Валер Данілавіч Анісенка (нарадзіўся 5 чэрвеня 1944 году ў Талачыне) — беларускі тэатральны рэжысэр, актор і пэдагог.
Заслужаны дзяяч мастацтваў (1991).
Валер Анісенка | |
Род дзейнасьці | беларускі тэатральны рэжысэр і актор |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 чэрвеня 1944 (79 гадоў) |
Месца нараджэньня | Талачын |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, рэжысэр, пэдагог |
Месца працы | |
Узнагароды |
Зь юнацкіх гадоў захапляўся тэатральнай дзейнасьцю, быў акторам Талачынскага народнага тэатру. У 1965 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
Працаваў акторам у драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску (1965—1967) і ў Купалаўскім тэатры (1969—1977).
У 1972 годзе распачаў пэдагагічную дзейнасьць у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1996 году працуе прафэсарам катэдры тэатральнага мастацтва ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў. Дзьве траціны яго выпуску 2002 году склалі значную частку трупы Рэспубліканскага тэатру беларускае драматургіі.
У 1978 годзе скончыў вышэйшыя рэжысэрскія курсы пры дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў галоўным рэжысэрам Беларускага тэатру юнага гледача (1979—1980), Тэатра-студыі кінаактора (1980—1982), Беларускага радыё (1982—2000), мастацкім кіраўніком (пазьней адначасова і дырэктарам) Рэспубліканскага тэатру беларускае драматургіі (2000—2012). У апошнім тэатры выходзіў на сцэну ў якасьці актора.
З 2012 года — дырэктар—мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа.
Пастаноўшчык шматлікіх тэатральных спэктакляў, сярод якіх «Усё яго жыцьцё» (Тэатар-студыя кінаактора), «Машэка» (Берасьцейскі драматычны тэатар), «Гамлет» (Купалаўскі тэатар), «Чарнобыльская малітва», «Понці Пілат», «Жанчыны Бэргмана» і інш.
На Беларускім радыё паставіў каля 100 спэктакляў па творах клясыкаў беларускае літаратуры: А. Адамовіча, В. Быкава, Н. Гілевіча, Ул. Караткевіча, Б. Сачанкі, І. Чыгрынава, І. Шамякіна і інш.
Пастаноўшчык мастацкіх тэлефільмаў «Крык чайкі» (1984), «Паляваньне на апошняга жураўля» (1986), «Прывід» (1991). Стваральнік дакумэнтальных відэастужак «Чорная быль Беларусі» (1990), «Кадзіш» (1992), «Мой Эдынбург» (1996).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Валер Анісенка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.