Лідзія Ярмошына

Лі́дыя Міха́йлаўна Ярмо́шына (нар.

29 студзеня 1953, Слуцак) — дзяржаўная дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, прызначаная 6 сьнежня 1996 году Аляксандрам Лукашэнкам на пасаду кіраўніцы Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.

Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына
Кіраўніца ЦВК РБ
6 сьнежня 1996 — 13 сьнежня 2021
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Абрамовіч
Наступнік: Ігар Карпенка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 29 студзеня 1953(1953-01-29) (71 год)
Слуцак, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Дзеці: сын
Адукацыя: юрыдычны факультэт Калінінградзкага ўнівэрсытэту (1975)
Узнагароды:
ордэн Айчыны III ступені ордэн Пашаны
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

Нарадзілася 29 студзеня 1953 году ў горадзе Слуцак Менскай вобласьці ў сям’і вайскоўца. Азначала ўласную сям'ю як расейскую. Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (РСФСР, 1975). Працавала юрконсультам гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў Калінінграду і Бабруйску, памагатым пракурора Кастрычніцкага раёну Калінінграду. З 1988 году — юрконсульт, а затым загадчыца юрыдычным аддзелам Бабруйскага гарвыканкаму. Чалец (1992—1996), кіраўнік (з 1996 г.) Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. 21 сьнежня 2001 году ўказам прэзыдэнта №774 была прызначаная Кіраўніком Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. 7 красавіка 2003 году ўказам прэзыдэнта прысвоена ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». Атрымала ордэн Пашаны ў 2014.

Двойчы разьведзеная. Мела сына Аляксея (1977—2017), які працаваў адвакатам.

Санкцыі

На падставе падазрэньняў ва ўдзеле ў фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў Лідыі Ярмошынай быў забаронены ўезд у краіны ЭЗ (2004, 2010, 2020) й ЗША (2006) як асобе з чорнага сьпісу Эўразьвязу ды сьпісу спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў. 13 кастрычніка 2008 году міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу прыпынілі на паўгады дзеяньне забароны на ўезд у краіны зьвяза прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Санкцыі супраць старшыні Цэнтравыбаркаму Лідыі Ярмошынай засталіся ў сіле.

Да санкцый супраць Ярмошынай у 2020 годзе далучыліся Вялікабрытанія, Канада, Швайцарыя. 20 лістапада 2020 году да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лідзія Ярмошына БіяграфіяЛідзія Ярмошына СанкцыіЛідзія Ярмошына КрыніцыЛідзія Ярмошына Вонкавыя спасылкіЛідзія ЯрмошынаАляксандар ЛукашэнкаБеларусьРэжым ЛукашэнкіСлуцакЦэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НармандыяКушмакСэксуальныя пазыцыіЯнка МаўрПарнаграфіяНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііКарольВоршаЗа Беларусь!Парнаграфія ў БеларусіПак (спадарожнік Урана)БандароўнаВольга ЧамаданаваАлесь АркушКрычаўскі палацКрама (гурт)Ігар СідарукЯнка СіпакоўЛагойскЭякуляцыяПабуджальны сказМікола КупрэеўАкторы парнафільмаўУладзімер ДубоўкаЛеанід ГалубовічАляксандар ЛукашэнкаУрадВясельная сукенкаДарога Р6 (Беларусь)ГаянаЛетуваПалітыка ВялікабрытанііПаўлінка (п’еса)Пастава на каленяхНазоўны склонІнструкцыя па трансьлітарацыіАндрэй АлександровічІгар БабкоўАнатоль КлышкаХвойнікіКлеапатраДалярПорнгабКіраў (Кіраўская вобласьць)ЖурHromadske.TVІнфляцыяСэксЯнка КупалаСуботнікіОндрэй ДудаБлогСяброўстваГрамадзкі набытакГарбатаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРДаўгатаІнданэзіяЁгаТранснацыянальная карпарацыяАтрад (біялёгія)ШляхтаПаўночна-Заходні крайУладзімер Арлоў (гісторык)Ігар ПракаповічМіхась БашлакоўМэдыяВікіБазыліка Сьвятога ЭгідыяЕўня27 красавіка2020Швэцыя🡆 More