Вайна Ў Віетнаме

Вайна ў Віетнаме — ваенны канфлікт, які адбываўся на тэрыторыях Віетнаму, Лаосу і Камбоджы з 26 верасьня 1959 году да 30 красавіка 1975 году.

Асноўнымі супернікамі ў вайне былі камуністычны Паўночны Віетнам разам з камуністычнымі саюзьнікамі і урад Паўднёвага Віетнаму пры падтрымцы Злучаных Штатаў Амэрыкі і іншых краінаў. Вайна завяршылася захопам Сайгону паўночнавіетнамскай арміяй у красавіку 1975 году. А ў наступным годзе Паўночны і Паўднёвы Віетнам былі аб’яднаныя ў адну дзяржаву. Вайна лічыцца адным з эпізодаў халоднай вайны. Вайна доўжылася каля 19 гадоў, а таксама сталася каіталізатарам для разьвязваньня грамадзянскай вайны ў Лаосе і Камбоджы, ва ўсім трох краінах па выніку ўсталяваліся камуністычныя рэжымы.

Вайна ў Віетнаме
Дата: 1959 — 30.04.1975
Месца: Віетнам, Лаос, Камбоджа
Вынік: Вайсковая перамога Паўночнага Віетнама
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Узьяднаньне Віетнама
Супернікі
Вайна Ў Віетнаме Рэспубліка Віетнам
Сьцяг ЗША ЗША
Сьцяг Паўднёвай Карэі Паўднёвая Карэя
Сьцяг Тайлянду Тайлянд
Сьцяг Аўстраліі Аўстралія
Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя
Сьцяг Філіпінаў Філіпіны
Сьцяг Віетнаму Паўночны Віетнам
Вайна Ў Віетнаме НФВПВ
Сьцяг Кітаю Кітай
Сьцяг СССР СССР
Сьцяг КНДР Паўночная Карэя

Існуюць некалькі канкуруючых поглядаў на канфлікт. Паўночны Віетнам і Нацыянальны фронт вызваленьня разлядалі вайну як барацьбу супраць сілаў ЗША ў каляніяльнай вайне і як працяг Першай Віетнамскай вайны супраць сілаў з Францыі, а затым і ЗША, асабліва на тле правалу выкананьняў палажэньняў Жэнэўскай канфэрэнцыі 1954 году, якая заклікала да свабодных выбараў у Паўднёвым Віетнаме. Між тым, з боку сілаў Паўночнага Віетнаму вайна таксама разглядаласяя як грамадзянская або вызваленчая, асабліва на пачатку і на пазьнейшых этапах пасьля таго як ЗША узялі паўзу ва ўдзелу ў канфлікце ў пэрыяд з 1965 па 1970 год. З пункту гледжаньня часовага ўраду Паўднёвага Віетнаму, пераемніка Віетконга, вайна зьяўлялася часткай значных сацыяльных зьмяненьняў у Віетнаме пасьля Другой сусьветнай вайны і першапачаткова інтэрпрытавался як рэвалюцыйная вайна пры падтрымцы Ханою. Паўднёвы Віетнам разглядаў вайну як грамадзянскую і абарончую вайну супраць камунізму, спрабуючы абараніць свае хаты і сем’і ад камуністычнага тэрору. У сваю чаргу ўрад ЗША разглядаў свой удзел у вайне як спосаб прадухіленьня захопу Паўднёвага Віетнаму камуністычнымі сіламі. Удзел ЗША ў вайне абумоўліваўся тэорыяй даміно, то бок палітыкай стрымліваньня распаўсюджваньня камунізму па сьвеце.

Не зважаючы на Парыскае мірнае пагадненьне, якое было складзенае і падпісанае ўсімі бакамі ў студзені 1973 году баявыя дзеяньні працягваліся. Сайгон і Ханой спрабавалі захапіць тэрыторыі адзін аднаго, а рэжым спыненьня агню быў парушаны празь некалькі дзён пасьля ягонага ўсталяваньня. У ЗША і Заходнім сьвеце назіраўся вялікі рух супраць вайны ў Віетнаме, які разьвіўся як частка больш буйной контракультуры — найбуйнейшы антываенны рух да гэтага моманту ў гісторыі. Вайна зьмяніла дынаміку ў адносінах паміж капіталістычным і сацыялістычным блёкамі, і істотна паўплывала на палітычны ляндшафт у Злучаных Штатах і большай частцы Заходняй Эўропы. Вайна ў ЗША выклікала тое, што называлася віетнамскім сындромам, грамадзкай непрыязнасьцю да амэрыканскіх вайскоўцаў за мяжой, што разам з Ўотэргейцкім скандалам спрыяла крызісу даверу, які закрануў Злучаныя Штаты ў 1970-х гадох.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1959197526 верасьня30 красавікаВіетнамЗлучаныя Штаты АмэрыкіКамбоджаКамунізмЛаосХалодная вайнаХашымін

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Порнафільмы дарослых з падлеткаміМарыя АнтуанэтаДзень ПерамогіМікола ГусоўскіБеларуская граматыка для школ (1918)АрмэніяВалошкаУладзімер Арлоў (гісторык)2005Алаіза ПашкевічНіл ГілевічСмаргонскі раёнБейкаКрывічыСказПесьня пра зубраIBMСяргей НавумчыкЛісьце каштанаў1991КанадаДрама (аповесьць)Тып (біялёгія)ДзяржаваСпадчына (верш)Беларускі рубельВэб-сайтПастава на каленяхЭліза АжэшкаДзьвінскСяргей Паўлавіч АбламейкаНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяБіялёгіяКіраў (Кіраўская вобласьць)ПохваМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніБарыс РагуляАндрэй ХадановічВіктар ЖыбульПэтэр ПэлегрыніБойрыкс (імя)МаланкаЗначэньнеБандароўнаПарнакапытныяІнтэрстэларДаброМікола МятліцкіЯнка КупалаГайла (імя)26 красавікаЛітваПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)КушмакЮрась БарысевічЛязьбійская парнаграфіяПарнаграфія для жанчынНазоўнікБеларусьХвойнікіЮзэф МацкевічУладзімер Караткевіч🡆 More