Камсамол

Усесаю́зны ле́нінскі камуністы́чны саю́з мо́ладзі (УЛКСМ; па-расейску:  Всесоюзный ленинский коммунистический союз молодёжи (ВЛКСМ) (зьвесткі)), скарочана камсамо́л (рас.

комсомол), — моладзевая арганізацыя Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу, створаная 29 кастрычніка 1918 року. З распадам СССР камсамол самараспусьціўся. Зь цягам часу на поставецкай прасторы паўсталі лічаныя арганізацыі, якія лічаць сябе правапераемніцамі камсамолу.

Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі
Всесоюзный ленинский коммунистический союз молодёжи
(ВЛКСМ)
Камсамол
Дата ўтварэньня 29 кастрычніка 1918 (105 гадоў таму)
Дата спыненьня існаваньня 28 верасьня 1991 (32 гады таму)
Тып Моладзевая арганізацыя
Штаб-кватэра Масква
Месцазнаходжаньне вул. Марасейка, д. 3/13
Першы сакратар
ЦК РКСМ
Яфім Цэтлін (першы)
Першы сакратар
ЦК УЛКСМ
Уладзімер Зюкін (апошні)
Матчына кампанія Камуністычная партыя Савецкага Саюзу
Зьвязаныя кампаніі Усесаюзная піянэрская арганізацыя імя У. І. Леніна

Мінуўшчына

Камсамол 
Чальцы прэзыдыюму I Усерасейскага зьезду саюзаў працоўнай і сялянскай моладзі (29 кастрычніка — 4 лістапада 1918).

Лютаўская рэвалюцыя 1917 року спрыяла павелічэньню грамадзка-палітычнай актыўнасьці моладзі. Пачалі зьяўляцца моладзевыя арганізацыі працоўных «Праца і сьвятло» ды іншыя, сябры якіх арыентаваліся на сацыялістычныя партыі. У 1917 року ў Петраградзе арганізацыйна аформіўся арыентаваны на бальшавікоў Сацыялістычны саюз працоўнай моладзі (ССПМ). 29 кастрычніка — 4 лістапада 1918 року адбыўся I Усерасейскі зьезд саюзаў працоўнай і сялянскай моладзі, на якім было абвешчанае стварэньне Расейскага камуністычнага саюзу моладзі (РКСМ). Датай заснаваньня лічыцца 29 кастрычніка 1918.

Першыя камсамольскія значыкі выдаваліся ня ўсім, паколькі наклады былі маленькімі, і хутчэй былі ўзнагародай для найлепшых камсамольцаў. Адзін зь першых падобных значыкаў уяўляў зь сябе сьцяжок з зоркаю і чатырма літарамі «Р. К. С. М.» У кастрычніку 1922 року на V зьезьдзе быў зацьверджаны адзіны выгляд значыку: на сьцяжку ў цэнтры зоркі літары «КИМ» (Камуністычны інтэрнацыянал моладзі). Надпіс «ВЛКСМ» зьявіўся на значыках толькі ў 1947 року, а канчатковы выгляд з профілем Леніна значыкі ВЛКСМ атрымалі толькі ў 1956 року.

У 1924 року арганізацыі прысвоенае імя У. І. Леніна — Расейскі ленінскі камуністычны саюз моладзі (РЛКСМ). У сакавіку 1926 року ў сувязі з утварэньнем у 1922 СССР РЛКСМ быў перайменаваны ва Ўсесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі.

Неўзабаве камсамол застаўся адзінай у РСФСР, а пазьней і ў СССР палітычнай моладзевай арганізацыяй. Празь ейную структуру зьдзяйсьнялася ідэалягічнае выхаваньне моладзі, рэалізоўвалі палітычныя й сацыяльныя праекты. Пад кіраўніцтвам камсамолу ў 1922 року была створаная дзіцячая палітычная арганізацыя: Усерасейская, пасьля Ўсесаюзная піянэрская арганізацыя імя Леніна.

У часе масавых рэпрэсіяў 1937—1939 рокаў былі арыштаваныя і растраляныя шматлікія заснавальнікі і кіраўнікі РКСМ/УЛКСМ: Оскар Рыўкін, Л. Шацкін, Яфім Цэйтлін, Аляксандар Косараў ды інш. Генэральны сакратар ЦК УЛКСМ Аляксандар Мільчакоў (1928—1929) правёў 16 гадоў у лягерох.

У 1941 року налічвалася больш за 10 млн камсамольцаў. Каля 1 млн зь іх сталі «варашылаўскімі стралкамі»(ru), тры з паловай тысячы сталі Героямі Савецкага Саюзу, тры з паловай мільёны былі ўзнагароджаныя ордэнамі і мэдалямі.

Камсамол 
Урачыстая маніфэстацыя на Чырвонай плошчы ў Маскве, прысьвечаная 50-роччу УЛКСМ.

З пачаткам перабудовы ў камсамольскім руху зьявіліся дэідэалягізаваныя і камэрцыйныя плыні. У 1989 року пра сваю самастойнасьць абвясьцілі Камуністычныя саюзы моладзі Летувы і Эстоніі. 27—28 верасьня 1991 адбыўся XXII Надзвычайны зьезд УЛКСМ, на якім адбыўся роспуск арганізацыі. 29 дэлегатаў не ўхвалілі рашэньне пра самароспуск і пакінулі зьезд. Асобныя сябры УЛКСМ, нязгодныя з рашэньнем зьезду (сярод іх і беларус Сяргей Вазьняк), стварылі аргкамітэт па адраджэньні УЛКСМ. У 1993 року іхнімі намаганьнямі ў Расеі быў створаны Расейскі камуністычны саюз моладзі.

У Беларусі

    Асноўны артыкул: Ленінскі камуністычны саюз моладзі Беларусі

Ленінскі камуністычны саюз моладзі Беларусі (ЛКСМБ) быў заснаваны 24 верасьня 1920 року.

Найвышэйшы кіроўны орган — зьезд дэлегатаў. Паміж зьездамі кіраваньне зьдзяйсьняў цэнтральны камітэт (ЦК), абраны зьездам; паміж паседжаньнямі цэнтральнага камітэту — бюро цэнтральнага камітэту, абранае ЦК. Найвышэйшая кіроўная пасада — першы сакратар цэнтральнага камітэту, выканаўчы орган — сакратарыят ЦК.

Пасьля распаду СССР і самароспуску УЛКСМ адбыўся XXX Зьезд ЛКСМБ (сьнежань 1991), дзе было прынятае рашэньне пра пераўтварэньне ў Саюз моладзі Беларусі (СМБ). На XXXVII зьезьдзе ў 1995 року ён быў перайменаваны ў Беларускі саюз моладзі, а ў 2002 року аб’яднаны зь Беларускім патрыятычным саюзам моладзі (заснаваным у 1997) у адзіную арганізацыю, якая атрымала назву Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. БРСМ падтрымліваецца дзяржавай.

У іншых дзяржавах

У Казахстане, Малдове, Расеі, Украіне камсамольскія арганізацыі існуюць як моладзевыя арганізацыі камуністычных партыяў. У балтыйскіх дзяржавах камсамольскія арганізацыі забароненыя нароўні з камуністычнымі.

У іншых дзяржавах:

  • Кімірсэнска-кімчэнірскі саюз моладзі(ko) (КНДР)
  • Камуністычны саюз моладзі Кітаю(zh) (КНР)
  • Камуністычны саюз моладзі Хо Шы Міна(vi) (Віетнам)
  • Камуністычная моладзь Вэнэсуэлы(es) (Вэнэсуэла)
  • Камуністычная моладзь Чылі(es) (Чылі)

Крыніцы

Tags:

Камсамол МінуўшчынаКамсамол У БеларусіКамсамол У іншых дзяржавахКамсамол КрыніцыКамсамолRu-Vsesoyuzny Leninsky Kommunistichesky Soyuz Molodyozhi (VLKSM).oggАўдыёКамуністычная партыя Савецкага СаюзуРасейская моваРаспад СССРФайл:Ru-Vsesoyuzny Leninsky Kommunistichesky Soyuz Molodyozhi (VLKSM).ogg

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Васіль НесьцярэнкаГішпаніяБурбалка даткомаўПлязмаFTPМіхась Забэйда-СуміцкіNec Mergitur14 лютагаВялікая вайна 1409—1411 гадоўРапухіАлесь СавіцкіВілаЭратычнае мастацтваРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Управа КДБ па Берасьцейскай вобласьціРазмаўляем па-беларускуПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Ян Прадвесьнік (царква)ІрляндцыБрэст (неадназначнасьць)Аркадзь КуляшоўРусіфікацыя БеларусіПадзелы Рэчы Паспалітай1200Авантуры майго жыцьцяПункт (баскетбол)КавунФлумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруРыбакПрыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)ПэкарыевыяІгнат ГрынявіцкіІван ВіткоўскіУсебеларускі народны сходЛезьбіянстваNokia 6131Юр’я1988Звычайная вавёркаЗборная Новай Зэляндыі па футболе1589ПапаНародны пісьменьнік БеларусіАс (імя)БелсатСямейства (біялёгія)Ганна ХітрыкАндрэй МукавозчыкРуды лес21 красавікаУнівэрсальны каардынаваны часУ краіне райскай птушкіСпакусьнікіAlekseevНезалежная БеларусьISSNТаполяNokia Lumia 620ЛяндэсгаўптманКлічаўскі раёнНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАГрыгарыянскі каляндарНацыянальная баскетбольная асацыяцыяНью-Ёрк (штат)Групавы сэксHromadske.TVGoogle🡆 More