Спэктакль Янка Купала. Кругі Раю

«Янка Купала.

Кругі раю» — спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Сьвятланай Навуменка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і прымеркаваны да 130-годзьдзя зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 2 лютага 2012 году.

«Янка Купала. Кругі раю»
Афіша спэктаклю
Афіша спэктаклю
Жанрдакумэнтальная алегорыя
Паводлежыцьця і твораў Янкі Купалы
АўтарСьвятлана Навуменка
РэжысэрСьвятлана Навуменка
Мастак-пастаноўнікЮры Саламонаў
КампазытарВіталь Судзьдзін
ХарэографВольга Скварцова-Кавальская
АкторыДзяніс Паршын
Аляксандар Марчанка
Вераніка Буслаева
Дзяніс Варанцоў і інш.
Працягласьць105 хв.
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры2 лютага 2012
ПастаноўкіРэспубліканскі тэатар беларускае драматургіі

Творчая задума і гісторыя стварэньня

У вырашэньні пастаноўкі выкарыстоўваецца актыўны музычны і плястычны шэраг, жывое вакальнае выкананьне, гратэск і алегорыя. Спэктакль уяўляе сабой поўнамаштабную гістарычную драму, у якой занята каля чатырнаццаці дзеючых асобаў.

Мастацкі кіраўнік тэатру Валер Анісенка, выступаючы перад грамадзкім праглядам спэктаклю, адзначыў, што загадзя папрасіў рэжысэра С. Навуменка падумаць над магчымасьцю пастаноўкі спэктаклю пра Я. Купалу і прысьвяціць новы твор не юбілею, а тэатру. Аўтарам тэксту ў «Кругах раю» выступіла сама рэжысэр.

Спэктакль спрабуе расказаць гісторыю жыцьця Янкі Купалы нанова, пераплятаючы рэальны сьвет з творчасьцю. У аснову спэктаклю пакладзеныя раньнія вершы, паэма «Бандароўна», газэтныя публікацыі, лісты і нават пратаколы допытаў народнага паэта Беларусі. Каб сабраць усе зьвесткі ў адзінае пайшло паўтара году рэжысэрскай працы. У выніку атрымалася ня проста хроніка: ёсьць і фантастычныя моманты, драматург увяла ў спэктакль пэрсанажаў твораў паэта.


Спэктакль Янка Купала. Кругі Раю  Як у каханьні значную ролю заўжды адыгрывае ўласна прадчуваньне пачуцьця, так для Купалы — час прадчуваньня зьменаў быў самым важным і натхняючым. І, магчыма, самым шчасьлівым пэрыядам у жыцьці… Спэктакль Янка Купала. Кругі Раю 

— С. Навуменка, аўтар і рэжысэр спэктаклю

Акторы

  • Дзяніс Паршын — Паэт
  • Аляксандар Марчанка, Максім Паніматчанка — Прадстаўнік улады
  • Вераніка Буслаева — Жонка паэта, Бандароўна
  • Дзяніс Варанцоў — Князь
  • Ганна Маслоўская — Маці паэта
  • Віктар Багушэвіч — Бацька паэта, Ксёндз
  • Кірыл Навіцкі, Сяргей Шымко — Чырвоны камандзір, Ахоўнік
  • Анастасія Баброва — Жняя
  • Алена Баярава, Марыя Пятровіч, Людміла Сідаркевіч, Натальля Халадовіч, Бэла Шпінер — Жаночыя істоты
  • Ігар Вяпшкоўскі, Цімафей Ткачоў, Кірыл Навіцкі, Сяргей Юрэвіч, Сяргей Шымко — Вяскоўцы, Чырвонаармейцы

Водгукі

Спэктакль Янка Купала. Кругі Раю  […] у «Кругах раю» прысутнічаюць цікавыя рэжысэрскія знаходкі. Напрыклад, перамога Кастрычніцкае рэвалюцыі вобразна перададзеная празь велізарны чырвоны сьцяг, які займае ўсю сцэну і падзяляе Янку Купалу і яго жонку. Мэтафарычна і надзвычай глыбока пераасэнсоўваецца лёс Беларусі, падзеленай пасьля Рыскае мірнае дамовы: сымбалем краіны становіцца жняя, згвалтаваная салдатамі. Але разам з тым спэктаклю відавочна не хапіла цэласнасьці. С. Навуменка паспрабавала ахапіць неабдымнае: грамадзкае і сямейнае жыцьцё паэта, яго дзяцінства і сталасьць, трагізм і гумар, рысы драматычнага спэктаклю, чытаньне вершаў і выкананьне песьняў. У выніку гледачы пабачылі на сцэне лебедзя, рака і шчупака, якія банальна распаўзьліся ў розныя бакі. Спэктакль Янка Купала. Кругі Раю 

— Дз. Марціновіч

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Спэктакль Янка Купала. Кругі Раю Творчая задума і гісторыя стварэньняСпэктакль Янка Купала. Кругі Раю АкторыСпэктакль Янка Купала. Кругі Раю ВодгукіСпэктакль Янка Купала. Кругі Раю КрыніцыСпэктакль Янка Купала. Кругі Раю ЛітаратураСпэктакль Янка Купала. Кругі Раю Вонкавыя спасылкіСпэктакль Янка Купала. Кругі РаюРэспубліканскі тэатар беларускае драматургііЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Над магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Якуб КоласЗалатая РыбаЎэнздэйIP-кодПахаваньне Гедзіміна (карціна Казімера Альхімовіча)ГаўдКасьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак (Берасьце)Люцыян ЖалігоўскіАвечкаШмоняЭнейкаВэб-дызайнІстанбул БашакшэхірЮрка ВіцьбічЗа нашу і вашу свабодуЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўСонечная электрастанцыяАзбука МорзэФранцішак СавічЧытагонгРусіфікацыя Беларусі ў архітэктурыУсяслаў ЧарадзейМэксыкаЗяма ПівавараўЛеанід ДайнекаТленГАЗ-53ТумарКапузаДзяжаДавідЛёнданАнтоні ТызэнгаўзВілаРадзімічыЯўхім КарскіПлязмаЖывіляКрэдытПружаныДрама (аповесьць)Сонечная энэргіяХлебСэксRSSНаваградакКефлявікЯсельдаГудвіловічыЎБас-ТэрТравеньскія падзеі ў Францыі 1968 годуВэб-старонкаВяснаСтудняМікалай Ян МанугевічКордаваУладзімер СьвятаславічСакрат ЯновічКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна)ПорнгабЛекі-адпаведнікі🡆 More