Ігар Карпенка

І́гар Васі́льевіч Карпе́нка (нар.

1964, г. Новакузьнецк, Кемераўская вобласьць, цяпер Расея) — беларускі палітык і пэдагог.

Ігар Карпенка
Ігар Васільевіч Карпе́нка
Ігар Карпенка
5-ы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі
13 сьнежня 2021 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Лідзія Ярмошына
7-ы міністар адукацыі Беларусі
15 сьнежня 2016 — 13 сьнежня 2021
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка
Папярэднік: Міхаіл Жураўкоў
Намесьнік старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту
2011 — 15 сьнежня 2016
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі III і IV скліканьняў
17 кастрычніка 2004 — 2011
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 красавіка 1964 (60 гадоў)
Новакузьнецк, Кемераўская вобласьць, Расейская СФСР, СССР
Партыя: Камуністычная партыя Беларусі (1996—2021)
Адукацыя: Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (1989), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі (2008)
Узнагароды:
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»
Мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Мэдаль «За працоўныя заслугі»

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі III і IV скліканьняў (2004—2011), 7-ы міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016—2021) і 5-ы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі (з 13 сьнежня 2021 году).

Жыцьцяпіс

Працоўную дзейнасьць пачаў старэйшым піянэрважатым у сярэдняй школе. У 1982—1984 гадох служыў у Савецкім войску на тэрыторыі Чэхаўскага раёну Маскоўскай вобласьці Расейскай СФСР. Сябра КПСС з 1984 году. У 1984—1989 гадох быў студэнтам Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту (МДПІ). У 1989—2003 гады займаў пасаду начальніка аддзелу (з 1995-га — управы) выхаваўчай працы МДПІ, які ў 1993 годзе перайменавалі ў Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (БДПУ). Адначасна да 1993 году быў сакратаром камітэту Камуністычнага саюзу моладзі ў ВНУ.

У 1996 годзе ўдзельнічаў у адраджэньні Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). Быў другім сакратаром яе Цэнтральнага камітэту і першым сакратаром Менскага гарадзкога камітэту КПБ. У 2003—2004 гадох працаваў прарэктарам у выхаваўчай і сацыяльнай працы БДПУ. У 2004—2011 гады быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Беларусі 3-га і 4-га скліканьняў. У 2004—2008 гады быў у Палаце прадстаўнікоў сябрам Пастаяннай камісіі ў ахове здароўя, фізычнай культуры і справах сям’і і моладзі. У 2008 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. У 2008—2011 гадах — намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі ў міжнародных справах і сувязях з СНД.

У 2011—2016 гадох — намесьнік старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту. У лістападзе 2016 году адкрываў новы помнік Леніну каля Менскага трактарнага заводу. Пасьля прызначэньня яго міністрам адукацыі 15 сьнежня 2016 году — сышоў зь кіраўнічай пасады Камуністычнай партыі. 13 сьнежня 2021 году А. Лукашэнка прызначыў Ігара Карпенку старшынём Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі. Яго параілі старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімер Андрэйчанка і намесьнік старшыні ўраду Беларусі Ігар Петрышэнка. Папярэдне на прэзыдэнцкіх выбарах 2006, 2010 і 2015 гадоў быў сябрам выбарчых камісіяў, у тым ліку старшынём Менскай гарадзкой выбарчай камісіі.

У сакавіку 2022 году Карпенка быў уключаны ў санкцыйны сьпіс Канады. З чэрвеня 2022 году знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі ЭЗ як кіраўнік ЦВК РБ; пасьля да гэтых санкцый далучылася і Швайцарыя. Раней Карпенка ў 2011—2016 гадах ужо знаходзіўся ў чорным сьпісе ЭЗ як старшыня Менскай гарадзкой выбарчай камісіі.

У сакавіку 2023 года Карпенку ды іншых сябраў беларускага ЦВК унеслі ў санкцыйны сьпіс ЗША.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

БеларусьРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КалаўротАнгельшчынаФундацыя «Вікімэдыя»Комплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў ГайнаўцыТурандот120-я зэнітна-ракетная брыгадаКазаваМіхаіл БулгакаўКазімер ЛышчынскіСэрбская мова1699Сакрат ЯновічТаль (імя)Франсіска ФранкаТэхасГіп-гопАнальны сэксАхоўскі сельсаветБутлегУладзімер Караткевіч1993Міжнародны стандартны кніжны нумарКірыліцаМарт (імя)Паўночная ІнгрыяРымская імпэрыяГорнава (Берасьцейская вобласьць)БэрлінКантрабандаТэўда (імя)2008ПадвалачыскРасейцыТамаза КампанэльляІсус ХрыстосДзьвінскРыбалкаЛіцьвіныЛасіцкі сельсавет (Пінскі раён)Пінская вобласьцьАрыянстваАстравы КукаПарнаграфія ў БеларусіКамуністычная партыя Савецкага СаюзуШарашоўАляксандар фон ГумбальтЯзэп ЛёсікЛіцка-Сенская жупаніяАвантуры майго жыцьцяРаманскі стыльДрэздэнГарадзішча (Баранавіцкі раён)Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)Мартын ЛютэрКалектывізацыяЧалавекСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіСьнежаньКасьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Паставы)Ўільям Рандал КрымэрЯраслаўльЧырвоны колер1821МалакроўеМузыкаФранцуская моваЧэрвеньАтаваТом ГэнксРусіныУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»Гарлачыкакветныя🡆 More