Каралявец: места ў Калінінградзкай вобласьці Расеі

Караляве́ц, Карале́вец або Кёніґсбэрґ (ням.

Königsberg; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Калінінград, рас. Калининград) — места ў Расейскай Фэдэрацыі, пры ўтоку ракі Прэґолы ў Сьвежую затоку. Адміністрацыйны цэнтар Калінінградзкае вобласьці.

Каралявец
лац. Karalaviec
рас. Калининград
Стары Кёнінґсбэрґ сярод сучаснага Калінінграду
Стары Кёнінґсбэрґ сярод сучаснага Калінінграду
Каралявец: Гісторыя, Эканоміка, Крыніцы Каралявец: Гісторыя, Эканоміка, Крыніцы
Герб Караляўцу Сьцяг Караляўцу
Першыя згадкі: 1256
Горад з: 1286
Былыя назвы: да 1946 году — Кёніґсбэрґ
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Калінінградзкая вобласьць
Мэр: Алег Амінаў[d]
Плошча: 215,7 км²
Вышыня: 4,8 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 489 735 чал. (2023)
шчыльнасьць:
аглямэрацыя: ~800 000 чал.
Тэлефонны код: +7 4012
Паштовы індэкс: 236ХХХ
Нумарны знак: 39
Геаграфічныя каардынаты: 54°43′0″ пн. ш. 20°30′0″ у. д. / 54.71667° пн. ш. 20.5° у. д. / 54.71667; 20.5 20°30′0″ у. д. / 54.71667° пн. ш. 20.5° у. д. / 54.71667; 20.5
Каралявец на мапе Расеі
Каралявец
Каралявец
Каралявец
Каралявец: Гісторыя, Эканоміка, Крыніцы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.klgd.ru/

Каралявец — гістарычная сталіца Прусіі.

Гісторыя

Кёнігсбэрг у 1256 годзе заснавалі рыцары Тэўтонскага ордэну. Места стала сябрам Ганзейскай лігі, з 1457 году — галоўнай рэзыдэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 году — сьвецкай сталіцай Прускага княства.

Каралявец пэўны час фактычна знаходзіўся ў складзе Рэчы Паспалітай. Места было важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўнівэрсытэту Альбэртына, заснаванаму ў 1544 годзе князем Альбэртам Прускім. З пачаткам Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721 гады) у 1701 годзе курфюрст брандэнбурскі Фрыдрых I Гогенцолерн каранаваўся «каралём прускім» (раней назва «прускі» была толькі ў тытуле каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх, напрыклад, паводле Літоўскага Статуту рэдакцыі 1529 году — «Жыґімонт, з божае міласьці кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Жамойцкі, Мазавецкі і іных»). Улады Рэчы Паспалітай не прызналі гэтага тытулу, бо апроч Герцагства Прусіі, існавала таксама правінцыя Каралеўская Прусія, якая ўваходзіла ў склад Кароны Каралеўства Польскага.

Па Першай сусьветнай вайны Кёнігсбэрг разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Нямеччыны «Польскім калідорам».

У 1944 годзе Кёнігсбэрг моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбаваньня і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 году места захапілі савецкія войскі, неўзабаве савеція ўлады выгналі рэшткі нямецкага насельніцтва. Разам з усёй Усходняй Прусіяй Каралявец засялілі перасяленцы з Расеі, Украіны і Беларусі (беларусы цяпер складаюць да 8% насельніцтва). Места ўлучылі ў склад РСФСР, а ў 1949 годзе перайменавалі ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флёту на Балтыйскім моры і быў закрытым для наведваньня замежнікамі.

Па распадзе СССР у 1991 годзе Калінінградзкая вобласьць засталася расейскім эксклявам, аточаным Польшчай і незалежнай Летувой.

З пачаткам расейскае вайны ва Ўкраіне ў 2014 годзе Калінінградзкая вобласьць успрымаецца суседзямі як пагроза міжнароднай бясьпецы й нацыянальнай бясьпецы Польшчы й Летувы. Пазьней Польшча зачыніла ўсе памежныя пераходы і пачала будаваць плот, абаронены электрычнасьцю.

Эканоміка

Калінінград — адзіны расейскі порт на Балтыцы, які не замярзае. У 1996 годзе места абвясьцілі асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расейскі тэлевізар, існуе зборка аўтамабіляў. Эўрапейская камісія мела адмысловы праект з падтрымкі рэгіёну і разьвіцьцю гандлю паміж Калінінградзкай вобласьцю і краінамі ЭЗ. Рэгіён дынамічна разьвіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расьце тэмпамі, большымі за ўсё іншыя рэгіёны Расеі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Каралявец ГісторыяКаралявец ЭканомікаКаралявец КрыніцыКаралявец Вонкавыя спасылкіКаралявецГорадКалінінградзкая вобласьцьКалінінградзкая затокаНямецкая моваПрэголаРасейская моваРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГалерэяБеларуская народная партызанкаБеларуская літаратураАндрэй Федарэнка1891Даўгерд (імя)БобраВячаслаў ЧамярыцкіЛюдміла СільноваМікола ПракаповічMemento moriМіхаіл МураўёўМаёнтакАдзёрЮрась ШамецькаЛіцьвіныАлесь ПісьмянкоўНямецкая моваЭротыкаБеліца (Жлобінскі раён)Марына ВасілеўскаяMozilla FirefoxРусіны (этнічная група)БабруйскУладзімер ПуцінХрысьціянстваМіндоўг (імя)Браніслаў ТарашкевічПольская моваКастрычніцкі пераваротАляксандар ЛукашэнкаАнальны сэксУсевалад Ігнатоўскі1923Людміла РублеўскаяСьпіс гарадоў БеларусіРожаваРуская моваДрапежныя птушкіВольныя матэрыялыРагнедаЭўфрасіньня ПолацкаяКанюшынаМіхась ЗарэцкіМастацтваБеларускі клясычны правапісСэксТацяна СапачПятрусь БроўкаЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Азэрбайджанская моваТытанікСтаніслаў Манюшка.aqВерасеньОй у лузі червона калинаБеларускі нацыяналізмІгнат КанчэўскіАрсень СкапецСямейныя традыцыі славян (манэты)IP-адрасДзень ПерамогіПарнафільм у ФранцыіМіхась ПазьнякоўПолымя (часопіс)Рэспубліка Сэрбская КраінаСяргей ДавідовічРасейская моваПастава на каленях🡆 More