанцы вызначылі Доху ў якасьці сталіцы свайго пратэктарату. Калі Катар атрымаў незалежнасьць, горад стаў сталіцай. Горад значна зьмяніўся калі пачалі шырока распрацоўвацца радовішчы нафты і прыроднага газу. Цяпер гэта сучасная сталіца, зь вялікім портам здольным прыймаць акіянічныя караблі, мае міжнародны аэрапорт.

Дэмаграфія

Значная частка насельніцтва Катару жывуць у межах Дохі і ейнага сталічнага рэгіёну. Самую высокую шчыльнасьць насельніцтва мае цэнтральны раён Аль-Наджада, які таксама зьмяшчае найбольшую колькасьць насельніцтва ў краіне. Шчыльнасьць насельніцтва ў аглямэрацыі складае каля 20 тысяч чалавек на км² і вышэй. У першае дзесяцігодзьдзе XXI стагодзьдзя Доха зьведала выбуховы рост насельніцтва, паглынаючы тысячы людзей штомесяц. За часам з 2000 па 2010 гады колькасьць жыхароў места павялічылася больш чым удвая.

Этнічны склад і мовы

Доха: Дэмаграфія, Эканоміка, Адукацыя 
Тыповы двухмоўны ўказальнік на вуліцах Дохі.

Насельніцтва Дохі ў большай ступені складаецца з экспатрыянтаў, а грамадзяне Катару ўтвараюць меншасьць. Самая вялікая частка прыбылых жыхароў ёсьць грамадзяне краінаў Паўднёва-Ўсходняй і Паўднёвай Азіі, у асноўным Індыі, Пакістана, Шры-Ланкі, Нэпалу, Філіпінаў і Банглядэшу, а таксама маецца значная колькасьць арабаў з Сырыі, Лібіі, Джыбуці, Самалі і Паўночнай Афрыкі. Таксама налічваюцца групы жыхароў з Эўропы, Паўночнай Амэрыкі, Паўднёвай Афрыкі і Аўстраліі.

Афіцыйнай мовай дзяржавы ёсьць арабская. Ангельская мова звычайна выкарыстоўваецца ў якасьці другой мовы, якая мае распаўсюд у гандлі. Паколькі ў Досе ёсць вялікая колькасьць экспатрыянтаў, такія мовы, як малаялам, тамільская, бэнгальская, тагальская, гішпанская, сынгальская, француская мовы, урду і гіндзі шырока выкарыстоўваецца ў сталіцы эмірату.

У 2004 годзе быў ухвалены закон на магчымасьць набыцьця замежнікамі ўласнасьці на нерухомасьць у асобных рэгіёнах, як то частцы Дохі, лягуне Ўэст-Бэй, Жамчужыне Катару і новым горадзе Лусаіль. Да гэтага экспатрыянтам было забаронена валодаць зямлёй у Катары.

Рэлігія

Большасьць жыхароў гораду ёсьць мусульманамі. Каталікі складаюць больш за 90% ад 150 тысяч хрысьціянскіх жыхароў места. Паводле асобнага дэкрэту эміра зьявілася магчымасьць пабудаваць у 2008 годзе першую каталіцкую царкву Сьвятога Разарыя на Арабійскім паўвостраве пасьля зьяўленьня і распаўсюду ісламу ў VII стагодзьдзі. Тым ня менш, будынак касьцёлу не ўтрымлівае хрысьціянскіх сымбалеў звонку. У Досе існуюць некалькі іншых цэркваў, як то Грэцкай праваслаўнай царквы ды іншых канфэсіяў.

Эканоміка

Доха: Дэмаграфія, Эканоміка, Адукацыя 
Бізнэсовы квартал гораду.

Горад ёсьць эканамічным цэнтрам Катару, то бок у ім месьцяцца штаб-кватэры шматлікіх мясцовых і міжнародных арганізацыяў, у тым ліку найбуйнейшых у краіне нафтавых і газавых кампаніяў — Катарэнэрджы і Катаргаз. Эканоміка места ў першую чаргу грунтуецца па прыбытках, атрыманых дзяржавай з сваёй нафтагазавай галіны. У 2011 годзе Доха была ўлучаная часопісам Fortune у сьпіс 15 найлепшых гарадоў для разьвіцьця прадпрымальніцтва для.

Пачынаючы з канца XX стагодзьдзя, урад пачаў дзеіць шматлікія ініцыятывы дывэрсыфікацыі эканомікі краіны, каб зьнізіць залежнасьць ад нафтавых і газавых рэсурсаў. Міжнародны аэрапорт Дохі быў пабудаваны ў спробе падцягнуць турыстычную індустрыю гораду. У 2014 годзе быў пабудаваны міжнародны аэрапорт Гамада, які амаль удвая перавышае памеры першага і мае дзьве самыя доўгія ўзьлётна-пасадачныя палосы ў сьвеце. Трыццаць дзевяць новых гатэляў былі пабудаваныя апошнім часам у горадзе з 2011 году.

У выніку хуткага росту насельніцтва і павелічэньня патрабаваньняў да жыльля, кошты на нерухомасьць значна вырасьлі да 2014 году. Дынаміку ім дадало яшчэ і рашэньне аб правядзеньні чэмпіянату сьвету па футболе 2022 году. Не зважаючы на падзеньне коштаў на нафту з 2014 году і дыпляматычную крызу з суседзямі, якія ў сукупнасьці запаволілі рост насельніцтва гораду, дзяржаўныя выдаткі павялічыліся на падтрыманьне росту будаўніцтва нерухомасьці ў сталіцы. Значную частку эканомікі фармуюць экспаты, сярод якіх вылучаюцць грамадзяне Індыі, Філіпінаў ды іншых дзяржаваў. Дзякуючы ім вялікія грашовыя пераводы штогод накіроўваюцца ў згаданыя дзяржавы. Гэтак, грашовыя пераводы па-за межы Катару ў 2014 годзе склалі 11,2 мільярдаў даляраў, што склала 5,3% СУП краіны.

Адукацыя

Доха: Дэмаграфія, Эканоміка, Адукацыя 
Катарскі ўнівэрсытэт.

Доха — адукацыйны цэнтар краіны, бо зьмяшчае найбольшую колькасьць школаў і каледжаў у дзяржаве. У 1952 годзе ў Досе была адкрытая першая афіцыйная школа хлопчыкаў. Праз тры гады зьявілася таксама першая школа для дзяўчынак. Катарскі ўнівэрсытэт быў адкрыты ў 1973 годзе. Гэта першая вышэйшая ўстанова адукацыі ў краіне. Сёньня ў ім маюцца асобныя факультэты для мужчын і жанчын.

У 2000 годзе пачаў будавацца адукацыйны комплекс Эд’юкейшн-Сіці, які мае плошчу ў 14 км². Гэты праект кіруецца некамерцыйным Катарскай фундацыяй. У ім месьціцца восем унівэрсытэтаў, вядучая сярэдняя школа краіны і офісы дзіцячага тэлеканалу Аль-Джазыры. Геаграфічна комплекс лічыцца часткай муніцыпалітэту Эр-Раяну, але трапляе пад мэтрапольную тэрыторыю Дохі. Тут таксама месьціцца кампус філіі Найвышэйшай камэрцыйнай школы Парыжу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Доха ДэмаграфіяДоха ЭканомікаДоха АдукацыяДоха КрыніцыДоха Вонкавыя спасылкіДохаАрабская моваГорадКатарПэрсыдзкая затокаСталіца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міжнародны стандартны кніжны нумар.yeГорадня.myРамадан185371.mmАнальны сэкс.cmПрагаЛязьбійская парнаграфіяГісторыя БеларусіІльняны алейШахматыМенскГерман (імя)Пружаны.clБлэкджэкГабрэіЭякуляцыяЗянон ПазьнякЧжэн ХэАльгерд Бахарэвіч.hn.cg1964Стары горад (Горадня).hkАўстралійскія АльпыМарк УтДабрабыт (банк)Цыбуля (расьліна)Бітва пад Воршай.th.nrВялікае Княства Літоўскае.st.vaМузычны альбомСьпіс гарадоў Беларусі.dzЧорны кот (арганізацыя).md.gmВуглярод1944МінэтТрансплянталёгія.nuСтаралітва1957Біятэхналёгія.zmАмонім.laЛідаВікізьвесткі1995Сэкунда.be.jpКастусь КаліноўскіНаваградак.kp.dj1987🡆 More