Іван Хруцкі: беларуска-польска-расейскі мастак

Іва́н Хру́цкі (8 лютага 1810, Ула — 13 студзеня 1885, Захарнічы) — беларускі мастак-партрэтыст, які дзейнічаў на тэрыторыі Расейскай імпэрыі.

Іван Хруцкі
Іван Хруцкі: Жыцьцяпіс, Нацыянальнасьць, Галерэя
Аўтапартрэт (1883)
Дата нараджэньня 27 студзеня (8 лютага) 1810 або 8 лютага 1810(1810-02-08)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 (13) студзеня 1885 (74 гады) або 13 студзеня 1885(1885-01-13) (74 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Жанры малярства
Плынь рэалізм

Жыцьцяпіс

Іван Хруцкі: Жыцьцяпіс, Нацыянальнасьць, Галерэя 
Памятная манэта НБ Беларусі «І. Хруцкі»

Нарадзіўся ў сям’і грэка-каталіцкага сьвятара. Беларус.

Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў на факультэце вольных мастацтваў Полацкага ліцэю. У 1827 годзе Хруцкі пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ў 1830 годзе паступіў у Імпэрскую Акадэмію мастацтваў(ru).

Яго першая вядомая праца датаваная 1832 годам. Яго карціны паступова атрымліваюць прызнаньне грамадзтва і крытыкаў. Адначасова Хруцкі працуе і як дызайнэр памяшканьняў, стаўшыся вельмі папулярным сярод багатых людзей. У 1836 годзе Хруцкі быў узнагароджаны Галоўным Срэбраным мэдалём Акадэміі Мастацтваў за яго натурморты. Таксама Іван Хруцкі пісаў вельмі добрыя партрэты. «Пажылая жанчына, якая вяжа шкарпэткі» прынесла яму Малы залаты мэдаль Акадэміі. У 1839 годзе яму быў прысвоены тытул акадэміка.

Пасьля сьмерці свайго бацькі ў 1840 годзе Хруцкі назаўсёды пакінуў Санкт-Пецярбург і пасяліўся ў сваёй вёсцы Захарнічы каля Полацку. Гэты пэрыяд адрозьніваецца пераважна рэлігійным мастацтвам, у асноўным зь Літвы. Акрамя рэлігійных карцінаў ён таксама піша і партрэты, напрыклад І. І. Глазунова, Ёсіфа Семавока, Мікалая Малігоўскага і іншых.

Памёр у 1885 годзе. Пахаваны на фамільных могілках у Захарнічах.

Нацыянальнасьць

Нацыянальнасьць Івана Хруцкага цяпер апісваецца па-рознаму, у залежнасьці ад крыніцы, як беларуская, польская або расейская. Прычынай зьяўляецца гістарычная, культурная, этнічная і палітычная спэцыфічнасьць земляў, на якіх нарадзіўся мастак. У адной з крыніц ён быў апісаны так: паляк па нацыянальнасьці, беларус па месцы нараджэньня, канчаткова сфарміраваўся ў плыні расейскай акадэмічнай школы. Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь ў сваіх публікацыях называе яго славутым беларускім жывапісцам і славутым земляком, адначасова падкрэсьлівае, што яго мастацкая спадчына — набытак культуры ня толькі Беларусі. Таксама Беларуская энцыкляпэдыя піша, што Хруцкі — гэта беларускі мастак, а яго творчасьць зьвязаная з мастацкім жыцьцём Беларусі і Расеі. Советский энциклопедический словарь апісвае Хруцкага як расейскага мастака, аднак без тлумачэньня, ці справа ў нацыянальнасьці, дзяржаве ці культурным коле, у якім ён тварыў.

Галерэя

Некаторыя працы Івана Хруцкага
Іван Хруцкі: Жыцьцяпіс, Нацыянальнасьць, Галерэя 
Натурморт з вазай (1832)
Іван Хруцкі: Жыцьцяпіс, Нацыянальнасьць, Галерэя 
Натурморт з птушкай (1832)
Іван Хруцкі: Жыцьцяпіс, Нацыянальнасьць, Галерэя 
Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной (1838)
Іван Хруцкі: Жыцьцяпіс, Нацыянальнасьць, Галерэя 
Партрэт Язафата Булгака (1838)
Іван Хруцкі: Жыцьцяпіс, Нацыянальнасьць, Галерэя 
Кветкі й садавіна (1839)
Іван Хруцкі: Жыцьцяпіс, Нацыянальнасьць, Галерэя 
Натурморт (1839)
Іван Хруцкі: Жыцьцяпіс, Нацыянальнасьць, Галерэя 
У пакоі (1854)

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
  • Кузнецов С. Живописец Иван Хруцкий: проблема интерпретации творчества «среднего художника» XIX в. // Вопросы отечественного и зарубежного искусства. Вып. 4: Проблемы изобразительного искусства XIX столетия.. — Л.: 1990. — С. 82—99.
  • Kuzniecow S. Malarz Jan Chrucki. Portret XIX-wiecznego 'artysty srednego'// Biuletyn historii sztuki. R. LX: 1998. nr.1—2. S. 49—67.
  • Белы, А. Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі// Наша гісторыя, №5, 2018, с. 32—35. ISBN 2617-2305

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Іван Хруцкі ЖыцьцяпісІван Хруцкі НацыянальнасьцьІван Хруцкі ГалерэяІван Хруцкі КрыніцыІван Хруцкі ЛітаратураІван Хруцкі Вонкавыя спасылкіІван ХруцкіЗахарнічыРасейская імпэрыяУла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Марыя АнтуанэтаСтарыя ДарогіГісторыя ПолацкуЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)Аляксандар ВіхорЗлучнікГайла (імя)Імёны ліцьвінаўБелазарПошукавая аптымізацыяМ’янмаПарнафільмКалдуныАдольф ГітлерСэксуальныя пазыцыіЛёнданБеларуская граматыка для школ (1918)ЭканомікаАльтэрнатыўная парнаграфіяПокуцьШкотыЗьміцер БартосікМікі МаўсПраглас.sl2022Уладзімер ДубоўкаСловаАнатоль ІвашчанкаНіл ГілевічВаенная апэрацыяНыркаКлеапатраЧорны замак АльшанскіВасіль ІгнаценкаМіхась БаразнаОрдэн ПагоніПрастытуцыяЭліза АжэшкаАўстраліяЭйкаКушмакАдлігаКультура (радыё)ІзбутЯгайла (імя)Вэб-дызайнПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыЧорная ночДзікХвойнікіХацкель ДунецПарнаграфія ў ЯпонііШляхтаВалянцін АкудовічМоваБагоўкаГайлімінМурза (страва)Пятрусь БроўкаНазоўны склонІсьляндзкі коньСяляваАркадзь КуляшоўАсадкаЛюдвік Канстантын ПацейЛацінская моваСлавамір АдамовічРыгор БарадулінМаркёрУсевалад Гарачка🡆 More