«Га́млет» (па-ангельску: Hamlet), больш поўна «Трагічная гісторыя Гамлета, прынца Дацкага» (The Tragicall Historie of Hamlet, Prince of Denmarke) — адна з найвядомейшых трагедыяў Шэксьпіра, твор сусьветнае клясыкі.
Гамлет | |
па-ангельску: The Tragedy of Hamlet, Prince of Denmark па-ангельску: Hamlet | |
Жанр: | трагедыя |
---|---|
Аўтар: | Ўільям Шэксьпір |
Мова арыгіналу: | раньнесучасная ангельская мова[d] і ангельская мова |
Публікацыя: | 1602 |
Легенда пра дацкага прыца Гамлета, які помсьціць за забойства свайго бацькі ягонаму брату, была вядомая задоўга да Шэксьпіра. Асноўныя элемэнты сюжэту трагедыі ўжо прысутныя ў трэцім эпізодзе «Дзеяў данаў» Саксона Граматыка (глядзіце Амлет).
Асноўныя пэрсанажы «Гамлета»:
У калеўскім замку Эльсінор афіцэры некалькі начэй бачаць прывід, падобны да нядаўна памерлага караля. Яны расказваюць пра гэта Гарацыё, той выходзіць зь імі на варту й спрабуе загаварыць з прывідам, але той не адказвае. Гарацыё і афіцэры вырашаюць на наступную ноч паклікаць Гамлета.
Гамлет падаўлены сьмерцю бацькі, а таксама тым, што меней чым праз два месяцы пасьля ягонае сьмерці новы кароль, брат памёрлага, абвяшчае пра намер ажаніцца з ягонаю ўдавою, маці прынца.
Лаэрт зьбіраецца ў Францыю, а перад ад’ездам навучае сваю сястру Афэлію асьцярожна ставіцца да залётаў Гамлета, бо ня ўпэўнены ў ягоных намерах.
На наступную ноч Гамлет выходзіць на варту і бачыць прывіда, які кліча яго за сабою. Сябры спрабуюць спыніць Гамлета, але той усё ж ідзе. Застаўшыся зь ім сам-насам, прывід ягонага бацькі расказвае, што ён не памер ад укуса зьмяі, як усе лічаць, а быў атручаны братам, і заклікае сына да помсты. Гамлет ня ўпэўнены, што гэта сапраўды дух ягонага бацькі, а не пякельная здань, і хоча высьветліць, ці праўду ён сказаў. Для гэтага ён прыкідваецца вар’ятам. Палоній вырашае, што прынц звар’яцеў ад каханьня да ягонае дачкі, і расказвае пра гэта каралю й каралеве.
У Эльсінор прыбываюць Разэнкрац і Гільдэнстэрн, даўнія прыяцелі Гамлета. Кароль і каралева падбухторваюць іх цікаваць за прынцам, але той хутка разумее гэта. Тымчасам у замак прыбываюць акторы, і Гамлет вырашае выкарыстаць іх, как выпрабаваць караля. Кароль і Палоній падслухваюць размову Гамлета з Афэліяй. Насуперак іх чаканьням, Гамлет адвяргае Афэлію ды кажа ёй ісьці ў манашкі. Клаўдзій вырашае паслаць Гамлета ў Англію.
Гамлет навучае актораў паставіць п’есу, якая павінная напомніць Клаўдыю пра ягоны ўчынак, калі ён сапраўды вінаваты. Клаўдзій выходзіць на сярэдзіне п’есы, і ягоны пляменьнік ўпэўніваецца, што прывід сказаў праўду. Гамлет ідзе да маці і рэзка зь ёю размаўляе. Напужаная, яна кліча на дапамогу, і яе крык падтрымлівае Палоній, які хаваецца за шпалераю ў пакоі. Прыняўшы Палонія за караля, Гамлет забівае яго. Пасьля гэтага Клаўдзій вырашае, што Гамлет павінны ехаць у Англію адразу ж, і дасылае разам зь ім Разэнкранца й Гільдэнстэрна, якія вязуць тайны загад Клаўдзія забіць Гамлета.
Афэлія вар’яцее, верагодна з-за сьмерці бацькі. З Францыі вяртаецца Лаэрт, і патрабуе ў Клаўдзія адказу за сьмерць Палонія. Клаўдзій запэўнівае Лаэрта, што сам ён ня вінаваты. Піраты прыносяць Гарацыё ліст ад Гамлета, згодна якому карабель, на якім плыў прынц, быў захоплены, а сам ён трапіў у палон і вяртаецца ў Данію. Гарацыё выходзіць яму насустрач. Клаўдзій расказвае Лаэрту, што Палонія забіў Гамлет. Атрымаўшы навіну, што Гамлет вяртаецца, кароль і Лаэрт дамаўляюцца зладзіць фехтавальнае спаборніцтва, на якім Лаэрт зможа забіць Гамлета. Прыходзяць весткі, што Афэлія патанула, упаўшы ў раку.
Вяртаючыся, Гамлет і Гарацыё бачаць пахаваньне Афэліі. Прысутны там Лаэрт накідваецца на Гамлета, але кароль супакойвае юнака, нагадаўшы пра іхнюю дамову. Гамлет расказвае Гарацыё, што, западозрыўшы нядобрае, прачытаў каралеўскае пісьмо пакуль Разэнкранц і Гільдэнстэрн спалі, і падмяніў яго новым, у якім казалася, што забіць трэба саміх пасланцаў.
Калі Гамлет згаджаецца ўдзельнічаць у фехтавальным спаборніцтве, кароль і Лаэрт намазваюць атрутаю рапіру апошняга, а кароль у дадатак труціць віно ў келіху, зь якога мусіць піць Гамлет. Гамлет першы раз раніць Лаэрта, і каралева п’е за здароўе сына зь ягонага келіху. Лаэрт раніць Гамлета атручанай рапірай, затым у ходзе бою яны абменьваюцца зброяй і рану атручанай рапіраю атрымоўвае таксама Лаэрт. Гертруда кажа, што віно атручана, і памірае. Лаэрт расказвае, як кароль падбухторыў яго атруціць рапіру, прабачае Гамлету забойства бацькі і просіць прабачыць яго. Гамлет дае яму прабачэньне, і Лаэрт памірае таксама. Гамлет забівае караля атручанай рапірай, і сам памірае ад раны. Уваходзяць паслы з Англіі, абвяшчаючы, што Разэнкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя. Салют у гонар памерлага прынца завяршае п’есу.
Са шматлікіх кінавэрсіяў «Гамлета» найбольш вядомыя наступныя:
Шматлікія цытаты з «Гамлета» сталі фразэалягізмамі ў многіх мовах сьвету. Самая вядомая сярод іх — Быць альбо ня быць?
Як клясычны твор сусьветнага ўзроўню, «Гамлет» быў перакладзены на 67 моваў сьвету. Поўны пераклад на беларускую мову выканаў Юрка Гаўрук (1935, 1964).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Гамлет, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.